Яраслаў Генадзевіч Багуноў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пакінуў «Крумкачы» Мінск
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: , футбол| → (футбол)| (2) з дапамогай AWB
Радок 11: Радок 11:
| цяперашні клуб = ''няма''
| цяперашні клуб = ''няма''
| нумар =
| нумар =
| пазіцыя = [[паўабаронца, футбол|паўабаронца]]
| пазіцыя = [[паўабаронца (футбол)|паўабаронца]]
| моладзевыя клубы = {{футбольная кар’ера
| моладзевыя клубы = {{футбольная кар’ера
|2006 — 2008| {{Сцяг Украіны|20px}} Алімпік-ВАР (Данецк) |40 (14)
|2006 — 2008| {{Сцяг Украіны|20px}} Алімпік-ВАР (Данецк) |40 (14)
Радок 26: Радок 26:
}}
}}


'''Яраслаў Багуноў''' (нар. {{ДН|4|9|1993}}, {{МН|Луганск}}, [[Украіна]]) — украінскі [[футбол|футбаліст]], [[паўабаронца, футбол|паўабаронца]].
'''Яраслаў Багуноў''' (нар. {{ДН|4|9|1993}}, {{МН|Луганск}}, [[Украіна]]) — украінскі [[футбол|футбаліст]], [[паўабаронца (футбол)|паўабаронца]].


== Клубная кар’ера ==
== Клубная кар’ера ==

Версія ад 13:26, 27 студзеня 2018

Футбол
Яраслаў Багуноў
Поўнае імя Яраслаў Генадзевіч Багуноў
Нарадзіўся 4 верасня 1993(1993-09-04)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 169 см
Вага 66 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Нумар 27
Маладзёжныя клубы
2006 — 2008 Сцяг Украіны Алімпік-ВАР (Данецк) 40 (14)
2008 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 7 (5)
2009 — 2010 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 25 (8)
Клубная кар’ера[* 1]
2010 — 2011 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 0 (0)
2012 Сцяг Украіны Шчасце
2013 — 2015 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 56 (9)
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 9 (0)
2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 14 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 снежня 2017.

Яраслаў Багуноў (нар. 4 верасня 1993, Луганск, Украіна) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Выхаванец луганскага футбола, гуляў за юнацкія каманды розных клубаў Украіны. У сезоне 2010/11 гуляў за дубль харкаўскага «Металіста». У 2012 годзе выступаў у чэмпіянаце Луганскай вобласці за клуб «Шчасце» з аднайменнага горада.

У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Спачатку выхадзіў на замену, а пасля замацаваўся ў аснове бабруйскага клуба. У пачатку сезону 2014 быў іграком асновы (гуляў на пазіцыі левага паўабаронцы), але ў маі 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезону.

У сезоне 2015 вярнуўся ў аснову «Белшыны», стаў выступаць пераважна на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2016 года, пасля прыходу новага кіраўніцтва ў «Белшыну», атрымаў прапанову застацца ў клубе і падпісаў новы кантракт[3]. Але неўзабаве падчас перадсезоннай падрыхтоўкі атрымаў траўму. У сакавіку 2016 года стала вядома, што кантракт клуба з іграком быў разарваны[4].

У верасні 2016 года трэніраваўся з магілёўскім «Дняпро»[5]. У пачатку 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. Пры гэтым, атрымаўшы від на жыхарства, перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі. У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»[7].

Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да мінскіх «Крумкачоў». У ліпені 2017 года падпісаў кантракт са сталічным клубам[8]. У першым жа матчы за «Крумкачы» адзначыўся голам у браму свайго былога клуба «Нафтана», тым самым дапамог мінчанам выйсці ў чвэрцьфінал Кубка Беларусі (выніковы лік 2:1). Пазней замацаваўся ў якасці трывалага іграка асновы. 26 лістапада 2017 года ў матчы апошняга тура супраць «Мінска» забіў гол ударам праз сябе, тым самым прынёс «Крумкачам» перамогу 2:1 і дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Па заканчэнні сезону, у снежні 2017 года, стала вядома што Багуноў, які стаў свабодным агентам, можа працягнуць кар’еру ў Венгрыі[9].

Зноскі

Спасылкі