Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:120px-KGB_Belarus_crest_svg.png]] |
[[Выява:120px-KGB_Belarus_crest_svg.png]] |
||
'''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР''' ('''КДБ СССР'''), '''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь''' ('''КДБ Рэспублікі Беларусь''') — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней [[СССР]], цяпер Рэспублікі Беларусь. |
'''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР''' ('''КДБ СССР'''), '''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь''' ('''КДБ Рэспублікі Беларусь''') — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней [[СССР]], цяпер Рэспублікі Беларусь. |
||
Версія ад 16:13, 4 чэрвеня 2009
Файл:120px-KGB Belarus crest svg.png
Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР), Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь (КДБ Рэспублікі Беларусь) — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней СССР, цяпер Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - Зайцаў Вадзім Юр'евіч.
Кароткая гісторыя
Назва арганізацыі з цянам часу неаднаразова змянялася.
20 снежня 1917 пастановай Саўнаркаму для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у Савецкай Расіі была ўтвораная Ўсерасійская надзвычайная камісія (ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў ВЧК — чэкісты.
6 лютага 1922 УЦВК прыняў пастанову аб скасаванні ВЧК і ўтварэнні Дзяржаўнага палітычнага кіравання (ДПК) пры НКУС РСФСР.
2 лістапада 1923 прэзыдыум ЦВК СССР стварыў Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае кіраванне (АДПК) пры СНК СССР.
10 ліпеня 1934 ў адпаведнасці з пастановай ЦВК СССР органы дзяржаўнай бяспекі ўвайшлі ў Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) СССР.
3 лютага 1941 НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Наркамат дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР зноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.
15 сакавіка 1946 НКДБ быў пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ).
7 сакавіка 1953 было прынятае рашэнне пра аб'яднанне Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ў адзінае МУС СССР.
13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Радзе Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).
6 мая 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімер Гаплікаў падпісалі пратакол аб стварэнні ў адпаведнасці з рашэннем З'езду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бяспекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.
26 лістапада 1991 прэзідэнт РСФСР Б.М.Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэнні КДБ РСФСР у Агенцтва Федэральнай бяспекі РСФСР (АФБ РСФСР).
28 лістапада 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяванні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бяспекі (МСБ)».
3 снежня 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) і Цэнтральная служба разведкі СССР.
19 снежня 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.
14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзідэнта РСФСР «Аб утварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР».
Кіраўніцтва
Старшыні КДБ СССР
- Іван Сяроў (13 сакавіка 1954 — 8 снежня 1958), генерал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генерал войска;
- Аляксандар Шалепін (25 снежня 1958 — 13 лістапада 1961);
- Уладзімір Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 мая 1967), з 9 снежня 1963 году — генерал-палкоўнік;
- Юрый Андропаў (18 мая 1967 — 26 мая 1982), з 17 снежня 1973 — генерал-палкоўнік, з 10 верасня 1976 — генерал войска;
- Віталь Федарчук (26 мая — 17 снежня 1982), генерал-палкоўнік;
- Віктар Чэбрыкаў (17 снежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генерал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 — генерал войска;
- Уладзімір Гаплікаў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генерал войска;
- Вадзім Бакацін (23 жніўня — 22 кастрычніка 1991), генерал-лейтэнант.
Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь
- Генадзь Лавіцкі (22.02.1994 — 23.07.1994)
- Уладзімір Мацкевіч (20.12.1995 — 27.11.2000)
- Леанід Ерын (27.11.2000 — 18.11.2004)
- Сцяпан Сухарэнка (20.01.2005 — 17.07.2007)
- Юры Жадобін (17.07.2007 — 15.07.2008)
- Зайцаў Вадзім Юр'евіч (з 15 ліпеня 2008)