Мікалай Іванавіч Дземянцей: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Радок 19: Радок 19:
[[Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ]]
[[Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання]]
[[Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання]]
[[Катэгорыя:Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР]]

Версія ад 23:53, 12 лістапада 2017

Мікалай Іванавіч Дземянце́й (нар. 25 мая 1930, вёска Хотліна, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959) і Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1964). Працаваў галоўным аграномам і дырэктарам МТС у Полацкім раёне. У 1957 годзе ўступіў у КПСС. У 1958-62 гадах інструктар Віцебскага абкама, 2-і сакратар Віцебскага райкама КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкама. З 1964 года інструктар, намеснік загадчыка, загадчык сельскагаспадарчага аддзела Віцебскага абкама КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкама КПБ. З 1970 года інспектар ЦК КПБ, з 1974 года сакратар Віцебскага абкама КПБ.

У пачатку 1990 годзе ўзначальваў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання. Пад яго старшынствам Вярхоўны Савет 27.07.1990 года прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. У 1991 годзе, у перыяд Жнівеньскага путчу ў Маскве, выступіў у падтрымку ДКНС (пасля Мікалай Дземянцей сцвярджаў, што з яго боку аніякай падтрымкі не было). 25 жніўня 1991 г. заявіў аб сваім сыходзе на пенсію.

Зноскі

Літаратура