Мастацкая літаратура (выдавецтва): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дата, спасылка
Радок 19: Радок 19:
У выдавецтве выйшлі Зборы твораў такіх пісьменнікаў, як [[Якуб Колас]], [[Кузьма Чорны]], [[Кандрат Крапіва]], [[Аркадзь Куляшоў]], [[Іван Шамякін]], [[Аляксандр Якімовіч]], [[Янка Брыль]], [[Васіль Быкаў]], [[Іван Мележ]], [[Пімен Панчанка]], [[Іван Навуменка]], [[Максім Гарэцкі]], [[Піліп Пестрак]], [[Пятро Глебка]], [[Змітрок Бядуля]], [[Алесь Бачыла]], [[Андрэй Макаёнак]], [[Уладзімір Караткевіч]], [[Аляксей Пысін]], [[Іван Пташнікаў]], [[Ніл Гілевіч]], [[Рыгор Барадулін]] і іншых<ref name="НЧ" />.
У выдавецтве выйшлі Зборы твораў такіх пісьменнікаў, як [[Якуб Колас]], [[Кузьма Чорны]], [[Кандрат Крапіва]], [[Аркадзь Куляшоў]], [[Іван Шамякін]], [[Аляксандр Якімовіч]], [[Янка Брыль]], [[Васіль Быкаў]], [[Іван Мележ]], [[Пімен Панчанка]], [[Іван Навуменка]], [[Максім Гарэцкі]], [[Піліп Пестрак]], [[Пятро Глебка]], [[Змітрок Бядуля]], [[Алесь Бачыла]], [[Андрэй Макаёнак]], [[Уладзімір Караткевіч]], [[Аляксей Пысін]], [[Іван Пташнікаў]], [[Ніл Гілевіч]], [[Рыгор Барадулін]] і іншых<ref name="НЧ" />.


Зараз выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве з 1998 года), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.».
Выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве з 1998 года), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.». У 2018 годзе выдавецтва падпісала пагаднення аб супрацоўніцтве з выдавецтвам метадычнай і навуковай літаратуры Пекінскага ўніверсітэта замежных моў з мэтай рэалізацыі праекта ўзаемных перакладаў і публікацый класічных літаратурных твораў Беларусі і Кітая да 2020 года<ref>{{cite web| author =| date =2 сакавіка 2018| url = http://blr.belta.by/culture/view/belaruskija-i-kitajskija-knigavydautsy-zaplanavali-peraklad-i-publikatsyju-klasiki-da-2020-goda-66775-2018/| title =Беларускія і кітайскія кнігавыдаўцы запланавалі пераклад і публікацыю класікі да 2020 года |publisher =[[БЕЛТА]]| accessdate =4 сакавіка 2018}}</ref>.


== Дырэктары выдавецтва ==
== Дырэктары выдавецтва ==

Версія ад 19:16, 4 сакавіка 2018

Мастацкая літаратура
Краіна Беларусь
Заснавана 1972
Вэб-сайт mastlit.by (бел.)

«Мастацкая літаратура» – дзяржаўнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск мастацкай літаратуры.

Гісторыя

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» было ўтворана 6 сакавіка 1972 года[1] на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выдання велізарнай колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэнне класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.

У савецкія часы ў выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакументальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны шырокаму кругу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнай паэзіі быў не меней трох тысяч, а арыгінальнай прозы — не меней шасці тысяч асобнікаў.

Выходзілі серыі «Першая кніга паэта» (з 1968 года), «Першая кніга празаіка» (з 1971 года), «Паэзія народаў» (з 1971 года), «Бібліятэка замежнай прозы» (з 1983 года), «Скарбы сусветнай літаратуры» (з 1989 года), «Бібліятэка беларускай класікі» (з 1990 года).

У выдавецтве выйшлі Зборы твораў такіх пісьменнікаў, як Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Аляксандр Якімовіч, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Пімен Панчанка, Іван Навуменка, Максім Гарэцкі, Піліп Пестрак, Пятро Глебка, Змітрок Бядуля, Алесь Бачыла, Андрэй Макаёнак, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Пысін, Іван Пташнікаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншых[1].

Выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве з 1998 года), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.». У 2018 годзе выдавецтва падпісала пагаднення аб супрацоўніцтве з выдавецтвам метадычнай і навуковай літаратуры Пекінскага ўніверсітэта замежных моў з мэтай рэалізацыі праекта ўзаемных перакладаў і публікацый класічных літаратурных твораў Беларусі і Кітая да 2020 года[2].

Дырэктары выдавецтва

Галоўныя рэдактары выдавецтва

Супрацоўнікі

Спачатку штат супрацоўнікаў выдавецтва налічваў больш ста чалавек, сорак пяць з іх з'яўляліся членамі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Рыгор Барадулін, Барыс Сачанка, Леанід Дранько-Майсюк, Варлен Бечык, Мікола Мятліцкі, Вадзім Спрынчан, Алесь Бачыла, Вера Палтаран, Павел Місько, Алена Васілевіч, Уладзімір Машкоў, Васіль Жуковіч, Вячаслаў Адамчык, Алесь Камароўскі, Ала Сямёнава, Нэлі Тулупава і іншыя.

Літаратура

  • Мастацкая літаратура// Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: БелЭн, 1995. - С. 467.
  • Гiсторыя выдавецтва — Афіцыйны сайт выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У Сеціве

  1. а б Марат Гаравы. Выстава да 40-годдзя выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Новы Час (14 чэрвеня 2012). Праверана 4 сакавіка 2018.
  2. Беларускія і кітайскія кнігавыдаўцы запланавалі пераклад і публікацыю класікі да 2020 года. БЕЛТА (2 сакавіка 2018). Праверана 4 сакавіка 2018.