Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Хоміч П.'' // {{Крыніцы/БЭ|11}}
* ''Хоміч П.'' Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд // {{Крыніцы/БЭ|11}}


[[Катэгорыя:Геалогія Карэліцкага раёна]]
[[Катэгорыя:Геалогія Карэліцкага раёна]]

Версія ад 21:44, 27 кастрычніка 2017

Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд знаходзіцца каля в. Навасёлкі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобл. Пакуль не мае прамысловага значэння.

Выяўлена ў 1966 годзе сярод дакембрыйскіх парод Беларускай антэклізы. Складаецца з ільменіт-магнетытавых руд. Перспекгыўныя запасы 165 млн. т. Рудная зона (даўжыня 1200 м, магутнасць 90—180 м) прадстаўлена серыяй пакладаў сярод габроідных інтрузій. Найбольш багатыя жалезныя руды выяўлены ў цэнтральнай частцы, радовішча, дзе яны залягаюць у выглядзе трох рудных цел з маламагутнымі праслоямі больш бёднай руды. Магутнасць багатых руд да 63 м. Глыбіня залягання да 150 м. Жалезныя руды маюць да 75—85% магнетыту і ільменіту, 23—35,7% жалеза, да 10% апатыту. Ускрышныя пароды складзены з верхнепратэразойскіх і мезазойскіх адкладаў (мел, гліны, пяскі, супескі).

Літаратура