Розніца паміж версіямі "Язэп Якаўлевіч Варонка"

Jump to navigation Jump to search
др
няма тлумачэння праўкі
др
Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]] ([[1917]]) уступіў у [[БСГ|Беларускую сацыялістычную грамаду]], з чэрвеня 1917 член яе ЦК. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход, удзельнічаў у рабоце Дзяржаўнай нарады (жнівень 1917, Масква). У прамове на Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе (верасень 1917, Петраград) ад імя [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый|Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый]] выказаўся супраць урадавай кааліцыі сацыялістычных партый з буржуазнымі. Уваходзіў у склад [[Часовы савет Расійскай рэспублікі|Часовага савета Расійскай рэспублікі]] (Перадпарламента).
 
Да снежня 1917 узначальваў камітэт [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны]]. На II сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (кастрычнік 1917, Мінск) падтрымаў прапановы аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным парадкам; выбраны камісарам юстыцыі і ўнутраных спраў [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]]. Удзель-нічаўУдзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускага з'езда]] (1917).
 
У лютым — ліпені 1918 старшыня [[Народны сакратарыят, БНР|Народнага сакратарыята Беларусі]] і народны сакратар замежных спраў, адзін з ініцыятараў абвяшчэння [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)]]. У красавіку 1918 разам з іншымі актывістамі [[Рада БНР|Рады БНР]] падпісаў тэлеграму кайзеру [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельму II]] з падзякай «за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі ад цяжкага прыгнёту, гвалту і анархіі». Рэдагаваў часопіс [[Варта (1918)|«Варта»]].

Навігацыя