Ластаўневыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана перакладам старонкі "Ластівневі"
(Няма розніцы)

Версія ад 09:17, 21 лістапада 2017

Asclepiadoideaeпадсямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін сямейства Apocynaceae.

Сістэматыка

Насенне Asclepias syriaca
Кветка Stapelia gigantea
Hoodia gordonii у натуральных умовах у Паўднёвай Афрыцы

Згодна з APG II Asclepiadoideae лічыліся асобным сямействам Asclepiadaceae. Аднак малекулярныя дадзеныя сведчаць аб тым, што група эвалюцыйна паходзіць ад Apocynaceae, і, таму згодна з апошняй батанічнай сістэматыкай APG III таксон быў рэкатэгарызаваны як падсямейства сямейства Apocynaceae. У яго ўваходзяць 214 родаў, з якіх больш за тры дзясяткі сукулентных, і каля 2 400 відаў.

Агульная біямарфалагічная характарыстыка 

Кусты, паўкусты, шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны, часта з павойнымі сцебламі. Лісце размяшчаецца чаргова, супратыўна або кольцава. Ліставыя пласціны — простыя, цэльнакрайнія, без прылісткаў. Кветкі правільныя, абодваполыя, адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Плод — сухая лісцянка, якая раскрываецца па шве. Насенне часцей за ўсё мае чубок шаўкавістых валасінак.

Распаўсюджанне

Прадстаўнікі гэтага сямейства распаўсюджаныя пераважна ў тропіках і субтропіках. Распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Усходняй Азіі. Некаторыя нешматлікія віды растуць ва ўмераных шыротах.

Сукулентныя роды сямейства паходзяць з Паўднёвай Афрыкі (Hoodia, Huernia, Stapelia, Caralluma, Tavaresia). Ceropegia расце ў Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй Афрыцы, на Мадагаскары і на Канарскіх астравах, у Індыі. Hoya распаўсюджаная ў Індыі, Кітаі, на Малайскім архіпелагу і на паўночным усходзе Аўстраліі.

Выкарыстанне

Некаторыя віды сямейства выкарыстоўваюць як лекавыя расліны. Прымяняюцца пры сардэчных, гінекалагічных і іншых захворваннях. Многія віды вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Спасылкі