Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 85: Радок 85:
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Бібліятэкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Аб'екты, названыя ў гонар Якуба Коласа]]
[[Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа]]

Версія ад 23:07, 20 кастрычніка 2017

Цэнтральная навуковая бібліятэка
імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Краіна
Адрас
Заснавана 16 лютага 1925
Філіялы 11
Фонд
Склад фонду нацыянальныя і замежныя навуковыя дакументы ўніверсальнага профіля
Аб'ём фонду каля 5 млн. адзінак[1]
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
Іншая інфармацыя
Дырэктар Аляксандр Іванавіч Груша, канд. гіст. навук
Вэб-сайт csl.bas-net.by

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі англ.: The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus (афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якае забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік усёй перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956)[2]. У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.

Кіраўнікі:

  1. Ян Серада (1925—1927)
  2. Клімент Гурвіч (1927-1929)
  3. Дзмітрый Даўгяла (1929-1937)
  4. Барыс Сянько (1937)
  5. Іван Косараў (1937-1941)
  6. Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
  7. М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
  8. Ф. В. Сцепанюк (1952-1960)
  9. Міхаіл Стрыжонак (19611994)
  10. С. М. Емяльянава (1994-1998)
  11. Наталля Бярозкіна (1998—2013)
  12. Аляксандр Іванавіч Груша (з 2014).

Аддзелы

Кабінет Пятра Глебкі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў

ЦНБ падзяляецца на 17 аддзелаў:

  1. міжнародных сувязяў (з 1926-га; да 2001-га — міжнароднага кнігаабмену),
  2. арганізацыі асноўнага фонду (з 1949-га),
  3. бібліяграфічны (з 1952-га),
  4. камплектавання літаратуры (з 1952-га),
  5. абслугоўвання чытачоў (з 1955-га),
  6. рэдкіх кніг і рукапісаў (з верасня 1964-а),
  7. бібліятэказнаўства1969 года),
  8. электронных рэсурсаў (з 2001-га),
  9. экалагічна-інфармацыйны (з 4 снежня 2003 г.),
  10. сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці (з 2003-га),
  11. апрацоўкі дакументаў (з мая 2007-га),
  12. сістэматызавання дакументаў (з мая 2007-га),
  13. карпаратыўных узаемінаў (з 2009-га),
  14. маркетынгавых даследаванняў (з 2011-га),
  15. гаспадарчы,
  16. капіравання і пераплёту,
  17. праграмнага і тэхнічнага забеспячэння даследаванняў.

Зноскі

  1. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра фонды (руск.) (20 красавіка 2011). Праверана 9 лістапада 2011.
  2. Міхаіл Стрыжонак. Бібліятэка цэнтральная навуковая // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 3. — С. 145. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Company-stub