Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →У літаратурнай творчасці свайго бацькі: clean up з дапамогай AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{ |
{{цёзкі2|Міцкевіч}} |
||
{{Вучоны |
{{Вучоны |
||
|Імя = Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч |
|Імя = Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
|Апісанне выявы = |
|Апісанне выявы = |
||
|Дата нараджэння = 31.01.1926 |
|Дата нараджэння = 31.01.1926 |
||
|Месца нараджэння = |
|Месца нараджэння = |
||
|Дата смерці = |
|Дата смерці = |
||
|Месца смерці = |
|Месца смерці = |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
|Навуковая ступень = {{Навуковая ступень|доктар|тэхнічных навук}} |
|Навуковая ступень = {{Навуковая ступень|доктар|тэхнічных навук}} |
||
|Навуковае званне = |
|Навуковае званне = |
||
|Альма-матэр = |
|||
|Альма-матэр = [[Варонежскі авіяцыйны інстытут]], [[Маскоўскі авіяцыйны інстытут]], [[Беларускі політэхнічны інстытут]] |
|||
|Навуковы кіраўнік = |
|Навуковы кіраўнік = |
||
|Знакамітыя вучні = |
|Знакамітыя вучні = |
Версія ад 22:17, 16 сакавіка 2018
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 студзеня 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 2020 (94 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Якуб Колас |
Жонка | Наталля Іванаўна Фёдарава[d] |
Дзеці | Марыя Міхайлаўна Міцкевіч |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык у галіне апрацоўкі металаў |
Прэміі | |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія БССР (1980) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (нар. 31 студзеня 1926, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе.
Малодшы сын Якуба Коласа.
Біяграфія
Сям'я
Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч маладзейшы з трох сыноў Якуба Коласа. Жонкай Міхася Канстанцінавіча — Наталля Іванаўна Фёдарава (1924—2012), дачка беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
Адукацыя
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны закончыў восем класаў СШ № 49 г. Мінска (I—VII класы вучыўся ў СШ № 14 Мінска), у 1943 г. — дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут знаходзіўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер — БНТУ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання».
Працоўная дзейнасць
З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік.
Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў.
Узнагароды
За распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў угаранаваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980).
Спорт
Мае званне «майстар спорту», браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе.
Хобі
Захапленні — паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм.
У літаратурнай творчасці свайго бацькі
Стаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935—1936), «Не тужы» (1939), «Сыну» (1942), «Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946).
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
- Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч // yakubkolas.by
- Сын Якуба Коласа: З часоў бацькі стан беларускай мовы толькі пагоршыўся // lit-bel.org
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 27 мая
- Памерлі ў 2020 годзе
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута
- Выпускнікі БНТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Якуб Колас