Сіла (дзяржава): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
вікіфікацыя |
др added Category:57 да н.э. using HotCat |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[Катэгорыя:Гісторыя Карэі]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Карэі]] |
||
[[Катэгорыя:Дзяржава Сіла]] |
[[Катэгорыя:Дзяржава Сіла]] |
||
[[Катэгорыя:57 да н.э.]] |
Версія ад 07:41, 31 снежня 2017
Сі́ла (кар.: 신라, [ɕilːa]) — адна з трох першапачатковых карэйскіх дзяржаў (Кагуро, Пэкчэ і Сіла) у 1 ст. да н.э. — 7 ст. н.э., у 7—9 ст. першая агульнакарэйская дзяржава.
Спачатку займала паўднёвы захад Карэйскага паўвострава. Паводле летапісных паказанняў, заснавана ў 57 да н.э., хаця першыя звесткі пра Сіла адносяцца да 3 ст., калі яна ўяўляла саюз паўночна-заходніх карэйскіх плямён. Як дзяржава аформілася да пач. 6 ст. У 503 г. правіцель (марыпкан) Чыджын (500—514) прыняў тытул цара (вана), а дзяржава — назву Сіла.
Сіла фарміравалася пад моцным уплывам кітайскай культуры і канфуцыянства. У 6 ст. дзяржаўнай рэлігіяй стаў будызм. Сумесна з войскамі кітайскай дынастыі Тан Сіла ў 660 г. разбіла Пэкчэ, у 668 г. — Кагуро, потым выгнала з Карэі былых саюзнікаў — кітайцаў.
У 8 — пачатку 9 ст. у час росквіту Сілы як агульнакарэйскай дзяржавы сфарміравалася карэйская народнасць.
З сярэдзіны 9 ст. Сіла пачала занепадаць і ў канцы 9 ст. распалася на асобныя дзяржавы.
Літаратура
- Сіла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. С. 374.
- История Кореи. Т. 1. М., 1974.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіла (дзяржава)