Дзмітрый Іванавіч Даўгяла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 59: Радок 59:
{{DEFAULTSORT:Даўгяла Дзмітрый Іванавіч}}
{{DEFAULTSORT:Даўгяла Дзмітрый Іванавіч}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Постаці вялікалітоўскай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Члены Віленскай археаграфічнай камісіі]]
[[Катэгорыя:Члены Віленскай археаграфічнай камісіі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі]]

Версія ад 00:01, 15 лістапада 2017

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла
Дата нараджэння 20 кастрычніка (1 лістапада) 1868
Месца нараджэння в. Казьяны Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (суч. Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь)
Дата смерці красавік 1942 (73 гады)
Месца смерці с. Пахта-Арал, Чымкенцкая вобласць, Казахстан
Грамадзянства
Род дзейнасці архівіст, гісторык
Навуковая сфера гісторыя, археаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат навук
Альма-матар Пецярбургская духоўная акадэмія
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Казьяны, Гарадоцкі павет, Віцебская губерня, цяпер Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — красавік 1942?[1], Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газету «Белая Русь». У 1906—1915 член Віленскай археаграфічнай камісіі (з 1913 яе старшыня), кіраўнік спраў канцылярыі папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, кіраўнік спраў Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Ганаровы член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве.

Д. І. Даўгяла (1937)

Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР.
Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы ў красавіку 1942 г. Рэабілітаваны пасмяротна 9 чэрвеня 1964 г.

Навуковая і творчая дзейнасць

Найбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27-32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32-37, Вільня, 1907—1912), «Беларускі архіў» (т. 1-3, Мн., 1927—1930), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1-2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936).
Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі: Барысава, Веткі, Мінска, Лепеля, Оршы. Даследаваў гісторыю Полацкага, Барысаўскага, Свіслацкага і Аршанскага замкаў. Вывучаў гісторыю нацыянальных меншасцей на Беларусі. Сярод яго работ таксама:

  • Марковские гайдамаки. — Витебск, 1896;
  • Поуниатская библиотека Витебской духовной семинарии // Полоцкие епархиальные ведомости. — 1901, № 1—2;
  • Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. — Вильна, 1907;
  • Цыганы на Беларусі: (Гіст. нарыс) // Наш край, 1926. — № 12(15);
  • З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. — Мн., 1927;
  • Свіслацкі замак у 1560 г. // Наш край, 1927. — № 6—7;
  • Заслаўе на Міншчыне. // Запіскі аддзела гуманітарных навук Інбелкульта, 1928. — Кн. 5;
  • Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. — Рыга, 1933

і інш.

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.

Літаратура

  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1996. — Т. 3. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Шумейка М. Ф. ДАЎГЯЛА Дзмітрый Іванавіч. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз. (руск.)
    • Улащик. Очерки;
    • Возвращенные имена.