Тытыкака: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
34 байты выдалена ,  4 гады таму
др
вікіфікацыя
дрНяма тлумачэння праўкі
др (вікіфікацыя)
Узровень [[вада|вады]] мяняецца, часамі нават на пяць метраў. У мінулым возера мела большыя памеры, аб чым кажа старая берагавая лінія. Тытыкака гэта астатак старадаўняга ўнутранага мора [[Лага Балівіян]], якое пакрывала раней усё [[Альтыплана]]. Але геалагічныя працэсы і інтэнсіўнае выпарэнне прывяло да зніжэння ўзроўню вады. Возера ўтварылася хутчэй за ўсё ўжо ў [[міяцэн]]е.
 
У возера ўпадае 25 [[рака|рэк]] (Сухес, Ілавэ, Коата, Раміс і г. д.), а выцякае адна — [[рака Дэсагуадэра]], якая злучае Тытыкаку з возерам [[Возера Паапо|Паапо]]. На возеры Тытыкака знаходзіцца 41 [[востраў]], якія часткова заселеныя. Насельнікі астравоў [[уру,Уру (народ)|уру]] лічацца прамымі нашчадкамі першых тубыльцаў [[Альтыплана]].
 
Найбольш вядомы сярод турыстаў востраў Ісла дэль Соль (ісп.: ''востраў [[Сонца]]'') — па легендах [[інкі|інкаў]], тут нарадзіўся белы бог Віракоча і першыя інкі: Манка Капас і яго сястра і адначасова жонка Мама Окла, а таксама і само Сонца ці Інці. Гэты востраў і цяпер з'яўляецца святым месцам для індзейцаў Аджмара і Кечуа. Востраў Сонца мае 10 км у даўжыню і 5 км у шырыню. Жыве тут каля 2000 індзейцаў. На тэрыторыі вострава засталіся руіны з інкскага перыяду, самыя вядомыя з якіх гэта Пілка Каіна і комплекс Чынкана, у склад якога ўваходзіць святая скала звязаная з інкскай легендай утварэння. У Чалапампа знаходзіцца музей рэчаў знойдзеных археолагамі, з якіх частка выкананая з чыстага [[золата]].
 
Жыхары гарадоў, якія знаходзяцца на ўзбярэжжы возера (самы вялікі [[горадПуна (Перу)|Пуна]] ў Перу і [[горад Гуакуі]] ў Балівіі) жывуць у асноўным [[рыбалоўства]]м і [[турызм]]ам. На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы возера (тэрыторыя Балівіі), знаходзяцца руіны перадкалумбавай эпохі г. зв. [[Тыахуанака]], дзе размяшчаўся галоўны цэнтр культуры з аднайменнай назвай.
{{зноскі}}
 

Навігацыя