Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Belarus2578 (размовы | уклад) стыль, арфаграфія |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
[[9 студзеня]] [[2011]] г. С. Кулевіч ад імя аргкамітэта па стварэнню партыі БСДП(НГ) падпісася пад Дэкларацыяй аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазіцыі<ref>[http://ucpb.org/news/political-news/62672-2011-01-09-15-31-51 Створана Нацыянальная каардынацыйная Рада апазіцыі]</ref>.. |
[[9 студзеня]] [[2011]] г. С. Кулевіч ад імя аргкамітэта па стварэнню партыі БСДП(НГ) падпісася пад Дэкларацыяй аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазіцыі<ref>[http://ucpb.org/news/political-news/62672-2011-01-09-15-31-51 Створана Нацыянальная каардынацыйная Рада апазіцыі]</ref>.. |
||
Савет |
Савет Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, які прайшоў у лістападзе [[2015]] года ў Анголе, прыняў рашэнне аб прадастаўленні Народнай Грамадзе поўнага сяброўства ў гэтай міжнароднай арганізацыі. |
||
Генеральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец, першым намеснікам старшыні - Аляксандр Арастовіч. Намеснікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч. |
Генеральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец, першым намеснікам старшыні - Аляксандр Арастовіч. Намеснікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч. |
Версія ад 20:28, 1 сакавіка 2018
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) | |
---|---|
Лідар | Мікалай Віктаравіч Статкевіч |
Дата заснавання | 29 чэрвеня 1996 |
Дата роспуску | 2005 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал |
Прагрэсіўны альянс Сацыялістычны інтэрнацыянал |
Колькасць членаў | 4 076 |
Сайт | vk.com/narodnaja_hramada |
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб'яднання БСДГ і Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды 29 чэрвеня 1996 г. БСДП (НГ) пасля аб'яднання з Партыяй народнай згоды падкрэсліла сваю левацэнтрысцкую платформу. У праграму партыі быў уключаны раздзел аб адрозненнях дэмакратычнага сацыялізму ад іншых палітычных плыняў і раздзел «Чаго мы хочам?». Астатнія раздзелы ў асноўным паўтараюць палажэнні праграмы «Крок за крокам», якая была прынята ў снежні 1992 г.
Гісторыя
У пачатку 2005 г. партыя была пазбаўлена рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабранне лідара партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэннямі. Частка членаў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю.
На парламенцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 г., партыя ўваходзіла ў Еўрапейскую кааліцыю «Свабодная Беларусь», аднак не атрымала мандатаў у парламенце.
На выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў БСДП(НГ) партыя атрымала 11 раённых і сельскіх дэпутацкіх мандататаў у Смаргоні (Ірына Вештард), Верхнядзвінску (Валянціна Кудлацкая), Уздзе (Віктар Крываль) і ў Дзяржынску (Уладзімір Мішура)[1].
15 студзеня 2005 г. на ІХ нечарговым з'ездзе БСДП(НГ) старшынёй партыі быў абраны Анатоль Ляўковіч.
Восенью 2007 г. прайшла першая сэсія ўстаноўчага з'езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада)[2].
9 студзеня 2011 г. С. Кулевіч ад імя аргкамітэта па стварэнню партыі БСДП(НГ) падпісася пад Дэкларацыяй аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазіцыі[3]..
Савет Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, які прайшоў у лістападзе 2015 года ў Анголе, прыняў рашэнне аб прадастаўленні Народнай Грамадзе поўнага сяброўства ў гэтай міжнароднай арганізацыі.
Генеральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец, першым намеснікам старшыні - Аляксандр Арастовіч. Намеснікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч.