Фрунзенскі раён (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 59: | Радок 59: | ||
| {{Graph:Chart|width=400|height=100|xAxisTitle=Год|yAxisTitle=Колькасць насельніцтва (у тыс.)|type=line|y=330.200, 351.862, 311.798, 312.265, 313.966, 318.433, 325.149, 331.873, 341.281, 349.891, 364.118, 376.103, 395.376, 411.484, 427.416, 443.626, 451.809, 458.344, 461.445|x=1996, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017}} || |
| {{Graph:Chart|width=400|height=100|xAxisTitle=Год|yAxisTitle=Колькасць насельніцтва (у тыс.)|type=line|y=330.200, 351.862, 311.798, 312.265, 313.966, 318.433, 325.149, 331.873, 341.281, 349.891, 364.118, 376.103, 395.376, 411.484, 427.416, 443.626, 451.809, 458.344, 461.445|x=1996, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017}} || |
||
|- |
|- |
||
| {{Graph:Chart|width=80|height=80|type=pie|legend=Нацыянальны склад насельніцтва (2009)|x=беларусы, рускія, украінцы, палякі|y1=79.947, 8.97, 1.34, 0.8}} || |
| {{Graph:Chart|width=80|height=80|type=pie|legend=Нацыянальны склад насельніцтва (2009)|x=беларусы, рускія, украінцы, палякі|y1=79.947, 8.97, 1.34, 0.8}} || |
||
|} |
|} |
||
Версія ад 22:15, 16 студзеня 2018
Фрунзенскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Статус | гарадскі раён | ||
Уваходзіць у | Мінск | ||
Дата ўтварэння | 17 красавіка 1951 | ||
Кіраўнік | Сяргей Анатолевіч Шкруднеў[d] | ||
Насельніцтва (2009) | 372,431 тыс. | ||
Шчыльнасць | 8661 чал./км² | ||
Плошча | каля 43 | ||
Вышыня над узроўнем мора |
248 м[2] | ||
Тэлефонны код | 17 | ||
Паштовыя індэксы | 220015[1], 220017[1], 220018[1], 220019[1], 220022[1], 220073[1], 220074[1], 220079[1], 220082[1], 220093[1], 220121[1], 220124[1], 220128[1], 220136[1] і 220140[1] | ||
Код аўтам. нумароў | BY | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрунзенскі раён, адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада. Утвораны 17 красавіка 1951 года. Названы ў гонар М. В. Фрунзэ. У сучасных межах з 1977 года. Самы вялікі з дзевяці раёнаў Мінска. Плошча: 4,3 тыс. га. Насельніцтва: 372 тыс. чалавек (умоўна: Фрунзенскі раён — трэці па населенасці «горад» Беларусі, пасля астатняга Мінска і Гомеля. Амаль кожны пяты мінчанін жыве ў Фрунзенскім раёне. З-за вялікіх памераў раёна многія ўстановы ў ім прадубліраваны: два ЖРЭА, дзве падстанцыі хуткай дапамогі, дзве раённыя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах і г.д.
Геаграфія
Раён займае паўночна-заходнюю частку горада. З паўночнага ўсходу мяжа праходзіць па вул. Ціміразева, ад вул. Варашылава па лініі забудовы праспекта Пераможцаў да вул. Мельнікайтэ, з паўднёвага ўсходу і поўдня па вул. Кальварыйская да шляхаправода праз чыгунку Мінск — Маладзечна, затым па вул. Харкаўскай, вуліцам Прылукскай, Глаголева, уключае пасёлак Масюкоўшчыну. Асноўныя магістралі — вул. Прытыцкага, праспекты Пушкіна і Пераможцаў, вуліцы Кальварыйская, Ціміразева.
Насельніцтва
Фрунзенскі раён — найбуйнейшы раён Мінска, уключае жылыя мікрараёны Сухарава, Чырвоны Бор, Мядзвежына, Кунцаўшчына, Захад, Масюкоўшчына.
На 1 лістапада 2010 года налічвалася 391,5 тысячы гараджан[3] (у 2005 годзе — 329 тыс.). Раён даўно пераўзыходзіць па колькасці насельніцтва такія абласныя цэнтры, як Магілёў, Віцебск, Брэст і Гродна.
Для раёны характэрны рост колькасці насельніцтва:
- 1996 — 330 200 тыс.[4]
- 2000 — 351 862 чал.[4]
- 2001 — 311 798 чал.[4]
- 2002 — 312 265 чал.[4]
- 2003 — 313 966 чал.[4]
- 2004 — 318 433 чал.[4]
- 2005 — 325 149 чал.[4]
- 2006 — 331 873 чал.[4]
- 2007 — 341 281 чал.[4]
- 2008 — 349 891 чал.[4]
- 2009 — 364 118 чал.[4]
- 2010 — 376 103 чал.[4]
- 2011 — 395 376 чал.[4]
- 2012 — 411 484 чал.[4]
- 2013 — 427 416 чал.[4]
- 2014 — 443 626 чал.[4]
- 2015 — 451 809 чал.[4]
- 2016 — 458 344 чал.
- 2017 — 461 445 чал[4]
Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 79,95 %, рускія — 8,97 %, украінцы — 1,34 %, палякі — 0,8 %, яўрэі — 0,2 %.
Родная мова (2009): беларуская — 135 096 (36,27 %), руская — 188 991 (50,75 %).
Эканоміка
33 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх працуе 19 тыс. чалавек. Буйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання», ААТ «Сукно», ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», ААТ «Мінскпраектмэбля», флагман беларускай энергетыкі ЦЭЦ-4.
30 будаўнічых арганізацый, сярод якіх самае вялікае ў горадзе будаўнічае аб’яднанне ААТ «МАПІД», вядучая арганізацыя па будаўніцтве буйнапанэльнага жылля.
Культурны ўплыў
Дамы культуры ААТ «МАПІД» і ААТ «Сукно», кінатэатр «Аўрора», мноства бібліятэк, клубаў, кружкоў. Стадыён «Домабудаўнік».
Навучальныя і дашкольныя ўстановы раёна наведваюць звыш 50 000 дзяцей, падлеткаў і моладзі.
15 лячэбна-прафілактычных устаноў, у тым ліку Мінскі гарадскі кардыялагічны дыспансер, адзіны ў Беларусі дзіцяча-падлеткавы псіханеўралагічны дыспансер, Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр і г.д.
Экалогія
У раёне налічваецца 231 га зялёных насаджэнняў.
Вуліцы
- Глаголева
- Гурскага
- 3-га верасня, Мінск
- Дамброўская
- Жудро
- Кавалёва
- Калеснікава
- Мазурава
- Мачульскага
- Чыгладзэ