Электроліз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Электрахімія]]
[[Катэгорыя:Электрахімія]]
[[Катэгорыя:Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі]]
[[Катэгорыя:Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі]]
[[Катэгорыя:Электрычны ток]]

Версія ад 23:49, 5 снежня 2017

Схематычная выява электрахімічнай ячэйкі для даследавання электролізу

Электро́ліз («электра» + гр. λύσις «люзіс» — вызваленне, паслабленне) — хімічныя рэакцыі, якія працякаюць пад дзеяннем электрычнага току на электродах, утопленых у раствор, расплаў або цвёрды электраліт.

Працэс выдзялення складючых часткак (іонаў) растворанага рэчыва (электраліту) пад дзеяннем знешняга электрычнага поля. Электроліз з'яўляецца адным з тыпаў электрычнага току. У адрозненне ад току ў металах, электроліз абумоўлены пераносам рэчыва.

У электрычным полі дадатна зараджаныя іоны (катыёны) рухаюцца да катода, адмоўна зараджаныя (аніёны) — да анода. На катодзе адбываецца аднаўленне, на анодзе — акісленне іонаў або мапекул, якія ўваходзяць у састаў электраліту. Колькасць рэчываў, што ўтвараюцца на электродах, і электрычны зарад, які праходзіць праз электраліт, звязаны законамі Фарадэя.

Звычайна электроліз ажыццяўляюць у электралізёрах. 3 дапамогай электролізу ажыццяўляюць рэакцыі акіслення і аднаўлення з вялікім выхадам і высокай селектыўнасцю, якія ў звычайных хімічных працэсах цяжка дасягальныя. Гэта дазваляе выкарыстоўваць лектроліз для прамысловага атрымання і ачысткі многіх рэчываў. Напрыклад, электролізам водных раствораў атрымліваюць і ачышчаюць медзь, цынк, кадмій, нікель і іншыя металы. Электролізам расплаваў — атрымліваюць алюміній, натрый, літый, кальцый і інш. Электроліз выкарыстоўваюць таксама ў гальванатэхніцы, электрасінтэзе і інш.

Літаратура

  • Электроліз // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. 1. Мн., 2004.

Шаблон:Метады падзелу