Стронга радужная: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
→‎Пашырэнне: вікіфікацыя
Радок 23: Радок 23:


== Пашырэнне ==
== Пашырэнне ==
Аселая форма. Пашырана ў горных рэках, ручаях, азёрах ціхаакіянскага ўзбярэжжа [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. Часам лічыцца падвідам або прэснаводнай формай ціхаакіянскага стальнагаловага ласося (''Salmo gairdneri''). Акліматызавана ў Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, на Мадагаскары. Аб'ект сажалкавай рыбагадоўлі.
Аселая форма. Пашырана ў горных рэках, ручаях, азёрах ціхаакіянскага ўзбярэжжа [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]. Часам лічыцца падвідам або прэснаводнай формай ціхаакіянскага стальнагаловага ласося (''Salmo gairdneri''). Акліматызавана ў [[Еўропа|Еўропе]], [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[Новая Зеландыя|Новай Зеландыі]], [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыцы]], на [[Мадагаскар]]ы. Аб'ект [[сажалка]]вай рыбагадоўлі.


== Асаблівасці біялогіі ==
== Асаблівасці біялогіі ==

Версія ад 06:45, 12 сакавіка 2018

Стронга радужная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oncorhynchus mykiss Walbaum, 1792

Сінонімы
  • Parasalmo clarkii
  • Parasalmo penshinensis
  • Salmo clarki
  • Salmo mykiss
  • Salmo penshinensis
  • Salmo gairdneri Richardson

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161989
NCBI  8022
EOL  205250

Стронга радужная (Oncorhynchus mykiss) — рыба сямейства ласасёвых. Мяса цэніцца як дыетычны прадукт.

Апісанне

Даўжыня цела 50—90 см, маса да 2, радзей 6 кг. Падобна да стронгі ручаёвай, адрозніваецца больш доўгім целам, выемчатым хваставым плаўніком, шырокай радужнай палосай уздоўж бакавой лініі, адсутнасцю на целе чырвоных плямін.

Пашырэнне

Аселая форма. Пашырана ў горных рэках, ручаях, азёрах ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Часам лічыцца падвідам або прэснаводнай формай ціхаакіянскага стальнагаловага ласося (Salmo gairdneri). Акліматызавана ў Еўропе, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, на Мадагаскары. Аб'ект сажалкавай рыбагадоўлі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца воднымі беспазваночнымі, дробнай рыбай і насякомымі; у сажалкавык гаспадарках — спецыяльна прыгатаваным кормам.

Тэмпературны оптымум каля 20 °С. Полавая спеласць на 3—4-ым годзе жыцця. У прыродных умовах нерастуе ў сакавіку—красавіку на ўчастках з камяністым грунтам, ікру закопвае ў гальку. Плоднасць 1,6—2 тыс. ікрынак на 1 кг масы цела. Развіццё ікры каля 1,5—2 месяцаў.

Літаратура

  • Жукаў П. Стронга радужная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мн.: БелСЭ, 1986.