Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
згубілі кабінет Серады...
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:
Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў БНР]].
Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў БНР]].


Першы Старшыня — [[Я. Варонка]], у ліпені [[1918]] — [[Р. Скірмунт]] (кабінет не быў сфармаваны), з 22 ліпеня — [[Іван Мікітавіч Серада|Іван Серада]], з кастрычніка 1918 — [[А. Луцкевіч]].
Першы Старшыня — [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]], у ліпені [[1918]] — [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (кабінет не быў сфармаваны), з 22 ліпеня — [[Іван Мікітавіч Серада|Іван Серада]], з кастрычніка 1918 — [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]].


== Табліца ==
== Табліца ==

Версія ад 16:44, 13 сакавіка 2018

Беларускі Народны Сакратарыят — выканаўчы орган, створаны ў Мінску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езду. Стварэнне Сакратарыяту было абвешчана ў 1-й Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага 1918 і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.

Магчымасць склікання такога органа з'явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Брэсцкі мір). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»

Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Першы Старшыня — Язэп Варонка, у ліпені 1918 — Раман Скірмунт (кабінет не быў сфармаваны), з 22 ліпеня — Іван Серада, з кастрычніка 1918 — Антон Луцкевіч.

Табліца

Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918
НС замежных спраў Язэп Варонка БСГ, цэнтр
НС унутраных спраў Іван Макрэеў ПС-Р, украінец
НС асветы А. Смоліч БСГ, правы
НС юстыцыі Я. Бялевіч ПС-Р, левы
НС народнай гаспадаркі І. Серада беспартыйны
НС шляхоў зносін В. Рэдзька ПС-Р
НС фінансаў Г. Белкінд ПС-Р, яўрэй
НС сацыяльнай апекі П. Бадунова БСГ, левая, «бястужаўка»
НС вялікарускіх спраў П. Злобін ПС-Р, правы, рускі
НС пошты і тэлеграфу А. Карабач БСГ, цэнтр
НС кантролю П. Крачэўскі БСГ, цэнтр
НС земляробства Т. Грыб БСГ, левы
НС ваенных спраў К. Езавітаў БСГ
НС без партфеля М. Гутман яўрэйская партыя С. С. і Е. С.
Кіраўнік справамі Л. Заяц народны сацыяліст

Гл. таксама

Літаратура

  • Сідарэвіч А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
  • Турук Ф. Белорусское движение. — М., 1921.