Рагава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 92: Радок 92:
* 1864 год — 9 чалавек<ref name="slownik">[http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/671 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich - Том IX - старонка 671]</ref>.
* 1864 год — 9 чалавек<ref name="slownik">[http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IX/671 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich - Том IX - старонка 671]</ref>.


==Страчаная спадчына==
== Страчаная спадчына ==
[[Файл:Rogova 1928.jpg|міні|злева|Рагава на карце 1908/1928 г. з указаннем месцазнаходжання колішняй царквы]]
[[Файл:Rogova 1928.jpg|міні|злева|Рагава на карце 1908/1928 г. з указаннем месцазнаходжання колішняй царквы]]
* [[Свята-Георгіеўская царква, Рагава|Паваслаўная царква св. Георгія]] (драўляная, пабудаваная ў [[1814]] намаганнямі Мельхіёра Валадковіча)
* [[Свята-Георгіеўская царква, Рагава|Праваслаўная царква св. Георгія]] (драўляная, пабудаваная ў [[1814]] намаганнямі Мельхіёра Валадковіча)
* [[Паваслаўная царква раўнаапостальных Канстанціна і Алены]] (1869)<ref>[http://www.archives.gov.by/index.php?id=98144 Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии]</ref><ref name="slownik"></ref>
* [[Праваслаўная царква раўнаапостальных Канстанціна і Алены]] (1869)<ref>[http://www.archives.gov.by/index.php?id=98144 Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии]</ref><ref name="slownik"></ref>
* [[Капліца]] пры могілках (пабуд. у 1814)<ref name="slownik"></ref>
* [[Капліца]] пры могілках (пабуд. у 1814)<ref name="slownik"></ref>



Версія ад 15:38, 28 лютага 2018

Вёска
Рагава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 59 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223047
Аўтамабільны код
5
Рагава на карце Беларусі ±
Рагава (Беларусь)
Рагава
Рагава (Мінская вобласць)
Рагава

Рагава́[1] (трансліт.: Rahava, руск.: Рогова) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. Праз вёску працякае рака Гуйка.

Назва

Вёска знаходзілася пры паштовай дарозе з Вільні ў Мінск і ўтварала крайні вугал або "рог" уладанняў памешчыка Валадковіча (Новы двор), з гэтай прычыны, быццам бы, і пайшла назва вёскі.[2]

Гісторыя

Напачатку 1860-х гадоў насельніцтва Рагавы складалася з двух двароў: памешчык пабудаваў тут цагляны і гарбарны заводы і пасяліў выключна майстравых; заводы дзейнічалі да 1890 г.[3]

Першая царква ў імя святога Георгія была пабудавана ў 1814 годзе памешчыкам Валадковічам; яна была вельмі бедная: посуд алавяны, кап'ё жалезнае, крыжы медныя, падсвечнікі драўляныя з такімі ж свечкамі.

Больш позні каменны храм у імя раўнаапостальных Канстанціна і Алены, пабудаваны за казённы кошт, асвячоны 8 верасня 1869 года. У храме - сярэбраны, пазалочаны пацір з надпісам: "Вклад Благоверных Государей Великих Князей Александра, Сергия, Павла Александровичей и Благоверной Государыни Великой Княжны Марии Александровны, 1863 г."; напрастольны срэбны пазалочаны крыж з вензелем Вялікай Княгіні Алены Паўлаўны; Евангелле ў ліст у пераплёце малінавага аксаміту з срэбнымі выявамі евангелістаў з надпісам: "Вклад Благовернаго Государя Наследника Цесаревича и Великаго Князя Николая Александровича"; Евангелле ў 1/4 л. - таксама ўклад Спадчынніка Цэсарэвіча; дзве фарфоравыя свечкі, выш. 1 арш. з упрыгожаваннем, - "дар Ея Императорскаго Величества Государыни Императрицы Марии Александровны, 1863 г.".

Станам на 1876 год прыхажанамі царквы ў Рагаве былі жыхары вёсак Пухлякі, Грыні, Жукі, Галавачы, Касачы, Шчадроўшчына, Мідраўшчына, Пецькавічы, Хацянаўшчына, Бахметаўка, Горы, Агаркі, Кісялі, Ермакі, Раўкуцевічы і Камкі[4].

У царкоўным архіве захоўваўся наступны дакумент, дадзены памешчыкам Валадковічам 29 снежня 1813 года: "Во владение церкви - 1 уволока 8 моргов 221 прент 37 1/2 прутиков земли, плац для дома, устроеннаго для богадельни; ежегодно выдавать настоятелю 200 злотых, на вино и свечи 100 злотых, дьячку или понамарю, который должен содержать школу и учить приходских крестьянских детей - 200 злотых. Если церковь перестанет быть униатскою, то фундуш возвращается вотчинникам".

Прыхаджане-уніяты перайшлі у праваслаўе ў 1839 годзе, з 1868 года сталі пераходзіць каталікі.

Да 28 мая 2013 году вёска з'яўлялася цэнтрам Рагаўскога сельсавету[5].

Насельніцтва

  • 2012 год — 59 чалавек[3].
  • 2010 год — 71 чалавек
  • 1999 год — 55 чалавек
  • 1864 год — 9 чалавек[6].

Страчаная спадчына

Рагава на карце 1908/1928 г. з указаннем месцазнаходжання колішняй царквы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ро́гава (за Ро́гавай)
  2. Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии
  3. а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / [В. В. Віталёва і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі] — Мінск: БелЭн, 2012.
  4. Расписание приходов Вилейский уезд 1876 год (Лит.епарх.вед. №14 1876)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (руск.)
  6. а б в Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich - Том IX - старонка 671
  7. Метрические книги православных церквей Вилейского уезда Виленской губернии

Спасылкі