Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др вікіфікацыя з дапамогай AWB |
др removed Category:Кіраўнікі ўрада БССР; added Category:Старшыні Савета Міністраў БССР using HotCat |
||
Радок 116: | Радок 116: | ||
{{DEFAULTSORT:Кляшчоў Аляксей Яўхімавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Кляшчоў Аляксей Яўхімавіч}} |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў БССР]] |
||
[[Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны]] |
[[Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны]] |
||
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках]] |
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках]] |
Версія ад 13:22, 22 студзеня 2018
Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Рагінец | ||||||
Пераемнік | Сямён Новікаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Панцеляймон Панамарэнка | ||||||
Пераемнік | Кірыл Мазураў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Якім Жылянін | ||||||
Пераемнік | Іван Ганенка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўксенцій Мінчанка | ||||||
Пераемнік | Пётр Цецюшаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 (25) лютага 1905 в. Міхнавічы Магілёўская губерня Расійская імперыя, цяпер Калінкавіцкі раён |
||||||
Смерць |
13 снежня 1968 (63 гады) Масква СССР |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | УКП(б) (1928) | ||||||
Дзейнасць | палітык, партызан, афіцэр | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1927—1929, 1941—1944 | ||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | Партызанскі рух | ||||||
Званне |
|
||||||
Камандаваў | Пінскае партызанскае злучэнне | ||||||
Бітвы | Вялікая Айчынная вайна | ||||||
Узнагароды |
Аляксе́й Яўхі́мавіч Кляшчо́ў (12 лютага (25 лютага) 1905, в. Міхнавічы, Магілёўская губерня — 13 снежня 1968, г. Масква) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, старшыня Савета Міністраў БССР, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны (1944), генерал-маёр[1].
Біяграфія
Аляксей Яфімавіч Кляшчоў нарадзіўся 12 (25) лютага 1905 у вёсцы Міхнавічы Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў сялянскай сям'і. Па нацыянальнасці — беларус. З 1928 года Кляшчоў член УКП(б), а потым і КПСС. У 1924—27 гадах ён працаваў на пасадзе старшыні сельсавета.
У 1927—29 гадах Кляшчоў служыў у Чырвонай Арміі. У 1930—39 гадах ён працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскай, Дрысенскай і Мехаўскай МТС у Беларускай ССР. З верасня 1939 года Аляксей начальнік зямельнага аддзела Пінскай вобласці Беларусі.
З ліпеня 1941 года Кляшчоў — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Аляксей быў у складзе Пінскага абласнога падпольнага партыйнага цэнтра, ствараў падпольныя партыйныя ячэйкі на акупаванай тэрыторыі, праводзіў арганізатарскую працу па аказанні супраціву нямецкім захопнікам.
З верасня 1942 года Кляшчоў — упаўнаважаны ЦК КП(б) Беларусі па Пінскай вобласці, а з 1943 года — сакратар Пінскага падпольнага абкама партыі.
Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 Аляксею Яхімавічу Кляшчову прысвоена воінскае званне «генерал-маёр» [1].
З 1944 года Кляшчоў на пасадзе першага сакратара Пінскага, а ў 1946—48 гадах і Полацкага абкамаў КП Беларусі. У 1948—53 гадах ён старшыня Савета Міністраў Беларускай ССР [2].
У 1955—60 гадах — першы сакратар Какчатаўскага абкама КП Казахстана.
Кляшчоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га, 3-га і 5-га скліканняў. На 20-м з'ездзе КП(б) Беларусі ён абіраўся членам ЦК і быў членам Бюро ЦК КП(б) Беларусі ў 1948—53 гадах.
З 1961 года Кляшчоў выйшаў на пенсію.
Пасля выхаду на пенсію Аляксей жыў у Маскве. Аляксей Яфімавіч Кляшчоў памёр 13 снежня 1968 года. Ён быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках на ўчастку 7[1].
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- тры ордэна Леніна
- ордэн Чырвонага Сцяга
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- медалі
Ушанаванне памяці
- У гонар Кляшчова названы Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум [1].
- Вуліца ў Полацку названая ў гонар Кляшчова [1].
- На будынку райсельгастэхніцы ў горадзе Шклоў, дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка [1].
Спасылкі
- Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў на сайце «Героі краіны»
Зноскі
- ↑ а б в г д е Клещёв Алексей Ефимович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 25 лютага 2012.
- ↑ Кіраўнікі дзяржаў. // Беларусь . Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Магілёўскай губерні
- Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
- Памерлі 13 снежня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Генерал-маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Старшыні Савета Міністраў БССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
- Члены ЦК КПБ
- Першыя сакратары Полацкага абкама КП Беларусі
- Першыя сакратары Пінскага абкама КП Беларусі
- Члены бюро ЦК КПБ