Мова жэстаў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
крыніца — be-x-old:Мова жэстаў |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
[[Катэгорыя:Мовы]] |
[[Катэгорыя:Мовы]] |
||
[[Катэгорыя:Мовы жэстаў]] |
Версія ад 23:48, 23 лютага 2018
Мо́ва жэ́стаў — камунікатыўная сістэма на кінетычнай (жэстыкуляторна-мімічнай) аснове; асноўны сродак зносін глухіх. Мінімальная адзінка мовы жэстаў — жэст — складаецца з герэмаў, якія паказваюць на месца, канфігурацыю і характар жэсту. Колькасць герэмаў параўнальная з колькасцю фанем гукавой мовы. Мова жэстаў уключае таксама позірк, выраз твару, рухі галавы і цела, функцыі якіх больш шырокія, чым у гукавых мовах. Структурна і катэгарыяльна мовы жэстаў не залежаць ад гукавы моў, іх роднасныя сувязі не вызначаюцца адпаведнымі нацыянальнымі мовамі (напрыклад, амслен, мова жэстаў ЗША і большай часткі Канады, блізкі да мовы глухіх Францыі, аднак не роднасны мове глухіх Англіі).
Мовай жэстаў называюць таксама жэставыя маніфестацыі гукавых моў. У развітых грамадствах большая частка глухіх дзвюхмоўная (валодаюць роднай мовай жэстаў і нацыянальнай мовай). Падчас зносін на агульнанацыянальнай мове выкарыстоўваюць яе жэставы варыянт: захоўваецца сінтаксіс, структура, рэдуцыруецца марфалогія, словы замяняюцца жэстамі; безаналагавыя элементы гукавой мовы дыктыліруюцца (палітарна перадаюцца пальцавай азбукай).
Літаратура
- 481 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).