Розніца паміж версіямі "Шумер"

Jump to navigation Jump to search
20 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
др (added Category:Шумер using HotCat)
Старажытныя паселішчы на гэтых землях вядомыя з IV тыс. да н.э. У 2-й пал. IV тыс. да н.э. заселена [[шумеры|шумерамі]], якія заснавалі тут гарады-дзяржавы. Асноўныя заняткі [[насельніцтва]]: [[рыбалоўства]], [[земляробства]], [[жывёлагадоўля]], [[рамёствы]]. Эканоміка Шумера была заснавана на ірыгацыйным земляробстве: у абшчынных, храмавых і буйнаўласніцкіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца вольных абшчыннікаў, кліентаў, рабоў.
 
Змест палітычнага жыцця Шумер складала ўнутраная барацьба ў гарадах паміж абшчынай, родава-храмавай арыстакратыяй і вярхоўным правіцелем. Паміж гарадамі-дзяржавамі вялася барацьба за сельскагаспадарчыя ўгоддзі і ірыгацыйныя сістэмы, што прыводзіла да часовых узвышэнняў аднаго з іх. На працягу амаль трох стагоддзяў перыядычна ўзвышаюцца шумерскія гарады і [[Акад]]. Яны былі важнымі гандлёвымі, рамесніцкімі, культурнымі і культавымі цэнтрамі. 3 іх ліку вылучаюцца Эрэду, [[Урук]], [[Ур]], [[Лагаш]], Хафаджа, Ашнунак, [[Кіш (Шумер)|Кіш]]. Правіцелі ўзводзілі абарончыя збудаванні, храмы ў гонар багоў, вялікія палацавыя комплексы, будавалі складаныя ірыгацыйныя сістэмы.
 
На пачатку раннедынастычнага перыяду ў XXVIII-XXV ст. да н.э. паліт. перавага ад I дынастыі Кіша перайшла да I дынастыі Урука, а потым да I дынастыі Ура. 3 сярэдзіны XXV ст. да н.э. ўсталявана гегемонія правіцеляў Лагаша (страчана ў 1-й пал. XXIV ст. да н.э. пасля няўдалай спробы сацыяльных рэформ Уруінімгіны). У XXIV ст. да н.э. землі былі аб'яднаны пад уладай правіцеля горада Умы ў адзіную дзяржаву, куды ўвайшлі тэрыторыі Паўднёвага і Паўночнага Двухрэчча. Аднак стабільнасці гэта не прынесла. Раннедынастычны перыяд скончыўся ў 2-й пал. XXIV ст. да н.э. заваяваннем Шумера дзяржавай [[Акад]]. Акад быў разгромлены гуціямі, якія ў канцы XXII ст. да н.э. выгнаны царом Урука Утухенгалем. Улада над Шумерам перайшла да цароў III дынастыі Ура. У канцы XXI ст. да н.э. ў выніку нашэсця амарытаў і эламітаў Шумер канчаткова страціў самастойнасць. Пазней існаваў як частка [[Вавілонія|Вавілоніі]].
autoeditor
32 293

праўкі

Навігацыя