Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2: Радок 2:
=== Паходжанне, сям’я ===
=== Паходжанне, сям’я ===
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|міні|злева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўніверсітэт|Юр’еўскім універсітэце]]. 1910-я гады]]
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|міні|злева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўніверсітэт|Юр’еўскім універсітэце]]. 1910-я гады]]
Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні [[Навіна (герб)|герба Навіна]]. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія адносіны, Вінцэнт-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе.
Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні [[Навіна (герб)|герба Навіна]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія адносіны, Вінцэнт-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}.


Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварку дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінуў у 1863 годзе.
Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварку дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}.


Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску. Ян Баляслаў, як афіцэр расійскай арміі, выдатна валодаў рускай мовай. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,- і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»
Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску. Ян Баляслаў, як афіцэр расійскай арміі, выдатна валодаў рускай мовай{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,- і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»


У часе нараджэння Антона ў Шаўлях Ян Баляслаў працуе на Лібава-Роменскай чыгунцы, неўзабаве яго пераводзяць у Лібаву.
У часе нараджэння Антона ў Шаўлях Ян Баляслаў працуе на Лібава-Роменскай чыгунцы, неўзабаве яго пераводзяць у Лібаву.
Радок 64: Радок 64:
* Сідарэвіч А. Маленькая містыфікацыя // Наша ніва. 2006. 3 лютага. № 5. С. 34-36;
* Сідарэвіч А. Маленькая містыфікацыя // Наша ніва. 2006. 3 лютага. № 5. С. 34-36;
* Сідарэвіч А. Падзеі ў Віленскай Беларускай гімназіі і А.Луцкевіч. Беларуская санацыя і нацыянал-фашызм // Наша слова. 2004. 28 красавіка. № 16. С. 3-4.
* Сідарэвіч А. Падзеі ў Віленскай Беларускай гімназіі і А.Луцкевіч. Беларуская санацыя і нацыянал-фашызм // Наша слова. 2004. 28 красавіка. № 16. С. 3-4.
* {{артыкул|аўтар= Сідарэвіч А. М.|загаловак= Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці|арыгінал= |спасылка= https://nn.by/?c=ar&i=122372|аўтар выдання= |выданне= nn.by|тып= |месца= |выдавецтва= |год= 2014|выпуск= |том= |нумар= |старонкі= |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= Сідарэвіч А. М.|archiveurl= |archivedate=}}
* Сідарэвіч А. Хроніка пераломнага часу: А.Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 1. С. 167—192;
* Сідарэвіч А. Хроніка пераломнага часу: А.Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 1. С. 167—192;
* Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7;
* Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7;

Версія ад 22:22, 1 лістапада 2017

Жыццяпіс

Паходжанне, сям’я

Антон Луцкевіч у часе вучобы ў Юр’еўскім універсітэце. 1910-я гады

Паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Мінскай губерні герба Навіна[1]. Бацька — Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч — вайсковец Расійскай імперыі, удзельнік Крымскай вайны ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне Севастопаля быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў[1]. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім у далейшым меў прыяцельскія адносіны, Вінцэнт-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску[1]. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе[2].

Увесну 1880 года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз[2], з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. Зоф’я да фальварку дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў Мінску[1]. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінуў у 1863 годзе[2].

Сям’я была каталіцкай, у хаце гаварылі па-польску. Ян Баляслаў, як афіцэр расійскай арміі, выдатна валодаў рускай мовай[1]. Іван Луцкевіч наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,- і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх»

У часе нараджэння Антона ў Шаўлях Ян Баляслаў працуе на Лібава-Роменскай чыгунцы, неўзабаве яго пераводзяць у Лібаву.

Малодшы брат Івана Луцкевіча.

У 1902 скончыў Мінскую губернскую гімназію. Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў у 1903 БРГ. Арыштаваны ў Мінску ў 1904 за распаўсюджванне партыйнай літаратуры; выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад. У лютым 1906 сумесна з братам Іванам пераехаў у Вільню. Там яны адразу перайшлі на нелегальнае становішча, бо распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара П. Курлова. Замах здзейснілі І. Пуліхаў і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне[3]. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог В. Іваноўскі, іх супрацоўнік па пецярбургскай студэнцкай дзейнасці[4]. Уваходзіў у склад рэдакцый газ. «Наша доля» і «Наша ніва». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у № 1 газеты «Наша доля». Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 з Беларускім выдавецкім таварыствам. 3 1911 саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча, з 1914 яе ўладальнік.

Пасля акупацыі Вільні ў 1915 нямецкімі войскамі ўзначаліў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». У 1915 з братам, паэтэсай Цёткай (А.Пашкевіч) і інш. заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу (БСДРГ), узначаліў Беларускі народны камітэт (БНК). Адзін з ініцыятараў Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1916 БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 выказваўся за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. На Беларускай канферэнцыі 1918 абраны старшынёй Віленскай беларускай рады (ВБР).[5] 18.3.1918 кааптаваны ад ВБР у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці БНР. Пасля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). У верасні 1918 прызначаны Радай БНР Старшынёй Народнага сакратарыята і народным сакратаром замежных спраў (з кастрычніка 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў БНР). У верасні — пач. кастрычніка 1918 узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Украіну, сустракалася з гетманам П. Скарападскім. 3.12.1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 снежня — у Гродна. 14.12.1918, 2.1 і 3.1.1919 Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэння да Польшчы Беластоцкага, Бельскага і Аўгустоўскага паветаў У канцы сакавіка 1919 перад пагрозай польскай акупацыі Гродзеншчыны і Віленшчыны ён і некаторыя члены ўрада БНР выехалі ў Берлін. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі. У Берліне склаў мемарандум, які быў уручаны старшыні канферэнцыі. Па запрашэнні міністра-прэзідэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжа ў Варшаву, дзе ў пачатку верасня 1919 быў інтэрніраваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Мінск. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 Старшыня Рады Міністраў Найвышэйшай Рады БНР.

Не знайшоўшы паразумення з Польшчай, 28.2.1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. Там аднавіў выданне газ. «Наша ніва» (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні 1920 зняволены бальшавікамі. З 1921 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У ліпені 1921 заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазней злілася з Таварыствам беларускай школы (ТБШ). Яго намаганнямі пры Беларускім навуковым таварыстве (БНТ) арганізаваны Беларускі музей імя І. Луцкевіча. У 1922 узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку і структуру Беларускага пасольскага клуба.[5] Пасля ўтварэння ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны С. Рак-Міхайлоўскім. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку 1927, абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нямецкай і савецкай разведкай; апраўданы судом у пач. 1928. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне 1929 А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазіцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый (Цэнтрасаюза), які адмаўляў рэвалюцыйныя метады змагання з санацыйным рэжымам Ю. Пілсудскага і выступаў за парламенцкія метады барацьбы. Незадавальненне КПЗБ выклікала крытыка А. Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку І. Сталіну і яго акружэнню. Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства. У 1930 польскія ўлады забаранілі дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У 1931 звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб'ектам палітычных спекуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасці паміж лідарамі Цэнтрасаюза. Яго старшыня Ф. Акінчыц крытыкаваў А. Луцкевіча за марксісцкі светапогляд. 3 абвінавачваннямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і хрысціянскія дэмакраты. У 1933—1939 беларускія газеты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газеце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), час. «Калоссе», «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства". Адышоў ад палітычнай дзейнасці, працаваў у БНТ і Беларускім музеі, выступаў з лекцыямі і рэфератамі.

Пасля ўступлення ў Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі яго запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі. Арыштаваны 30 верасня 1939 савецкімі ўладамі ў Вільні; этапіраваны ў Мінск. Рашэннем Асобай нарады пры НКУС СССР 14 чэрвеня 1941 прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Памёр у зняволенні (дакладная дата і месца смерці стала вядомая нядаўна). Рэабілітаваны ў 1989.

Навуковая дзейнасць, публіцыстыка

Першы артыкул «Што будзе?» надрукаваў у газеце «Наша доля» (1906, № 1). Паступова стаў вядучым беларускім публіцыстам. У артыкулах і нататках пач. ХХ ст. крытыкаваў аграрную і нацыянальную палітыку царызму, выказваўся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа, асуджаў нацыяналізм («Краёвае становішча», 1914). Развіццё беларускага вызваленчага руху звязаў з развіццём капіталістычных адносін і станаўленнем нацыянальнай буржуазіі («Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух», 1917). Склаў курсы лекцый па фанетыцы і этымалогіі. У 1917 выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 (разам з Я. Станкевічам) — «Беларускі правапіс». Аўтар брашуры «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), працы «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысвечана гісторыі БРГ і БСГ). Даследаваў гісторыю нарадавольніцкага руху, выступаў з дакладамі і рэфератамі па гэтым пытанні. Вывучаў мову скарынаўскіх выданняў і Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 («Чатырохсогледце першага кодэксу беларускага права», 1929; «Статут Вялікага Княства Літоўскага на фоне эвалюцыі нацыянальных адносін у Беларусі», 1930, і інш.). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных прац «Нашы песняры» (1918), «Адбітае жыццё» (1929). Апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай культуры, мастацтва і літаратуры: «Пуцяводныя ідэі літаратуры», «Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры» (абедзве 1921), «Вязніца Адама Міцкевіча» (1923), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалогіі і адбіцце яе ў літаратуры» (1926) і інш. Асобныя артыкулы і нататкі прысвяціў жыццю і творчасці М. Багдановіча, А. Бурбіса, М. Гарэцкага, Ядвігша Ш., Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, Я. Купалы, Цёткі, К. Сваяка і інш. Пераклаў на беларускую мову працу М. Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919), «Элементарную алгебру» А. Кісялёва і падручнік В. Остэрлёфа і Я. Шустэра «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (1921), адзін з перакладчыкаў Новага запавета і Псалтыра (Хельсінкі, 1931) і інш.

Асобныя артыкулы А. Луцкевіча перакладаліся на ідыш[6].

Карыстаўся псеўданімамі: Антон Навіна; А.Иванов; Антон Белорус; Генрык Букавецкі; Кумельган; Ів. Мялешка; крыптанімы: А. Л.; А. Н.; А.Н-А; А.Н-а; А-н-а; Б. Г.; Г. Б.; Г-бэ; Г.; Г. В.; Н.; Н-а-А; Н. А.; A.L.; A.N.; H.B.

Зноскі

  1. а б в г д Крывіцкі Л. 1991, с. 10.
  2. а б в Сідарэвіч А. М. 2014.
  3. Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы / Антон Луцкевіч; [Уклад., прадм., камент., анатав. індэкс імёнаў А. Сідарэвіча]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 287 с. — С. 90. — ISBN 985-6730-09-0.
  4. Собственноручные показания А. И. Луцкевича // Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху... — С. 11.
  5. а б ЭГБ, т.4
  6. http://belisrael.info/?p=10071

Бібліяграфія

  • Белорусы. СПб., 1909;
  • Нашы песняры: літаратурна-сацыяльныя нарысы. Вільня, 1918;
  • Ekanamičnaja ewalucyja i biełaruski ruch. Wilnia, 1918;
  • Польская акупацыя Беларусі. -- Вільня, 1920;
  • Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры. Вільня, 1921;
  • Вільня ў беларускай літаратуры. Вільня, 1925;
  • За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых беларускіх паліт. арганізацый. Вільня, 1928 (перавыданне: Мн., 1991);
  • Адбітае жыццё. Вільня, 1929;
  • Янка Купала як прарок адраджэння: Публічная лекцыя, чытаная ў Вільні, Рызе і Дзвінску. Вільня, 1932(33);
  • Białorusini i ich organ «Homan». Lwów, 1935;
  • Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. 1990. № 2;
  • Дзённік // Полымя. 1990. № 4—5;
  • Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / уклад., прадм. , камэнт., індэкс імёнаў, пер. з пол. і ням. А. Сідарэвіча. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 460 с.

Літаратура

  • Антон Луцкевич: материалы следственного дела НКВД БССР / Подг. к печати, введение и комментарии В. Н. Михнюка, Н. М. Климовича и А. Н. Гесь. Мн., 1997;
  • БП, т. 4;
  • Бяляцкі А. У іпастасі літаратурнага крытыка // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994;
  • Бяляцкі А. Антон Луцкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2;
  • За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы і матэрыялы… Лёндан, 1960;
  • Каханоўскі Г. Бацька Івана і Антона // ЛіМ. 1990. 2 лістап.;
  • Конан У. Антон Луцкевіч: філасофія і эстэтыка нац. Адраджэння // Голас Радзімы. 1994. 10 сак. — 7 крас.;
  • Крывіцкі Л. Нельга абысці маўчаннем // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 10—17. — ISSN 0236-1019.
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • Сідарэвіч А. М. Антон Луцкевіч: ад краёвасці да незалежніцтва (1916—1918) (агляд крыніцаў БДАЛМ) // Архіўныя чытанні І-III: матэрыялы навуковых канферэнцый, Мінск, 2003—2005 гг. / Укл.: Г. В. Запартыка і інш.; навук. рэд. А. В. Мальдзіс. Мінск: РІВШ, 2006. С. 209—222.
  • Сідарэвіч А. Антон Луцкевіч і Янка Купала // Тэрмапілы. 2003. № 7. С. 161—204.
  • Сідарэвіч А. Антону Луцкевічу — 120 // Наша слова. 2004. 25 студзеня. № 4. С. 5.
  • Сідарэвіч А. Вучаніца і настаўнік: супраца // Дзеяслоў. 2003. № 7. С. 177—181.
  • Сідарэвіч А. 3 жыцця Антона Луцкевіча // ЛіМ. 1991. 18, 25 студз., 1 лют.;
  • Сідарэвіч А. Луцкевічы і Луцэвіч. Мінск: Фонд імя братоў Луцкевічаў, 2003. 58 с.
  • Сідарэвіч А. Маленькая містыфікацыя // Наша ніва. 2006. 3 лютага. № 5. С. 34-36;
  • Сідарэвіч А. Падзеі ў Віленскай Беларускай гімназіі і А.Луцкевіч. Беларуская санацыя і нацыянал-фашызм // Наша слова. 2004. 28 красавіка. № 16. С. 3-4.
  • Сідарэвіч А. М. Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці // nn.by. — 2014.
  • Сідарэвіч А. Хроніка пераломнага часу: А.Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 1. С. 167—192;
  • Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7;
  • Тарасюк Л. Беларуская паэзія пачатку XX ст. у ацэнках А. Навіны (Луцкевіча) // Веснік БДУ. Сер. 4. 1994. № 2;
  • ЭГБ, т. 4;
  • Янушкевіч Я. Луцкевічы // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Вып. 4. Мн., 1994;
  • Bergman A. Antoni Łuckiewicz (1884—1946). Szkic biograficzny // Przegląd Historyczny. 1974. T. LXV, y. 4.

Спасылкі