XI Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 17: Радок 17:


{{Усебеларускія з'езды Саветаў}}
{{Усебеларускія з'езды Саветаў}}
[[Катэгорыя:Усебеларускія з'езды Саветаў]]
[[Катэгорыя:Усебеларускія з’езды Саветаў]]
[[Катэгорыя:Падзеі ў Мінску]]
[[Катэгорыя:Падзеі ў Мінску]]
[[Катэгорыя:1935 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:1935 год у Мінску]]

Версія ад 14:33, 21 кастрычніка 2017

Адзінаццаты Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 1422 студзеня 1935 г. у Мінску. 787 дэпутатаў з рашаючым голасам і 180 з дарадчым.

Парадак дня

Праца з'езда

Праходзіў ва ўмовах узмацнення культу асобы І. Сталіна і актыўнага складвання камандна-адміністрацыйнай сістэмы, што прывяло да пэўнага адрыву рашэнняў з'езда ад жыцця, перабольшвання дасягнутых поспехаў, змяншэння цяжкасцей і недахопаў. З'езд ухваліў палітычную і практычную дзейнасць урада рэспублікі. Сярод дасягненняў адзначана адмена картачнай сістэмы на хлеб і іншыя прадукты харчавання, поспехі ў прамысловым будаўніцтве. Пастаўлена задача павышэння прадукцыйнасці працы, зніжэння сабекошту і павышэння якасці прамысловай прадукцыі. З'езд канстатаваў, што калгасны лад у БССР перамог канчаткова, хоць на 1 студзеня 1935 г. у калгасах было аб'яднана 72,6% сялянскіх гаспадарак. Выказана паспешная думка, што ў рэспубліцы ёсць магчымасці поўнасцю скончыць калектывізацыю бядняцка-серадняцкіх гаспадарак у бліжэйшы год. У галіне культурнага будаўніцтва адзначана ўвядзенне ўсеагульнага пачатковага навучання, амаль поўная ліквідацыя непісьменнасці сярод насельніцтва; у гарадах ва ўзросце да 50 гадоў, у вёсках — да 45. З'езд ухваліў мерапрыемствы ўрада БССР па ўвядзенні ў 19351936 навучальным годзе ўсеагульнага абавязковага навучання на базе няпоўнай сярэдняй школы і пашырэнні поўных сярэдніх школ з 10-гадовым тэрмінам навучання. Не грунтуючыся на рэальных магчымасцях, з'езд ставіў задачу выканаць і перавыканаць план 2-й пяцігодкі па паляпшэнні матэрыяльнага становішча працоўных (павысіць яго ў 2 — 3 разы ў параўнанні з канцом 1-й пяцігодкі). Адзначаны пэўныя зрухі ў развіцці сацыялістычнай жывёлагадоўлі. Разам з тым з'езд прызнаў, што працягваецца памяншэнне агульнага пагалоўя жывёлы (акрамя буйной рагатай), а работа большасці жывёлагадоўчых саўгасаў і калгасных фермаў пастаўлена дрэнна. З'езд ухваліў зацверджаны СНК БССР дзяржаўны план развіцця жывёлагадоўлі і абавязаў урад рэспублікі, зямельныя, саўгасныя і нізавыя савецкія арганізацыі эабяспечыць паляпшэнне спраў у жывёлагадоўлі. Адзначыў, што навукова-даследчая база аховы здароўя ўзбагацілася шэрагам медыцынскіх устаноў, але іх колькасць недастатковая. Былі зроблены змены і дапаўненні да Канстытуцыі БССР. Абвяшчалася, што на тэрыторыі рэспублікі маюць абавязковую сілу пастановы заканадаўчых органаў СССР, што БССР дае права на прытулак усім іншаземцам, якія праследуюцца за рэвалюцыйную вызваленчую дзейнасць. 3 мэтай больш шырокага прыцягнення працоўных нацыянальных меншасцей да будаўніцтва новага жыцця у тых мясцовасцях, дзе яны складалі большасць, прадугледжвалася арганізацыя нацыянальных адміністрацыйных адзінак, у якіх савецкія, гаспадарчыя і іншыя ўстановы павінны працаваць на мове гэтай нацыянальнасці.

Вынікі з'езда

З'езд выбраў ЦВК БССР (215 членаў), 72 дэлегаты на VII з'езд Саветаў СССР і 5 прадстаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Старшынёй ЦВК БССР выбраны А. Р. Чарвякоў, старшынёй СНК — М. М. Галадзед.

Літаратура

  • Касцюк, М. П. Адзінаццаты Усебеларускі з'езд Саветаў / М. П. Касцюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с. — ISBN 5-85700-074-2.
  • Пастановы XI Усебеларускага з'езда Саветаў. — Менск: Белпартвыдавецтва ЦК КП(б)Б, 1935. — 41, [2] с.