Маскоўская сінекліза: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 10: Радок 10:
* ''Клімовіч І.'' Маскоўская сінекліза // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
* ''Клімовіч І.'' Маскоўская сінекліза // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.


[[Катэгорыя:Геалогія Расіі]]
[[Катэгорыя:Тэктоніка Расіі]]
[[Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа]]
[[Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа]]

Актуальная версія на 14:03, 22 кастрычніка 2017

Маскоўская сінекліза — найбуйнейшая адмоўная тэктанічная структура плітнага этапу развіцця Усходне-Еўрапейскай платформы.

Знаходзіцца ў заходняй частцы Рускай пліты. Плошча больш за 1 млн. км². Абмежавана на паўднёвым захадзе Латвійскай седлавінай і Беларускай антэклізай, на поўдні — Варонежскай антэклізай, на паўднёвым усходзе — Волга-Уральскай антэклізай.

Запоўнена адкладамі верхняга пратэразою, палеазою, меза-кайназою. Фарміраванне сінеклізы адбывалася ў познабайкальскую і герцынскую эпохі складкавасці, галоўны этап працякаў з сярэдняга да позняга дэвону.

Сярод карбонавых адкладаў пашыраны буры вугаль (Падмаскоўны вугальны басейн). 3 юрскімі і мелавымі адкладамі звязаны радовішчы шкловых і фармовачных пяскоў. Да Маскоўскай сінеклізы прымеркаваны гідрагеалагічны басейн з вялікімі запасамі прэснай вады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клімовіч І. Маскоўская сінекліза // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.