Шумер: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14: Радок 14:
Некаторыя даследчыкі лічаць, што да з'яўлення [[шумеры|шумераў]] у ніжняй Месапатаміі жылі прадстаўнікі іншага народа, носьбіты так званай «бананавай мовы». Месца, адкуль мігрыравалі продкі шумераў пакуль ня вызначана. Таксама існуе канцэпцыя, паводле якой шумеры — аўтахтоннае насельніцтва ніжняй плыні [[Тыгр (рака)|Тыгра]] і [[Еўфрат]]а. Яны не адрознівалі сябе па культуры ад [[акадцы|акадцаў]] і карысталіся агульнай саманазвай «чарнагаловыя». Роднаснасць іх [[шумерская мова|мовы]] з мовамі іншых груп пакуль не ўсталявана.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што да з'яўлення [[шумеры|шумераў]] у ніжняй Месапатаміі жылі прадстаўнікі іншага народа, носьбіты так званай «бананавай мовы». Месца, адкуль мігрыравалі продкі шумераў пакуль ня вызначана. Таксама існуе канцэпцыя, паводле якой шумеры — аўтахтоннае насельніцтва ніжняй плыні [[Тыгр (рака)|Тыгра]] і [[Еўфрат]]а. Яны не адрознівалі сябе па культуры ад [[акадцы|акадцаў]] і карысталіся агульнай саманазвай «чарнагаловыя». Роднаснасць іх [[шумерская мова|мовы]] з мовамі іншых груп пакуль не ўсталявана.


Шумеры былі стваральнікамі адной з першых развітых [[цывілізацыя|цывілізацый]] у гісторыі чалавецтва. Іх асноўнымі заняткамі былі [[земляробства]], [[жывёлагадоўля]], [[рыбалоўства]]. Развіццё [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] стала магчымым толькі дзякуючы будаўніцтву складанай [[ірыгацыя|ірыгацыйнай]] сістэмы, што ўключала [[дамба|дамбы]], [[вадасховішча|вадасховішчы]] і [[Канал (гідраграфія)|каналы]]. Шумер — урадлівая краіна, але бедная на [[драўніна|драўніну]] і [[метал]]ы. Для іх забеспячэння яе жыхары наладзілі развітую сетку [[гандаль|гандлёвых]] адносінаў на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]], краінах [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]] і, магчыма, [[Індастан]]е. Разам з гандлем распаўсюджваліся тавары і веды, назапашаныя прадстаўнікамі цывілізацыі.
Шумеры былі стваральнікамі адной з першых развітых [[цывілізацыя|цывілізацый]] у гісторыі чалавецтва. Іх асноўнымі заняткамі былі [[земляробства]], [[жывёлагадоўля]], [[рыбалоўства]], [[рамяство|рамёствы]]. Развіццё [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] стала магчымым толькі дзякуючы будаўніцтву складанай [[ірыгацыя|ірыгацыйнай]] сістэмы, што ўключала [[дамба|дамбы]], [[вадасховішча|вадасховішчы]] і [[Канал (гідраграфія)|каналы]]. Шумер — урадлівая краіна, але бедная на [[драўніна|драўніну]] і [[метал]]ы. Для іх забеспячэння яе жыхары наладзілі развітую сетку [[гандаль|гандлёвых]] адносінаў на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]], краінах [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]] і, магчыма, [[Індастан]]е. Разам з гандлем распаўсюджваліся тавары і веды, назапашаныя прадстаўнікамі цывілізацыі.


Шумеры стварылі першую сістэму [[пісьмо|пісьма]] ў форме [[клінапіс]]у, на яе аснове — [[эканоміка|гаспадарчыя]] і [[гісторыя|гістарычныя]] запісы, [[літаратура|літаратуру]] і пісаныя [[Закон (права)|законы]]. Шумерскімі майстрамі былі вынайдзены [[плуг]], [[арка]], [[купал]], форма [[зікурат]]а, [[медзь|меднае]] і [[бронза]]вае ліццё. Шумерам таксама належылі найбольш старажытная сістэма [[метралогія|метралогіі]], вылучэнне [[задыяк]]альных сузор'яў, традыцыя сядзець за [[Стол|сталом]] і карыстацца [[Стол|стулам]], міф пра [[сусветны патоп]].
Шумеры стварылі першую сістэму [[пісьмо|пісьма]] ў форме [[клінапіс]]у, на яе аснове — [[эканоміка|гаспадарчыя]] і [[гісторыя|гістарычныя]] запісы, [[літаратура|літаратуру]] і пісаныя [[Закон (права)|законы]]. Шумерскімі майстрамі былі вынайдзены [[плуг]], [[арка]], [[купал]], форма [[зікурат]]а, [[медзь|меднае]] і [[бронза]]вае ліццё. Шумерам таксама належылі найбольш старажытная сістэма [[метралогія|метралогіі]], вылучэнне [[задыяк]]альных сузор'яў, традыцыя сядзець за [[Стол|сталом]] і карыстацца [[Стол|стулам]], міф пра [[сусветны патоп]].

Версія ад 17:49, 25 лютага 2018

Гарады Шумера

Шумер — старажытная краіна ў Паўднёвай Месапатаміі, на землях сучаснага Ірака. Існавала ў 4—2 тыс. да н.э.

Гісторыя

Старажытныя паселішчы на землях поўдня Месапатаміі вядомы з VI тыс. да н.э (так званы Убейдскі перыяд. З 2-й пал. IV тыс. да н.э. вылучаецца асабіста шумерскі этап. У сваю чаргу, ён падзяляецца на наступныя перыяды:

  • Перыяд ранняга Урука (3500 - 3100 гг. да н. э.), калі адбываліся будаўніцтва ірыгацыйных сістэм і каналаў на поўдні Месапатаміі, станаўленне гарадоў-дзяржаў, іх гандлёвая і культурная экспансія. Шумерскія артэфакты гэтага перыяда ўжо сустракаюцца ад Міжземнага мора да Афганістана. Перыяд супадае з заканчэннем цёплага і вільготнага кліматычнага оптымума.
  • Перыяд ранніх дынастый (першая палова III тыс. да н.э.) характэрызуецца ўнутранай барацьбой ў гарадах паміж абшчынай, родава-храмавай арыстакратыяй і вярхоўным правіцелем. Найбольш важнымі гарадскімі цэнтрамі сталі Эрэду, Урук, Ур, Лагаш, Хафаджа, Ашнунак, Кіш, Ума, Ніпур і інш. Узводзіліся абарончыя збудаванні, храмы ў гонар багоў, палацавыя комплексы, будаваліся новыя ірыгацыйныя сістэмы, прымаліся законы. Паміж гарадамі-дзяржавамі вялася барацьба за сельскагаспадарчыя ўгоддзі і ірыгацыйныя сістэмы. Гэтаму садзейнічалі прыродныя катастрофы, што вялі да разбурэння ірыгацыйных сістэм і перасыхання каналаў. Барацьба прыводзіла да часовых узвышэнняў аднаго з гарадоў. Першасная палітычная перавага першай дынастыі Кіша перайшла да першай дынастыі Урука, а потым да першай дынастыі Ура. 3 сярэдзіны XXV ст. да н.э. ўсталявана гегемонія правіцеляў Лагаша. Яна была страчана пасля няўдалай спробы сацыяльных рэформ Уруінімгіны і фактычнага паражэння ў 2313 г. да н.э. ад правіцеля Умы. Аднак узвышэнне дзяржавы Ума было нядоўгім. Яна і іншыя гарады Шумера былі захоплены Сарганам Вялікім.
  • Перыяд Акада (другая палова XXIV - XXII стст. да н.э.), калі шумерскія гарады-дзяржавы былі падпарадкаваны Акадам. Акадцы з'яўляліся суседнім народам семіцкага паходжання, якія падзялялі многія культурныя дасягненні шумераў. Шумер захаваў моўную і культурную самастойнасць, а гарады-дзяржавы — пэўную аўтаномію. Аднак панаванне Акада прывяла да цэнтралізацыі ўлады. Важную сакральную ролю ў гэты перыяд адыгрываў Ніпур, што прывяло да канфлікта з Акадам. Каля 2200 г. да н.э. ніпурцы звярнуліся за дапамогай да горцаў-кутыяў і абвясцілі іх правадыра вярхоўным уладаром. Вайна паміж Акадам і кутыямі прывяла да заняпада першага, але Шумер таксама моцна пацярпеў ад ваенных дзеянняў. Каля 2109 г. да н.э. кутыі былі выгнаны ўрукскім правіцелем Утухенгалем.
  • Трэцяя дынастыя Ура (каля 2111 - 2004 гг. да н.э.) — стварэнне цэнтралізаванай дзяржавы пад уладай правіцеляў Ура. Яна была пашырана на ўсю Месапатамію. Перыяд трэцяй дынастыі Ура часцяком называюць шумерскім адраджэннем. Правіцелі Ура дэкларавалі вяртанне да традыцыйных шумерскіх парадкаў, але запазычылі дэспатычную ўладу, больш уласцівую ўладарам Акада. Яны пацярпелі паражэнне ў вайне з Эламам. Адзіная дзяржава распалася. Дамінаванне ў Месапатаміі паступова перайшло да Вавілона, дзе ўмацавалася дынастыя амарэйскага паходжання.

Мяркуюць, што ў першай палове II тыс. да н.э. шумеры былі асіміляваны суседзямі-семітамі, аднак шумерская мова і культура працягвалі аказваць моцны ўплыў на народы Месапатаміі да пачатку I тыс. да н.э.

Насельніцтва

Некаторыя даследчыкі лічаць, што да з'яўлення шумераў у ніжняй Месапатаміі жылі прадстаўнікі іншага народа, носьбіты так званай «бананавай мовы». Месца, адкуль мігрыравалі продкі шумераў пакуль ня вызначана. Таксама існуе канцэпцыя, паводле якой шумеры — аўтахтоннае насельніцтва ніжняй плыні Тыгра і Еўфрата. Яны не адрознівалі сябе па культуры ад акадцаў і карысталіся агульнай саманазвай «чарнагаловыя». Роднаснасць іх мовы з мовамі іншых груп пакуль не ўсталявана.

Шумеры былі стваральнікамі адной з першых развітых цывілізацый у гісторыі чалавецтва. Іх асноўнымі заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства, рамёствы. Развіццё сельскай гаспадаркі стала магчымым толькі дзякуючы будаўніцтву складанай ірыгацыйнай сістэмы, што ўключала дамбы, вадасховішчы і каналы. Шумер — урадлівая краіна, але бедная на драўніну і металы. Для іх забеспячэння яе жыхары наладзілі развітую сетку гандлёвых адносінаў на Блізкім Усходзе, краінах Персідскага заліва і, магчыма, Індастане. Разам з гандлем распаўсюджваліся тавары і веды, назапашаныя прадстаўнікамі цывілізацыі.

Шумеры стварылі першую сістэму пісьма ў форме клінапісу, на яе аснове — гаспадарчыя і гістарычныя запісы, літаратуру і пісаныя законы. Шумерскімі майстрамі былі вынайдзены плуг, арка, купал, форма зікурата, меднае і бронзавае ліццё. Шумерам таксама належылі найбольш старажытная сістэма метралогіі, вылучэнне задыякальных сузор'яў, традыцыя сядзець за сталом і карыстацца стулам, міф пра сусветны патоп.

Літаратура