Шыман Марцін Казлоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{іерарх}}
[[Выява:Kozlowski.jpg|міні|250px]]
[[Выява:Kozlowski.jpg|міні|250px]]
'''Шыман Марцін Казлоўскі''' ({{lang-pl|Szymon Marcin Kozłowski}}; {{ДН|5|11|1819}}, {{МН|Аліта||}}, [[Троцкі павет]] — {{ДС|14|11|1899}}, {{МС|Санкт-Пецярбург||}}) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп луцка-жытомірскі, архібіскуп магілёўскі, бібліст, папулярызатар тэалогіі.
'''Шыман Марцін Казлоўскі''' ({{lang-pl|Szymon Marcin Kozłowski}}; {{ДН|5|11|1819}}, {{МН|Аліта||}}, [[Троцкі павет]] — {{ДС|14|11|1899}}, {{МС|Санкт-Пецярбург||}}) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп луцка-жытомірскі, архібіскуп магілёўскі, бібліст, папулярызатар тэалогіі.

Версія ад 11:11, 10 сакавіка 2018

Шыман Марцін Казлоўскі

біскуп луцкі
з 15 сакавіка 1883
Дыяцэзія Луцкая дыяцэзія[d]
Папярэднік Kaspar Borowski[d]
Пераемнік Cyril Lubowidzki[d]
Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
з 14 снежня 1891
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія
Папярэднік Аляксандр Казімір Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Пераемнік Баляслаў Геранім Клапатоўскі

Адукацыя
Дзейнасць архіепіскап, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 5 лістапада 1819(1819-11-05)
Смерць 14 лістапада 1899(1899-11-14) (80 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шыман Марцін Казлоўскі (польск.: Szymon Marcin Kozłowski; 5 лістапада 1819, Аліта, Троцкі павет — 14 лістапада 1899, Санкт-Пецярбург) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп луцка-жытомірскі, архібіскуп магілёўскі, бібліст, папулярызатар тэалогіі.

Сын Яна і Магдалены з Лянкевічаў Казлоўскіх. Скончыў шляхецкую школу ў Кейданах, у 1839 паступіў у Віленскую духоўную семінарыю, ад 1841 у Віленскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у Пецярбургу. Высвечаны на святара ў 1844. Майстар тэалогіі ад 22 чэрвеня 1845. У 18451848 выкладчык у ковенскай гімназіі, прафесар маральнай тэалогіі і гамілетыкі ў Віленскай духоўнай семінарыі. У 18481851 выкладаў гісторыю касцёлу і кананічнае права, у 18511863 рэктар семінарыі. Ад 1852 канонік, ад 1862 прэлат-кусташ віленскае кафедральнае капітулы. Ад 1866 асэсар Духоўнага калегіуму, а ад 1877 рэктар Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу.

У 1883 прызначаны луцка-жытомірскім біскупам, быў вымушаны вырашаць праблемы, што паўсталі ў выніку 13-гадовае ссылкі папярэдняга біскупа. Хоць і быў лаяльны да расійскі ўладаў, у 1884 пазбавіў пасады пробашча, які прыняў у касцёле праваслаўнага мітрапаліта; за што быў пазбаўлены ўладамі (да 1885) паловы пенсіі. Ад 1891 архібіскуп магілёўскі. У 1892 спрычыніўся да канфлікту з расійскімі ўладамі праз сваё нежаданне ўводзіць дадаткровыя набажэнствы на рускай мове.

Быў адным з найпладавіцейшых рэлігійных аўтараў Расійскай імперыі. Аўтар падручнікаў рэлігіі. Папулярызаваў дзеі Каталіцкага Касцёлу. Хоць і не быў вучоным у 1862 стаў доктарам honoris causa Духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Да ХХ ст. уся моладзь навучалася на яго кніжках. Папулярызаваў тэкст «Вульгаты» ў перакладзе Якуба Вуйка, вядомы як «Біблія Казлоўскага». Рабіў вялікі націск на тое, каб ксяндзы чыталі Біблію і цікавіліся літургіяй. Пахаваны на Выбарскіх могілках у Пецярбургу.

Зноскі

Літаратура

  • Ks. Witold Józef Kowalów, Arcybiskup Szymon Marcin Kozłowski (1883—1891), [w:] «Wołanie z Wołynia» nr 1 (20) ze stycznia-lutego 1998 r., s. 33-34.
  • Krzysztof Rafał Prokop, Sylwetki biskupów łuckich, Biały Dunajec — Ostróg 2001, s. 182—186.
  • Інна Шостак. Луцько-Житомирська Римо-Католицька дієцезія наприкінці XVIII — у першій половині XIX століття, Білий Дунаєць — Острог 2005.