Генеральны план Ост: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
арфаграфія |
Yurasevich (размовы | уклад) |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
: c) Беларуская праблема. |
: c) Беларуская праблема. |
||
: Па дадзеных плана прымусова будзе выселена да 75% беларусаў. Таксама, па плане Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі, 25% беларускага насельніцтва павінны падлягаць германізацыі. Гэтыя нормы ніяк не супадаюць з пунктам гледжання, пададзеным Райхскамісарам па кансалідацыі нямецкага народа. Відавочна, унутры ведамства Райхскамісара па кансалідацыі нямецкага народа зноў маецца два меркаванні па пытанні расавай каштоўнасці беларусаў: у той час, як у штабным ўпраўленні Райхскамісара па кансалідацыі нямецкага народа, напэўна, мацнеюць жорсткія пазіцыі, |
: Па дадзеных плана прымусова будзе выселена да 75% беларусаў. Таксама, па плане Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі, 25% беларускага насельніцтва павінны падлягаць германізацыі. Гэтыя нормы ніяк не супадаюць з пунктам гледжання, пададзеным Райхскамісарам па кансалідацыі нямецкага народа. Відавочна, унутры ведамства Райхскамісара па кансалідацыі нямецкага народа зноў маецца два меркаванні па пытанні расавай каштоўнасці беларусаў: у той час, як у штабным ўпраўленні Райхскамісара па кансалідацыі нямецкага народа, напэўна, мацнеюць жорсткія пазіцыі, Падпадзел па планаванні рассялення і землекарыстання мае відавочна не настолькі суворыя погляды. Пры гэтым складваецца сітуацыя, што сёння мы пакуль яшчэ не можам скласці цалкам яснай карціны расавай кампазіцыі беларускага насельніцтва, бо расавая інвентарызацыя яшчэ не праведзеная, а ранейшая дакументацыя настолькі ўбогая, што мы не можам выносіць аніякіх, нават папярэдніх, меркаванняў. Безумоўна, у беларускім народзе маецца даволі моцны ўсходне-балтыйскі расавы ўплыў, бо, бадай, цалкам Беларусь, Літва і захад Расіі, здаецца, з'яўляюцца раёнамі наймацнейшай прысутнасці ўсходне-балтыйскай расы. Нельга таксама забываць, што сярод беларусаў захоўваюцца даволі чыстыя нардычныя тыпы. Так, я бачыў беларусаў, якія, будзь яны немцамі, у якасці сваёй радзімы маглі б паказаць на Шлезвіг-Гальштэйн, альбо Ніжнюю Саксонію. Варта як мага хутчэй гэтыя расава каштоўныя роды сярод беларусаў рэасіміляваць ў нямецкую нацыю ([[:en:Umvolkung|"абнародзіць"]]) і паспрабаваць германізаваць, перш чым у іх паўстане, і, такім чынам, ускладніць абнароджванне, беларуская нацыянальная самасвядомасць. Трэба пры гэтым улічваць, што пра засяленне беларускіх зямель немцамі ў бліжэйшыя гады не можа ісці й гаворка. Планамернае засяленне Беларусі можа адбывацца хутчэй пасля германізацыі спачатку размешчаных на захад ад iх прастор. Расава непажаданае беларускае насельніцтва будзе таму яшчэ гадамі знаходзіцца ў беларускай прасторы. Разам з тым, пры ўзнікненні тэрміновай неабходнасці, беларусы нардычна-вестфальскага тыпу, якія па расавых і палітычных падставах падыходзяць для германізацыі, як мага хутчэй будуць неадкладна адшуканыя і дастаўленыя як працоўныя рэсурсы ў Райх. У Райху яны павінны будуць называцца «прыдатнымі для далейшай германізацыі», гэтак жа як прыдатныя для германізацыі палякі, і да іх трэба ставіцца адпаведна. Іх можна заняць у сельскай гаспадарцы як сельгаспрацоўных, або таксама ў прамысловасці, або ў рамесніцкай вытворчасці, і, неўзабаве, яны змогуць быць, бо да іх будуць ставіцца як да немцаў і наўрад ці яны маюць уласныя нацыянальныя пачуцці, як мінімум у наступным пакаленні анямечаныя. Агульнавядома, што ў дадзены момант мы маем значны дэфіцыт вышэйзгаданых прафесій. Але, расавапалітычна хутчэй больш адказна прывозіць у якасці працоўнай сілы расава блізкiя да нас іншаземныя народы, бо зараз там занятыя расава аддаленыя ад нас еўрапейцы з поўдня, альбо паўднёвага усходу. Ужо сёння мы маем тысячы незаконнанароджаных дзяцей ад падобных цалкам непажаданых іншаземных рас. Непажаданая кроў ўсё мацней пранікае ў цела нашага народа, пасродкам ўсё большага ліку замежных працоўных, у абсягах, якія нельга было сабе ніколі ўявіць. Гіганцкія пагрозы, навіслыя т.ч. над целам нашага народа, на жаль сёння па большай частцы не ўсьведамляюцца ў поўным памеры, асабліва ў эканамічных колах. Цалкам не ўлічваецца, што большая частка лепшай крыві нашага народа застаецца на палях бітваў і, т.ч., знікае з народнага цела, з другога боку расава недабраякасныя часткі нашага народа ўжо падышлі да падвышаных паказчыкаў размнажэння, расавыя рысы, якiя дагэтуль былi неўласцівыя нам, сёння ўсё яшчэ ідуць ўглыб нашага народа. Так, праз паўднёвых італьянцаў і прадстаўнікоў балканскіх народаў, апроч заходняй і дынарскай крыві, у нямецкі народ пранікае таксама далёкаўсходняя, пярэднеазіяцкая і негроідная кроў. Выдатным дасягненнем Міністэрства ўсходніх тэрыторый, калі ў яго гэта атрымаецца, было б спыненне гэтага наплыву непажаданых іншаземцаў, іх дэпартацыя, і замена іх прадстаўнікамі расава нам блізкіх ўсходніх народаў. Мы мусiм прыйсці да расавакіраванага выкарыстання працоўнай сілы іншаземцаў. Мы маем каласальны чалавечы рэзервуар для нас на ўсходзе. Мы можам знайсці там сабе роды, якія мы можам завезці для прымянення ў Райх без расавай боязі. Зразумела, што зараз, у ваенны час, мы не зможам распачаць вялікае даследаванне родаў. Тады спачатку трэба выйграць вайну. Але, варта звярнуць увагу эканамічнага сектара, што ў будучыні сённяшнія метады выкарыстання працоўнай сілы больш не будуць працаваць. Расавапалітычнае становішча сёння такое, што хоць мы выгналі з межаў Рэйху 500 000 габрэяў, замест іх была прынята амаль дзесяціразовая колькасць расаванепажаданых замежнікаў. Найбольш згубным, што калі-небудзь можа пагражаць нямецкаму народу, была б перамога пан'еўрапейскай расавай ідэі, якая можа мець вынікам толькі вялікае еўрапейскае расавае балота. Калі мы не адважымся завезці расава каштоўных беларусаў у Райх, варта па меншай меры паспрабаваць пасяліць іх асобна ад астатняга беларускага насельніцтва на беларускай прасторы і там адыходзіць ад беларускага духу. Відавочна, што гэта вельмі цяжкі працэс, а таксама перш за ўсё працяглы. Тым не менш, усё сведчыць на карысць таго, каб размясціць расава каштоўныя беларускія роды ў Райху. |
||
: Наступным пытаннем з'яўляецца тое, куды потым мусяць быць пераселеныя беларусы, якiя па расавых падставах не падлягаюць разгляду для германізацыі. Генеральны план прадугледжвае для іх таксама Заходнюю Сібір. Варта зыходзіць з таго, што беларусы — самы бяскрыўдны і таму найменш небяспечны для нас з усіх народаў Усходняе прасторы. Таксама, тых беларусаў, якім мы не можам дазволіць застацца на тэрыторыі рассялення нашага народа па расавых меркаваннях, мы можам у большай ступені, чым любы іншы народ Усходняй прасторы, выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах. Глебы Беларусі бедныя. Прапанова ім лепшых глебаў азначае прымірэнне іх з многім, што можа нацкаваць іх супраць нас. Тут варта таксама дадаць, што ў рускіх, i асабліва ў беларускім насельніцтве, маецца схільнасць да міграцыі, таму перасяленне не будзе ўспрынята настолькі трагічна, як у балтыйскіх дзяржавах. Неабходна разгледзець таксама ідэю перамяшчэння беларусаў на Урал, або ў раён Паўночнага Каўказа, якія па-ранейшаму часткова належаць да еўрапейскага рэзервуара рассялення. У любым выпадку, варта па пытанні перасялення падыходзіць да беларусаў асцярожна, каб яшчэ пазбегнуць таго, што пасля іх перасялення магчымае ўваходжанне ў расейскі народ. З іншага боку, з уваходжаннем у народ сібіракоў, альбо ва ўкраінскі народ, у выпадку калі для іх частковага рассялення разглядаць ўсходнія раёны райхскамісарыята Украіна, можна мабыць змірыцца. |
: Наступным пытаннем з'яўляецца тое, куды потым мусяць быць пераселеныя беларусы, якiя па расавых падставах не падлягаюць разгляду для германізацыі. Генеральны план прадугледжвае для іх таксама Заходнюю Сібір. Варта зыходзіць з таго, што беларусы — самы бяскрыўдны і таму найменш небяспечны для нас з усіх народаў Усходняе прасторы. Таксама, тых беларусаў, якім мы не можам дазволіць застацца на тэрыторыі рассялення нашага народа па расавых меркаваннях, мы можам у большай ступені, чым любы іншы народ Усходняй прасторы, выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах. Глебы Беларусі бедныя. Прапанова ім лепшых глебаў азначае прымірэнне іх з многім, што можа нацкаваць іх супраць нас. Тут варта таксама дадаць, што ў рускіх, i асабліва ў беларускім насельніцтве, маецца схільнасць да міграцыі, таму перасяленне не будзе ўспрынята настолькі трагічна, як у балтыйскіх дзяржавах. Неабходна разгледзець таксама ідэю перамяшчэння беларусаў на Урал, або ў раён Паўночнага Каўказа, якія па-ранейшаму часткова належаць да еўрапейскага рэзервуара рассялення. У любым выпадку, варта па пытанні перасялення падыходзіць да беларусаў асцярожна, каб яшчэ пазбегнуць таго, што пасля іх перасялення магчымае ўваходжанне ў расейскі народ. З іншага боку, з уваходжаннем у народ сібіракоў, альбо ва ўкраінскі народ, у выпадку калі для іх частковага рассялення разглядаць ўсходнія раёны райхскамісарыята Украіна, можна мабыць змірыцца. |
Версія ад 12:16, 19 лістапада 2017
Генеральны план «Ост» (ням.: Generalplan Ost) — сакрэтны план нямецкага ўраду Трэцяга рэйха па правядзенні этнічных чыстак на тэрыторыі Усходняй Еўропы і яе нямецкай каланізацыі пасля перамогі над СССР[1].
Варыянт плана быў распрацаваны ў 1941 годзе у Галоўным упраўленнем імперскай бяспекі і прадстаўлены 28 мая 1942 года супрацоўнікам Упраўлення штаба імперскага камісара па пытаннях кансалідацыі германскага народа, оберфюрэрам СС Конрадам Мэерам-Хэтлінгам пад назвай «Генеральны план „Ост“ — асновы прававой, эканамічнай і тэрытарыяльнай структуры Усхода»[2]. Тэкст гэтага дакумента быў знойдзены ў федэральным архіве Германіі ў канцы 1980-х, асобныя дакументы адтуль прадстаўлены на выставе ў 1991 годзе[3], але цалкам быў пераведзены ў лічбавую форму і апублікаваны толькі ў лістападзе-снежні 2009[4].
На Нюрнбергскім працэсе адзіным доказам існавання плана былі "Заўвагі і прапановы "Усходняга міністэрства «па генеральным плане „Ост“», па словах абвінаваўцаў, напісаныя 27 красавіка 1942 г. супрацоўнікам міністэрства ўсходніх тэрыторый Э. Ветцэлем пасля азнаямлення з праектам плана, падрыхтаваным Галоўным упраўленнем імперскай бяспекі[5].
Праект Розенберга
Генеральнаму плану папярэднічаў праект, распрацаваны Рэйхсміністэрствам акупаваных тэрыторый, які ўзначальваў Альфрэд Розенберг. 9 мая 1941 года Розенберг прадставіў фюрэру праект дырэктыў па пытаннях палітыкі на тэрыторыях, якія павінны быць акупаванымі ў выніку агрэсіі супраць СССР.
Розенберг прапанаваў стварыць на тэрыторыі СССР пяць губернатарстваў. Гітлер выступіў супраць аўтаноміі Украіны і замяніў для яе тэрмін "губернатарства" на "Рэйхскамісарыят". У выніку ідэі Розенберга прынялі наступныя формы ўвасаблення.
- Остланд — павінен быў ўключаць Беларусь, Эстонію, Латвію і Літву. Остланд, дзе, на думку Розенберга, пражывала насельніцтва з арыйскай крывёй, падлягаў поўнай германізацыі на працягу двух пакаленняў.
- Украіна — уключаў бы ў сябе тэрыторыю былой УССР, Крым, шэраг тэрыторый па Дону і Волзе, а таксама землі скасаванай савецкай Аўтаномнай Рэспублікі немцаў Паволжа. Па ідэі Розенберга, губернатарства павінна было атрымаць аўтаномію і стаць апорай Трэцяга рэйха на Усходзе.
- Каўказ — уключаў бы ў сябе рэспублікі Паўночнага Каўказа і Закаўказзя і аддзяляў бы Расію ад Чорнага мора.
- Масковія — Расія да Урала.
- Пятым губернатарствам павінен быў стаць Туркестан.
Поспех нямецкай кампаніі лета-восені 1941 года прывёў да перагляду і зрабіць больш жорсткімі планаў немцаў у дачыненні да ўсходніх земляў, і ў выніку нарадзіўся план «Ост».
Апісанне плана
Па некаторых дадзеных, «План „Ост“» быў падзелены на два — «Малы план» (ням.: Kleine Planung) і «Вялікі план» (ням.: Große Planung). Малы план планавалася правесці падчас вайны. На Вялікім плане нямецкі ўрад хацеў засяродзіцца пасля вайны. План прадугледзеў розны працэнт германізацыі для розных заваяваных славянскіх і іншых народаў. «Негерманізаваныя» павінны былі быць выселеныя ў Заходнюю Сібір або падвергнутыя фізічнаму знішчэнню. Выкананне плана павінна было гарантаваць, што заваяваныя тэрыторыі набылі б незваротна нямецкі характар.
Заўвагі і прапановы Ветцэля
Сярод гісторыкаў атрымаў распаўсюджванне дакумент, вядомы як "Заўвагі і прапановы "Усходняга міністэрства «па генеральным плане „Ост“».
Ветцэль меркаваў выгнанне дзесяткаў мільёнаў славян за Урал. Палякі, згодна Ветцэлю, «з'яўляліся найбольш варожа настроеным да немцаў, колькасна вялікім і таму самым небяспечным народам».
«Generalplan Ost», як варта разумець, меў на ўвазе таксама «Канчатковае рашэнне яўрэйскага пытання» (ням.: Endlösung der Judenfrage), паводле якога яўрэі падлягалі татальнаму знішчэнню:
Колькасць людзей, якія падлягаюць, згодна з планам, высяленню, павінна быць у рэчаіснасці значна вышэй, чым прадугледжана. Толькі калі ўлічыць, што прыкладна 5-6 млн яўрэяў, якія пражываюць на гэтай тэрыторый, будуць ліквідаваныя яшчэ да правядзення высялення, можна пагадзіцца са згаданай у плане лічбай у 45.000.000 мясцовых жыхароў ненямецкага паходжання. Аднак з плану відаць, што ў згаданыя 45 000 000 чалавек ўключаны і яўрэі. З гэтага, такім чынам, вынікае, што план зыходзіць з відавочна няслушнага падліку колькасці насельніцтва. # №% 2016. З заўваг і прапаноў Ветцэля па генеральным плане «Ост»
У Прыбалтыцы латышы лічыліся больш падыходнымі для «германізацыі», а літоўцы і латгальцы — не, паколькі сярод іх было занадта шмат «славянскіх прымешак»[6]. Згодна прапановаў Ветцэля, рускі народ павінен быў падвяргацца такім мерам, як асіміляцыя («анямечвання») і скарачэнне колькасці праз скарачэнне нараджальнасці[7] — падобныя дзеянні вызначаюцца як генацыд[8].
Dokument Nr. 2 (NG-2325) I/214 geh. Rs. Stellungnahme und Gedanken zum Generalplan Ost des Reichsführers SS. Berlin, den 27.4.1942 [9]
Нямецкі арыгінал | Пераклад на беларускую |
---|---|
|
|
Зноскі
- ↑ DIETRICH EICHHOLTZ «„Generalplan Ost“ zur Versklavung osteuropäischer Völker»[1]
- ↑ Ольга СОРОКИНА. Этносы на оккупированной территории СССР в годы второй мировой войны
- ↑ Zitat aus dem universitären Generalplan Ost vom Mai 1942 in einem Berliner Ausstellungskatalog 1991 bei falscher Quellen- und Datenangabe hier
- ↑ Generalplan Ost Rechtliche, wirtschaftliche und räumliche Grundlagen des Ostaufbaus, Vorgelegt von SS-Oberführer Professor Dr. XX, Berlin-Dahlem, 28.Mai 1942
- ↑ Замечания и предложения «Восточного министерства» по генеральному плану «Ост» (руск.)
- ↑ Sowiet Union, Berlin, 3 n WFSt/W Pr (IVa) / 3600/41; Juni 1941 // Ortwin Buchbender. Das tonende Erz. Deutsche Propaganda gegen die Rote Armee im Zweiten Weltkrieg. Seewald Verlag Stuttgart, 1978, ISBN 3-512-00473-3, p. 30-32
- ↑ Замечания и предложения «Восточного министерства» по генеральному плану «Ост» (руск.)/ Научно-просветительский журнал «Скепсис»
- ↑ Резолюция ООН (260 А (III). Статья II, пункт d)
- ↑ Institut für Zeitgeschichte. Vierteljahreshefte für Zeitgeschichte. Der Generalplan Ost. (ням.)
Спасылкі
- Documentary sources regarding Generalplan Ost (англ.)
- HITLER'S PLANS FOR EASTERN EUROPE (англ.)
- Генеральны План Ост (ням.)
- Эрнст-Людвиг Виннакер Наука, планирование, изгнание: «Генеральный план Ост» национал-социалистов (речь на открытии выставки) (руск.)
- Материалы выставки «Наука, планирование, изгнание: „Генеральный план Ост“ национал-социалистов» (руск.)
- Ольга Сорокина Этносы на оккупированной территории СССР в годы Второй мировой войны (руск.)
- Если б не победа .. (руск.)
- План Ост (Generalplan Ost) (руск.)
- Дашичев В. И. Замечания и предложения «Восточного министерства» по генеральному плану Ост (руск.)
- Безыменский Л. А. «Гитлер и Сталин перед схваткой»., гл. 29 (руск.)
- Безыменский Л. А. «Германские генералы — с Гитлером и без него»., гл.6 «Планы на бумаге и в жизни. План „Барбаросса“» (руск.)
- Статья из журнала «Родина» о том, как сложилась бы судьба России, победи нацисты. (руск.)
- Дитрих Айххольтц. Цели Германии в войне против СССР (руск.)
- Дитрих Айххольтц. «Генеральный план Ост: к вопросу о порабощении восточноевропейских народов» (руск.)