Аляксандра Рыгораўна Мураўёва: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
афармленне |
афармленне |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
| бацька = Рыгор Іванавіч Чарнышоў |
| бацька = Рыгор Іванавіч Чарнышоў |
||
| маці = Лізавета Пятроўна Квашніна-Самарына |
| маці = Лізавета Пятроўна Квашніна-Самарына |
||
| муж = |
| муж = |
||
| жонка = |
| жонка = |
||
| дзеці = |
| дзеці = |
Версія ад 15:04, 13 студзеня 2018
Аляксандра Мураўёва | |
---|---|
Александра Григорьевна Муравьёва | |
Акварэль Пётра Сакалова, 1825 | |
Дата нараджэння | 1804 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1832 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Рыгор Іванавіч Чарнышоў |
Маці | Лізавета Пятроўна Квашніна-Самарына |
Муж | Мікіта Міхайлавіч Мураўёў[d] |
Дзеці | Sofiya Muravyova[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандра (Александрына) Рыгораўна Мураўёва (руск.: Александра Григорьевна Муравьёва; 1804 — 22 лістапада 1832, Пятроўскі Завод), народжаная графіня Чарнышова, сястра дзекабрыста Захара Чарнышова[1], жонка дзекабрыста Мікіты Мураўёва, якая паследвала за ім у Сібір.
Біяграфія
Дачка дзейснага таемнага саветніка Рыгора Іванавіча Чарнышова (1762—1831) і Лізаветы Пятроўны Квашнінай-Самарынай (1773—1828). Жонка Мікіты Мураўёва з 22 лютага 1823 года. Калі мужа арыштавалі, чакала трэцяе дзіця. Дазвол следваць за мужам атрымала праз Маскву, бачылася з Аляксандрам Пушкіным, які перадаў ёй свае вершы, адрасаваныя дзекабрыстам «У глыбіні сібірскіх руд…», і пасланне да І. Пушчына — «Мой первый друг, мой друг бесценный…». Прыбыла ў Чыцінскі астрог у лютым 1827 года. Памерла ў Пятроўскім Заводзе. З траіх дзяцей Мураўёвых, якія нарадзіліся ў Сібіры, выжыла толькі дачка Соф'я. Аляксандра Рыгораўна завяшчала пахаваць сябе побач з маці, але на гэта не быў атрыманы дазвол уладаў. Над магілай А. Мараўёвай па жаданні мужа была пабудаваная капліца.
Зноскі