Швянчоніс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 166: Радок 166:


[[Катэгорыя:Гарады Літвы]]
[[Катэгорыя:Гарады Літвы]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты БССР, якія страцілі статус райцэнтра]]
[[Катэгорыя:Швянчоніс]]
[[Катэгорыя:Швянчоніс]]

Версія ад 01:02, 15 студзеня 2018

Горад
Швянчоніс
літ.: Švenčionys
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
6,13 км²
Вышыня цэнтра
165 м і 217 м
Насельніцтва
5562 чалавекі (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
387
Паштовыя індэксы
LT-18001
Афіцыйны сайт
Швянчоніс на карце Літвы
Швянчоніс (Літва)
Швянчоніс

Швянчоніс (літ.: Švenčionys), традыцыйная беларуская назва — Свянця́ны (афіцыйная да 1940) — горад у сучаснай Літве, адміністрацыйны цэнтр Свянцянскага раёна Віленскага павета. Насельніцтва 5562 чал. (2009). Знаходзяцца за 60 км на ўсход ад Вільні; аўтамабільныя дарогі звязваюць горада з Вільняй, Езяросамі, Лынтупамі.

Свянцяны — даўняе магдэбургскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны) і Нальшанскага края[1]. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горада належыць да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Назва

Паходжанне тапоніма «Свянцяны» звязваюць са святым гаем, на месцы якога альбо побач з якім узнікла першае пасяленне[1].

Гісторыя

Упершыню Свянцяны ўпамінаюцца ў ХV ст. Паселішча ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і стаяла на шляху да Полацка і Віцебска. У Свянцянах знаходзіўся палац вялікага князя Вітаўта, па загаду якога тут збудавалі першы касцёл. Апрача таго, Вітаўт запрасіў у горада татар.

Росквіт Свянцян прыйшоўся на 2-ю палавіну XVXVI стст. У 1486 годзе вялікі князь Казімір Ягелончык надаў гораду Магдэбургскае права. З 1565 года ў Свянцянах мясціўся земскі суд. У 1633 годзе ў ваколіцах горада заснавалі францысканскі кляштар.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свянцяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, спачатку у Літоўскай губерні, потым у Віленскай губерні. З 1795 г. Свянцяны - цэнтр Завілейскага павета, які ў 1842 г. быў перайменаваны ў Свянцянскі павет.

Падчас Вайны 1812 года ў месце спыняўся Напалеон.

Свянцяны былі галоўным апорным пунктам у часы паўстання (18301831). 22 сакавіка 1860 года з'явіўся праект гарадскога герба: «у блакітным полі дзве сярэбраныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі»[2]. У канцы XIX ст. у Свянцянах дзейнічалі праваслаўная і стараверская цэрквы, касцёл, 6 сінагог і яўрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі гарадская, прыходская, 2-класная яўрэйскае вучылішча і талмуд-тора. Акрамя таго, у месце была бальніца[3].

Файл:Свянцяны-1915.jpg
Свянцяны. Паштоўка, 1915.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Свянцяны ўвайшлі ў склад Беларуская ССР як цэнтр павета («падраёна») Мінскага раёна[4]. Неўзабаве горада занялі польскія войскі, у далейшым Свянцяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920), а з 1922 года — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы. 20 кастрычніка 1933 года да Свянцян далучылі населены пункт з аднайменнай гміны — засценак Лігумы (мясцовая назва — Падлігумы)[5].

Па падзеях верасня 1939 года Свянцяны зноў увайшлі ў склад Беларускай ССР, атрымаўшы статус раённага цэнтра Вілейскай вобласці. Аднак 12 кастрычніка 1940 года ўрад СССР перадаў горад Літоўскай ССР.

Цягам 19411944 гадоў Свянцяны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. За гэты час гітлераўцы знішчылі 4 тыс. яўрэяў. 20 мая 1942 года немцы забілі каля 400 жыхараў, у большасці палякаў[6].

У 1994 годзе ў Свянцянах утварыліся дзве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Свянцянскага раёна (старшыня Ніна Сусвіла) і Свянцянскае аддзяленне ТБК, якое ў 1997 годзе аб'ядналася з Беларускім таварыствам Свянцянскага раёна[7].

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1867 — 5994 чал.; 1880 — 6795 чал., з іх паводле веры: 880 старавераў, 813 каталікоў, 613 праваслаўных, 2 евангелісты, 4480 юдзеяў; паводле стану: 377 шляхты, 16 духавенства, 43 ганаровых грамадзян і купцоў, 5775 мяшчан, 75 сялян, 464 ваенных, 39 інш.[8]; 1900 — 6322 чал.[3]
  • XX стагоддзе: 1941 — 5,9 тыс. чал.; 1970 — 4560 чал.; 1979 — 5284 чал.; 1989 — 6469 чал.; 1990 — 6,6 тыс. чал.[9]
  • XXI стагоддзе: 2001 — 5684 чал.; 2009 — 5562 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, швейная фабрыка і фабрыка перапрацоўкі лекавых раслін.

Турыстычная інфармацыя

Дзейнічае Нальшанскі музей (колішні Свянцянскі краязнаўчы).

Славутасці

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. ХХ стст.; фрагменты)
  • Каплічка прыдарожная
  • Касцёл Усіх Святых (1898)
  • Могілкі
  • Царква Св. Мікалая (1898)

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая
  • Сінагога

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. а б Уладзімір Міхневіч. Свянцяны — убачыць святыя гаі на ўласныя вочы // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 28 лютага 2009
  2. Свянцяны // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  3. а б Свенцяны // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  4. У якіх межах былі абвешчаны Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  5. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 12 października 1933 r. o zmianie granic miasta Święcian w powiecie święciańskim, województwie wileńskiem, Dz. U. Nr 81, poz. 587 (польск.)
  6. Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 92.
  7. Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў (Мінск, 21—25 мая, 4—7 снеж. 2000 г.) / Уклад. Т. Пятровіч; рэдкал.: А. Мальдзіс (гал. рэд.) і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. — 312 с. — (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 17). ISBN 985-6638-15-1.
  8. Święciany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 683.
  9. Швенченис // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Спасылкі