Удзельнік:Lš-k./Пясочніца2: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Замена старонкі на '22 студзеня 1919 года падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай кан...'
Тэг: Заменена
Радок 1: Радок 1:
22 студзеня 1919 года падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне, прадставіў гісторыі беларускага руху і дзяржаўнасці, выказаў просьбу ў справе допуску прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю. Мемарандум меўся весці ў Парыж генерал Кіпрыян Кандратовіч. 21 сакавіка 1919 года Рада народных міністраў БНР зацвердзіла афіцыйны склад дэлегацыі, у якую ўвайшлі Антон Луцкевіч, міністр юстыцыі Аляксандр Цвікевіч, радчыя — Кіпрыян Кандратовіч, А. Азнабішын і Раман Скірмунт, аташэ — Ю. Янкоўскі, А. Галавінскі і Л. Баркоў, кур’ер — Г. Камарынец. Аднак на самой справе, са спазненнем больш чым праз месяц выехалі Кандратовіч, Азнабішын, Баркоў. Антон Луцкевіч далучыўся да іх у канцы траўня і на месцы ўключыў у склад дэлегацыі Яўгена Ладнова, які прыехаў з беларускага асяродка ў Адэсе. Мірная канферэнцыя працавала ўжо пяты месяц, паспеўшы прыняць мемарандумы ўрадаў суседніх Беларусі дзяржаў — Польшчы, Літвы, заслухаць іх дэлегацыі. Галоўнай прычынай спазнення дэлегацыі БНР было адсутнасць фінансавання.
{{ДД
| партрэт = Anton Luckievič, kartka.jpg
| шырыня партрэта =
| подпіс =Антон Луцкевіч, 1918 г.
| герб=POL COA Nowina.svg
| шырыня герба =
| подпіс герба=[[Навіна (герб)|Герб Навіна]]
<!-- ІНФАРМАЦЫЯ АБ ТЫТУЛАХ -->
| тытул =
| парадак =
| парадак-жан =
| пад імем =
| сцяг =


Антон Луцкевіч знаходзіўся ў Парыжы на працягу трох месяцаў
| перыядпачатак =
| перыядканец =
<!--альбо: -->
| перыяд праўлення =
| папярэднік =
| пераемнік =
| каранацыя =
| адрачэнне =
| манарх =
| каментар =

| партыя =
| дзейнасць =
| прафесія =
| адукацыя =
| вучоная ступень =

| пахаваны =
| пахаваная =
| род =[[Род Луцкевічаў|Луцкевічы]]
| маці =Зоф’я Эмерыкава з [[Род Лычкоўскіх|Лычкоўскіх]]
| жонка =Зоф’я з [[Род Абрамовічаў|Абрамовічаў]]
| дзеці =два сыны
| рэлігія =[[каталіцтва|рыма-католік]]
| узнагароды =
| аўтограф =
| Commons =
| Rodovid=
}}

== Жыццяпіс ==
=== Паходжанне, сям’я ===
[[Файл:Jan Bolesław Łuckiewicz.png|міні|злева|[[Ян Баляслаў Луцкевіч]]]]
Паходзіў са збяднелага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Навіна (герб)|герба Навіна]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Бацька — [[Ян Баляслаў Луцкевіч|Ян Баляслаў (Іван Якімавіч) Луцкевіч]] — вайсковец [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], удзельнік [[Крымская вайна|Крымскай вайны]] ў чыне капітана, за баявыя заслугі ў абароне [[Севастопаль|Севастопаля]] быў узнагароджаны крыжамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. На вайне быў паранены, з войска дэмабілізаваўся. Сваёй маёмасці Ян Баляслаў не меў{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Вядома, што ў 1860-х гадах быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Верагодна, у гэты час ён пазнаёміўся з [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]], з якім у далейшым меў прыяцельскія стасункі, Дунін-Марцінкевіч у [[1868]] годзе прысвяціў Луцкевічу верш [[Беларуская мова|па-беларуску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Першай жонкай Яна Баляслава была Казіміра Асяцімская, у іх нарадзіліся дзве дачкі: Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1914). Пані Казіміра памерла ў 1878 ці 1879 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}.

Увесну [[1880]] года Ян Баляслаў павянчаўся другі раз{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}, з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка [[Фальварак Ракуцёўшчына|Ракуцёўшчына]], каля мястэчка [[Краснае (Маладзечанскі раён)|Краснага]]. Зоф’я да фальварку дачынення ўжо не мела, але ў спадчыну ёй застаўся невялікі драўляны дом на Садовай вуліцы ў [[Мінск|Мінску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей: [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Ян Герман]] (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве; ?—?), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі (1863—1864)|паўстання 1863—1864 гадоў]], загінуў у 1863 годзе{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}.

Сям’я была [[Каталіцтва|каталіцкай]], у хаце гаварылі [[Польская мова|па-польску]]{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=10}}. Выхаваныя ў польскай культуры, сёстры Станіслава і Эмілія, пісалі пазней свае лісты Антону выключна па-польску{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}. [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Іван Луцкевіч]] наступным чынам згадвае светапогляд сям’і: «''...сям’я жыла ўспамінамі аб напалеонаўскім паходзе і паўстаннях 1831 і 1863 гадоў, жыла ідэаламі дэмакратызму з часоў французскае рэвалюцыі і паўстанчаскімі настроямі, у ёй панаваў заўсёды шчыра дэмакратычны дух,- і гэтым духам былі прасякнуты дзеці, што шукалі ў школе дружбы не панічоў, a сыноў мужыцкіх''»{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.

=== Раннія гады ===
[[Файл:Anton Luckievič, Jurjeŭ.png|міні|злева|Антон Луцкевіч у часе вучобы ў [[Тартускі ўніверсітэт|Юр’еўскім універсітэце]]. 1910-я гады]]
Антон Луцкевіч нарадзіўся ў [[Шаўляй|Шаўлях]], дзе ягоны бацька працаваў на [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгунцы]]. У [[1887]] годзе Луцкевічы пераязджаюць у [[Ліепая|Лібаву]], з прычыны пераводу туды бацькі. У [[1895]] годзе сям’я пераязджае ў Мінск, праз паўгода пасля пераезду памірае бацька{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.

Антон Луцкевіч паступае ў [[Мінская губернская гімназія|Мінскую губернскую гімназію]]. Луцкевіч адзначаў, што яшчэ ў Мінскай гімназіі ён і яго брат Іван усвядоміліся і нацыянальна, і сацыяльна, і пачалі гуртаваць вакол сябе болей-меней свядомых беларусаў{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Пазнаёміўшыся з беларускім паэтам, мастаком і перакладчыкам [[Карусь Каганец|Карусём Каганцом]], браты Луцкевічы арганізавалі гімназічны гурток, у занятках якога значнае месца займала беларуская тэматыка. Браты мелі цесныя стасункі з [[Генрых Хрыстафоравіч Татур|Генрыхам Францішкам Татурам]], беларускім гісторыкам, краязнаўцам і калекцыянерам{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}. Таксама ў братоў Луцкевічаў збіраўся і інтэрнацыянальны гурток, у якім яны займаліся сацыяльнымі пытаннямі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. Браты заклалі беларускую бібліятэчку з кніжкамі па беларускай гісторыі і этнаграфіі{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}.

У 1902 годзе Антон Луцкевіч заканчвае Мінскую губернскую гімназію. У гэтым жа годзе ён з братам Іванам едзе на вучобу ў Санкт-Пецярбург, дзе слухае поўны курс фізіка-матэматычнага факультэта Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта{{Sfn|Сідарэвіч А. М.|2014|}}. У 1902 годзе браты Луцкевічы і Вацлаў Іваноўскі арганізавалі Беларускі кружок народнай асветы. Мэтай гуртка было стварэння беларускай школьнай адукацыі і выдавецтва беларускіх кніг{{Sfn|Серыкава В.|2009|}}. У 1903 годзе браты Луцкевічы разам з Вацлавам Іваноўскім засноўваюць палітычную арганізацыю [[Беларуская рэвалюцыйная грамада]] на базе ўжо існуючай [[Беларуская рэвалюцыйная партыя|Беларускай рэвалюцыйнай партыі]]. Мэтай арганізацыі з’яўлялася змаганне супраць самадзяржаўнай улады, за дэмакратычны лад: зямлю для сялян, фабрыкі і заводы для рабочых. Арганізацыя патрабуе свабоды для беларусаў: школы на беларускай мове і роўных правоў у краі{{Sfn|Крывіцкі Л.|1991|с=13}}.

У [[1904]] годзе арыштоўваецца ў Мінску за распаўсюджванне партыйнай літаратуры, выпушчаны з пазбаўленнем права пакідаць горад. У лютым [[1906]] сумесна з братам Іванам пераехаў у [[Вільня|Вільню]]. Там яны адразу перайшлі на нелегальнае становішча, бо распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара [[Павел Рыгоравіч Курлоў|П. Курлова]]. Замах здзейснілі [[Іван Пятровіч Пуліхаў|І. Пуліхаў]] і сёстры Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне<ref>Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху: Выбраныя творы / Антон Луцкевіч; [Уклад., прадм., камент., анатав. індэкс імёнаў А. Сідарэвіча]. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2003. — 287 с. — С. 90. — ISBN 985-6730-09-0.</ref>. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог В. Іваноўскі, іх супрацоўнік па пецярбургскай студэнцкай дзейнасці<ref>Собственноручные показания А. И. Луцкевича // Луцкевіч, А. Да гісторыі беларускага руху... — С. 11.</ref>. Уваходзіў у склад рэдакцый газ. «[[Наша доля]]» і «[[Наша ніва (1906)|Наша ніва]]». Першы артыкул апублікаваў у 1906 у № 1 газеты «Наша доля». Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Нашай нівы», з 1913 з [[Беларускае выдавецкае таварыства|Беларускім выдавецкім таварыствам]]. 3 1911 саўладальнік Віленскай бібліятэкі-чытальні «Веды» Б. Даніловіча, з 1914 яе ўладальнік.

Пасля акупацыі Вільні ў [[1915]] нямецкімі войскамі ўзначаліў [[Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. Адзін з выдаўцоў газеты «Гоман». У 1915 з братам, паэтэсай [[Цётка (Алаіза Пашкевіч)|Цёткай (А.Пашкевіч)]] і інш. заснаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную работніцкую групу ([[БСДРГ]]), узначаліў [[Беларускі народны камітэт]] (БНК). Адзін з ініцыятараў [[Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага|Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага]]. У 1916 БНК ухваліў яго канцэпцыю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 выказваўся за ўключэнне ў склад будучай беларуска-літоўскай дзяржавы ўсіх беларускіх зямель, за наданне дзяржаўнага статуса ўсім мясцовым мовам, школьнае навучанне на роднай мове. На Беларускай канферэнцыі 1918 абраны старшынёй Віленскай беларускай рады (ВБР).<ref name="ЭГБ, т.4">ЭГБ, т.4</ref> 18.3.1918 кааптаваны ад ВБР у склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці [[БНР]]. Пасля расколу БСГ адзін са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ([[БСДП]]). У верасні 1918 прызначаны Радай БНР Старшынёй [[Народны сакратарыят, БНР|Народнага сакратарыята]] і народным сакратаром замежных спраў (з кастрычніка 1918 Старшыня Рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў БНР). У верасні — пач. кастрычніка 1918 узначальваў беларускую надзвычайную дэлегацыю, якая наведала Украіну, сустракалася з гетманам П. Скарападскім. 3.12.1918 Рада і ўрад БНР на чале з А. Луцкевічам пераехалі ў Вільню, 27 снежня — у Гродна. 14.12.1918, 2.1 і 3.1.1919 Луцкевіч накіраваў ноты пратэсту польскаму ўраду супраць далучэння да Польшчы Беластоцкага, Бельскага і Аўгустоўскага паветаў У канцы сакавіка 1919 перад пагрозай польскай акупацыі Гродзеншчыны і Віленшчыны ён і некаторыя члены ўрада БНР выехалі ў [[Берлін]]. Дамагаўся таго, каб прадстаўнікі БНР прынялі ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі. У Берліне склаў мемарандум, які быў уручаны старшыні канферэнцыі. Па запрашэнні міністра-прэзідэнта Польшчы І. Падарэўскага выехаў з Парыжа ў Варшаву, дзе ў пачатку верасня 1919 быў інтэрніраваны. 1.12.1919 вярнуўся ў Мінск. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 Старшыня Рады Міністраў [[Найвышэйшая рада БНР|Найвышэйшай Рады БНР]].

Не знайшоўшы паразумення з Польшчай, 28.2.1920 падаў у адстаўку і выехаў у Вільню. Там аднавіў выданне газ. [[Наша ніва (1920)|«Наша ніва»]] (выйшла 9 нумароў), да канца 1920 склаў і выдаў зборнікі «Наша ніва» і «Памяці Івана Луцкевіча». У ліпені — жніўні [[1920]] зняволены бальшавікамі. З [[1921]] старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У ліпені 1921 заснаваў Беларускую школьную раду, якая пазней злілася з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]] (ТБШ). Яго намаганнямі пры [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускім навуковым таварыстве]] (БНТ) арганізаваны [[Беларускі музей імя І. Луцкевіча]]. У 1922 узначаліў у Вільні Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт, распрацаваў тактыку і структуру [[Беларускі пасольскі клуб|Беларускага пасольскага клуба]].<ref name="ЭГБ, т.4"/> Пасля ўтварэння ў 1925 Беларускай сялянска-работніцкай грамады ([[БСРГ]]) працаваў у яе рэдакцыйным камітэце, куды быў запрошаны [[С. Рак-Міхайлоўскі]]м. Арыштаваны польскімі ўладамі ў кастрычніку [[1927]], абвінавачаны ў супрацоўніцтве з нямецкай і савецкай разведкай; апраўданы судом у пач. [[1928]]. У 1928 арыштоўваўся яшчэ раз і зноў апраўданы. У сярэдзіне 1929 А. Луцкевіч выключаны з ТБШ, дзе камуністы мелі моцныя пазіцыі. Адзін са стваральнікаў Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый ([[Цэнтрасаюз]]а), які адмаўляў рэвалюцыйныя метады змагання з [[Беларуская санацыя|санацыйным рэжымам]] Ю. Пілсудскага і выступаў за парламенцкія метады барацьбы. Незадавальненне [[КПЗБ]] выклікала крытыка А. Луцкевічам нацыянальнай і аграрнай палітыкі, якую савецкае кіраўніцтва пачало ў 1929, асабліва артыкул «Цень Азефа» (1930), дзе ён даў рэзка адмоўную характарыстыку [[І. Сталін]]у і яго акружэнню. Антон Луцкевіч праяўляў вялікую актыўнасць у галіне культурна-публіцыстычнай, між іншым быў старшынёй [[Беларускае навуковае таварыства, 1918|Беларускага навуковага таварыства]]. У [[1930]] польскія ўлады забаранілі дзейнасць Беларускага выдавецкага таварыства, якім кіраваў Антон Луцкевіч. У [[1931]] звольнены з работы ў Віленскай беларускай гімназіі. Антон Луцкевіч стаў аб'ектам палітычных спекуляцый і нападаў. У гэты час выявіліся супярэчнасці паміж лідарамі Цэнтрасаюза. Яго старшыня [[Ф. Акінчыц]] крытыкаваў А. Луцкевіча за марксісцкі светапогляд. 3 абвінавачваннямі ў палітычных праліках выступілі ў друку і хрысціянскія дэмакраты. У 1933—1939 беларускія газеты яго не друкавалі. Антон Луцкевіч выступаў пераважна ў газеце «Przeglad Wileński» («Віленскі агляд»), час. [[Калоссе (1935)|«Калоссе»]], «Гадавіку» Беларускага навуковага таварыства". Адышоў ад палітычнай дзейнасці, працаваў у БНТ і Беларускім музеі, выступаў з лекцыямі і рэфератамі.

Пасля ўступлення ў Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі яго запрасілі на сход беларускай інтэлігенцыі. Арыштаваны 30 верасня [[1939]] савецкімі ўладамі ў Вільні; этапіраваны ў [[Мінск]]. Рашэннем [[Асобая нарада пры НКУС СССР|Асобай нарады пры НКУС СССР]] 14 чэрвеня [[1941]] прыгавораны да 8 гадоў зняволення. Памёр у зняволенні (дакладная дата і месца смерці стала вядомая нядаўна). Рэабілітаваны ў [[1989]].

== Навуковая дзейнасць, публіцыстыка ==
Першы артыкул «Што будзе?» надрукаваў у газеце «Наша доля» (1906, № 1). Паступова стаў вядучым беларускім публіцыстам. У артыкулах і нататках пач. ХХ ст. крытыкаваў аграрную і нацыянальную палітыку царызму, выказваўся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа, асуджаў нацыяналізм («Краёвае становішча», 1914). Развіццё беларускага вызваленчага руху звязаў з развіццём капіталістычных адносін і станаўленнем нацыянальнай буржуазіі («Эканамічная эвалюцыя і беларускі рух», 1917). Склаў курсы лекцый па фанетыцы і этымалогіі. У 1917 выдаў працу «Як правільна пісаць па-беларуску», у 1918 (разам з [[Я. Станкевіч]]ам) — «Беларускі правапіс». Аўтар брашуры «Польская акупацыя на Беларусі» (1920), працы «За дваццаць пяць гадоў (1903—1928)» (1928, прысвечана гісторыі БРГ і БСГ). Даследаваў гісторыю нарадавольніцкага руху, выступаў з дакладамі і рэфератамі па гэтым пытанні. Вывучаў мову скарынаўскіх выданняў і [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529]] («Чатырохсогледце першага кодэксу беларускага права», 1929; «Статут Вялікага Княства Літоўскага на фоне эвалюцыі нацыянальных адносін у Беларусі», 1930, і інш.). Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных прац «Нашы песняры» (1918), «Адбітае жыццё» (1929). Апублікаваў шэраг прац па гісторыі беларускай культуры, мастацтва і літаратуры: «Пуцяводныя ідэі літаратуры», «Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры» (абедзве 1921), «Вязніца Адама Міцкевіча» (1923), «Эвалюцыя беларускай адраджэнскай ідэалогіі і адбіцце яе ў літаратуры» (1926) і інш. Асобныя артыкулы і нататкі прысвяціў жыццю і творчасці [[М. Багдановіч]]а, [[А. Бурбіс]]а, М. Гарэцкага, Ядвігша Ш., [[Ф. Багушэвіч]]а, [[Я. Колас]]а, Я. Купалы, Цёткі, [[К. Сваяк]]а і інш. Пераклаў на беларускую мову працу М. Доўнар-Запольскага «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919), «Элементарную алгебру» А. Кісялёва і падручнік В. Остэрлёфа і Я. Шустэра «Сусветная гісторыя. Ч. 2. Сярэднявечная гісторыя» (1921), адзін з перакладчыкаў Новага запавета і Псалтыра (Хельсінкі, 1931) і інш.

Асобныя артыкулы А. Луцкевіча перакладаліся на [[ідыш]]<ref>http://belisrael.info/?p=10071</ref>.

Карыстаўся псеўданімамі: ''Антон Навіна''; ''А.Иванов''; ''Антон Белорус''; ''Генрык Букавецкі''; ''Кумельган''; ''Ів. Мялешка''; крыптанімы: ''А. Л.''; ''А. Н.''; ''А.Н-А''; ''А.Н-а''; ''А-н-а''; ''Б. Г.''; ''Г. Б.''; ''Г-бэ''; ''Г.''; ''Г. В.''; ''Н.''; ''Н-а-А''; ''Н. А.''; ''A.L.''; ''A.N.''; ''H.B.''

{{зноскі}}

== Бібліяграфія ==
* Белорусы. СПб., 1909;
* Нашы песняры: літаратурна-сацыяльныя нарысы. Вільня, 1918;
* Ekanamičnaja ewalucyja i biełaruski ruch. Wilnia, 1918;
* Польская акупацыя Беларусі. -- Вільня, 1920;
* Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры. Вільня, 1921;
* Вільня ў беларускай літаратуры. Вільня, 1925;
* За дваццаць пяць гадоў (1903—1928): Успаміны аб працы першых беларускіх паліт. арганізацый. Вільня, 1928 (перавыданне: Мн., 1991);
* Адбітае жыццё. Вільня, 1929;
* Янка Купала як прарок адраджэння: Публічная лекцыя, чытаная ў Вільні, Рызе і Дзвінску. Вільня, 1932(33);
* Białorusini i ich organ «Homan». Lwów, 1935;
* Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. 1990. № 2;
* Дзённік // Полымя. 1990. № 4—5;
* [http://kamunikat.org/download.php?item=10103-1.pdf&pubref=10103 Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва] / уклад., прадм. , камэнт., індэкс імёнаў, пер. з пол. і ням. А. Сідарэвіча. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 460 с.

== Літаратура ==
* Антон Луцкевич: материалы следственного дела НКВД БССР / Подг. к печати, введение и комментарии В. Н. Михнюка, Н. М. Климовича и А. Н. Гесь. Мн., 1997;
* БП, т. 4;
* Бяляцкі А. У іпастасі літаратурнага крытыка // Вяртання маўклівая споведзь. Мн., 1994;
* Бяляцкі А. Антон Луцкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. Мн., 1999. Т. 2;
* За дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Дакументы і матэрыялы… Лёндан, 1960;
* Каханоўскі Г. Бацька Івана і Антона // ЛіМ. 1990. 2 лістап.;
* Конан У. Антон Луцкевіч: філасофія і эстэтыка нац. Адраджэння // Голас Радзімы. 1994. 10 сак. — 7 крас.;
* {{артыкул|аўтар= [[Лявон Антонавіч Луцкевіч|Крывіцкі Л.]]|загаловак= Нельга абысці маўчаннем|арыгінал= |спасылка= http://files.knihi.com/Knihi/uploaded06/Spadcyna_1_1991.pdf|аўтар выдання= |выданне= [[Спадчына (1989)|Спадчына]]|тып= |месца= |выдавецтва= |год= 1991|выпуск= |том= |нумар= 1|старонкі= 10—17|isbn= |issn= 0236-1019|doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref=Крывіцкі Л.|archiveurl= |archivedate=}}
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* {{артыкул|аўтар= Серыкава В.|загаловак= Браты Луцкевічы як стваральнікі і захавальнікі Беларускага музея ў Вільні (1921—1945)|арыгінал= |спасылка= http://pawet.net/library/history/bel_history/_miscellany/z_egu/serykava/%D0%A1%D0%B5%D1%80%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D0%92._%D0%91%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8B_%D0%9B%D1%83%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_%D1%8F%D0%BA_%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_%D1%96_%D0%B7%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D1%8F_%D1%9E_%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96_(1921-1945).html|аўтар выдання= |выданне= pawet.net|тып= |месца= |выдавецтва= |год= 2009|выпуск= |том= |нумар= |старонкі= |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= Серыкава В.|archiveurl= https://archive.is/XcPdz|archivedate=28 сакавіка 2016}}
* Сідарэвіч А. М. Антон Луцкевіч: ад краёвасці да незалежніцтва (1916—1918) (агляд крыніцаў БДАЛМ) // Архіўныя чытанні І-III: матэрыялы навуковых канферэнцый, Мінск, 2003—2005 гг. / Укл.: Г. В. Запартыка і інш.; навук. рэд. А. В. Мальдзіс. Мінск: РІВШ, 2006. С. 209—222.
* Сідарэвіч А. Антон Луцкевіч і Янка Купала // Тэрмапілы. 2003. № 7. С. 161—204.
* Сідарэвіч А. Антону Луцкевічу — 120 // Наша слова. 2004. 25 студзеня. № 4. С. 5.
* Сідарэвіч А. Вучаніца і настаўнік: супраца // Дзеяслоў. 2003. № 7. С. 177—181.
* Сідарэвіч А. 3 жыцця Антона Луцкевіча // ЛіМ. 1991. 18, 25 студз., 1 лют.;
* Сідарэвіч А. Луцкевічы і Луцэвіч. Мінск: Фонд імя братоў Луцкевічаў, 2003. 58 с.
* Сідарэвіч А. Маленькая містыфікацыя // Наша ніва. 2006. 3 лютага. № 5. С. 34-36;
* Сідарэвіч А. Падзеі ў Віленскай Беларускай гімназіі і А.Луцкевіч. Беларуская санацыя і нацыянал-фашызм // Наша слова. 2004. 28 красавіка. № 16. С. 3-4.
* {{артыкул|аўтар= Сідарэвіч А. М.|загаловак= Сям’я Луцкевічаў: у якіх умовах гадаваліся стваральнікі беларускай незалежнасці|арыгінал= |спасылка= https://nn.by/?c=ar&i=122372|аўтар выдання= |выданне= nn.by|тып= |месца= |выдавецтва= |год= 2014|выпуск= |том= |нумар= |старонкі= |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова= |ref= Сідарэвіч А. М.|archiveurl= |archivedate=}}
* Сідарэвіч А. Хроніка пераломнага часу: А.Луцкевіч як ідэолаг і правадыр нацыянал-фашызму і нацыянал-дэмакратыі // Дзеяслоў. 2004. № 1. С. 167—192;
* Сидоревич А. Антон Луцкевич: Главы из книги // Нёман. 1990, № 7;
* ''[[Любоў Тарасюк|Тарасюк Л.]]'' Беларуская паэзія пачатку XX ст. у ацэнках А. Навіны (Луцкевіча) // Веснік БДУ. Сер. 4. 1994. № 2;
* ЭГБ, т. 4;
* Янушкевіч Я. Луцкевічы // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Вып. 4. Мн., 1994;
* Bergman A. Antoni Łuckiewicz (1884—1946). Szkic biograficzny // Przegląd Historyczny. 1974. T. LXV, y. 4.

== Спасылкі ==
{{Commonscat|Anton Luckievič}}
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/luckevichy.html Луцкевічы]

Версія ад 22:18, 25 снежня 2017

22 студзеня 1919 года падпісаў мемарыял беларускага ўрада старшыні Парыжскай мірнай канферэнцыі, у якім абгрунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае існаванне, прадставіў гісторыі беларускага руху і дзяржаўнасці, выказаў просьбу ў справе допуску прадстаўнікоў БНР на канферэнцыю. Мемарандум меўся весці ў Парыж генерал Кіпрыян Кандратовіч. 21 сакавіка 1919 года Рада народных міністраў БНР зацвердзіла афіцыйны склад дэлегацыі, у якую ўвайшлі Антон Луцкевіч, міністр юстыцыі Аляксандр Цвікевіч, радчыя — Кіпрыян Кандратовіч, А. Азнабішын і Раман Скірмунт, аташэ — Ю. Янкоўскі, А. Галавінскі і Л. Баркоў, кур’ер — Г. Камарынец. Аднак на самой справе, са спазненнем больш чым праз месяц выехалі Кандратовіч, Азнабішын, Баркоў. Антон Луцкевіч далучыўся да іх у канцы траўня і на месцы ўключыў у склад дэлегацыі Яўгена Ладнова, які прыехаў з беларускага асяродка ў Адэсе. Мірная канферэнцыя працавала ўжо пяты месяц, паспеўшы прыняць мемарандумы ўрадаў суседніх Беларусі дзяржаў — Польшчы, Літвы, заслухаць іх дэлегацыі. Галоўнай прычынай спазнення дэлегацыі БНР было адсутнасць фінансавання.

Антон Луцкевіч знаходзіўся ў Парыжы на працягу трох месяцаў