Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) Тэг: рэдактар вікітэксту 2017 |
||
Радок 153: | Радок 153: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
{{Навігацыя}} |
|||
*[[:be-tarask:Расейскі сьвет]] |
*[[:be-tarask:Расейскі сьвет]] |
||
*[[:be-tarask:Уладзімер Пуцін]] |
*[[:be-tarask:Уладзімер Пуцін]] |
Версія ад 21:09, 19 сакавіка 2018
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Пу́цін (руск.: Влади́мир Влади́мирович Пу́тин; нар. 7 кастрычніка 1952, Ленінград) — прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2000—2008 і з 2012), прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі (1999—2000 і 2008—2012).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). У кнізе «От первого лица» («Ад першае асобы»), біяграфіі Пуціна паводле ягоных інтэрвію ў расійскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзідэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.
У 1975 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта і паступіў на службу ў Камітэт дзяржаўнай бязпекі, з 1985 па 1990 год працаваў агентам савецкай выведкі ў НДР (Усходняй Нямеччыне). Пад прыкрыццём займання пасады кіраўніка Дома савецка-нямецкага сяброўства ў Дрэздэне загадваў у КДБ сачэннем за савецкімі студэнтамі ў НДР[11].
У 1990 годзе вярнуўся ў Расію, працаваў памочнікам рэктару Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па міжнародных пытаньнях, потым — дарадцам старшыні Ленінградскага Савета (месцкі заканадаўчы сход) вядомага расійскага дэмакрата Анатоля Сабчака.
У чэрвені 1991 году Пуцін быў прызначаны старшынём Камітэту па Знешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбургу. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненнем у горад замежных інвэстыцый, адкрыцця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэння ў Пецярбургу валютнай біржы, пры яго судзеянні (як кажуць, з дапамогаю яго кантактаў ў былым савецкім КГБ і ўсходненямецкай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 году Пуцін быў першым намеснікам старшыні ўраду Санкт-Пецярбургу.
У жніўні 1996 пачалася «маскоўская» кар’ера Уладзіміра Пуціна — ён быў прызначаны намесьнікам упраўляючага справамі прэзыдэнта Расіі. У сакавіку 1997 года Пуцін прызначаны намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, начальнікам галоўнага кантрольнага ўпраўлення прэзідэнта РФ. З траўня 1998 года Пуцін — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.
Наступным моцным узлётам пецярбурскага палітыка было прызначэнне яго дырэктарам ФСБ — расійскай спецслужбы. З сакавіка 1999 года Пуцін стаў сакратаром Рады Бяспекі Расіі.
Прэм’ер-міністарства і першы прэзідэнцкі тэрмін
У жніўні 1999 году прэзыдэнт Расіі Барыс Ельцын прызначыў Уладзіміра Пуціна прэм’ер-міністрам Расіі. 31 снежня 1999 году Ельцын сышоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзідэнта да наступных выбараў.
26 сакавіка 2000 году былі праведзеныя прэзыдэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.
Уладзімір Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнай папулярнасці ў расійскім грамадзтве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэргічнага прэзідэнта-спартоўцы на фоне старога й хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжання сваёй палітычнай платформы Пуцін здолеў аб’яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыямэтральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзыдэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сымбалем адраджаючаеся «Вялікай Расіі», новым «водцам».
Вялікадзяржаўніцкі складнік пуцінскага курсу апынуўся больш яскравым. Адным з першых рашэнняў Пуціна было прыняцце новага гімна на музыку гімна СССР і зацверджанне чырвонай савецкай харугвы для расійскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Саюза «буйнейшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя».
Прадстаўнікі «сямейнага клана», палітычнае эліты ельцынскае эпохі, паступова выціскаліся з улады. За сваю падтрымку дэмакратаў пачаліся рэпрэсіі супраць буйных бізнэсмэнаў-алігархаў Барыса Беразоўскага і Ўладзіміра Гусінскага. 24 лютага 2004 года, менш чым за месяц да парламенцкіх выбараў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра не дастаткова лаяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазыцыю дыплямата Міхаіла Фрадкова.
У 2003 годзе быў сарваны гешэфт па зліцці нафтавых кампаній «ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якое меўся з’явіцца найбуйнейшы ў свеце нафтавы канцэрн, які мог пагражаць аўтарытэту Пуціна ўнутры краіны і ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю.Таксама быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс знішчэння гэтай некалі найбуйнейшай і найбольш паспяховай расійскай карпарацыі.
У сферы знешняй палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненне стасункаў з краінамі СНД з мятой стварэння процівагі пашыраючымся NATO і ЕС, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнай і ўсходняй Еўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам з лідэрамі Еўрапейскага Саюза Пуцін асудзіў амэрыканскую кампанію ў Іраце. Увогуле, прэзідэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Гергардам Шрэдэрам, італійскім прэм’ерам Сыльвіё Берлусконі.
На парламенцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладай партыя «Адзіная Расія» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе Расіі дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэфэрэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парламент упершыню за гісторыю новае Расіі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблоко».
За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расійская актыўнасьць у Чачні. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі сведчаць аб узмацненні парушэньняў правоў чалавека ў паўночна-каўкаскай рэспубліцы.
Другі прэзідэнцкі тэрмін
14 сакавіка 2004 году Ўладзімір Уладзіміравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзідэнцтва. Як і на парламенцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расіі ішла неабаснавана актыўная кампанія на карысць Пуціна. Расійская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін ня мае права балатавацца на выбарах у 2008 годзе.
13 верасня 2004 года, з нагоды крызы з закладнікамі ў Бесланы і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіравання, у ходзе якой былі адмененыя выбары губернатараў расійскіх рэгіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Міхаілам Гарбачовым як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртанне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўмовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў канцы 2004 году Пуцін двойчы наведваў Украіну з мятой падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча з перамогай у выбарах, пазней прызнаных сфальсыфікаванымі.
29 лістапада 2006 году падтрымаў дактрыну «рускага света».
Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін
Перамог на прэзідэнцкіх выбарах 18 сакавіка 2018 года.
Рознае
З маладосці прэзідэнт займаўся дзюдо. Пуцін ёсць кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкай і англійскай мовамі. Да 2013 году быў жанаты з Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкае мовы. Мае дзвух дачок — Кацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).
8 мая 2008 пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм'ер-міністрам Расіі. Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 2012 г. і ў трэці раз заступіў на пасаду Прэзідэнта Расіі.
Зноскі
- ↑ Уладзімір і Людміла Пуціны афіцыйна паведамілі пра развод
- ↑ Досье: Путин Владимир Владимирович - Общество - Аргументы и Факты . Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2013. Праверана 6 студзеня 2013.
- ↑ Созвездие стрельцов. Что в личном оружейном арсенале российских политиков // Урад Расійскай Федэрацыі Российская газета : Официальное издание. — М.: 25 кастрычніка 2001. — № 208 (2820). — С. 1. Тираж — 1 млн. 810 тыс. 468 экз..
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 21 красавіка 2024.
- ↑ http://www.rah.ru/the_academy_today/the_members_of_the_academie/member.php?ID=21978
- ↑ а б Лентапедия — 2007.
- ↑ http://kremlin.ru/structure/president/presidents
- ↑ http://www.rbc.ru/society/08/05/2017/590fffe39a7947866e52b760
- ↑ Путин В. В. Обращение Президента Российской Федерации, 24 февраля 2022 — М.: 2022.
- ↑ Глеб Лабадзенка. 150 тысячаў людзей на вуліцах — і ніводнай пабітай вітрыны : Газэта. — 4 снежня 2009. — № 230 (6588). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін у Вікіцытатніку | |
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін у Вікікрыніцах | |
Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Кандыдаты эканамічных навук
- Эканамісты паводле алфавіта
- Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Залатога арла
- Кавалеры ўзбекскага ордэна «За выдатныя заслугі»
- Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
- Кавалеры ордэна Вызваліцеля 1 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Кавалеры ордэна Хо Шы Міна
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
- Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
- Кавалеры ордэна РПЦ «Славы і Гонару»
- Кавалеры ордэна РПЦ Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра 1 ступені
- Кавалеры ордэна РПЦ прападобнага Сергія Раданежскага 1 ступені
- Прэзідэнты Расіі
- Члены Савета бяспекі Расіі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (2000)
- Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (2012)
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін
- Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
- Старшыні Урады РФ
- Сакратары Савета бяспекі Расіі
- Супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта Расіі
- Дырэктары федэральных службаў РФ
- Супрацоўнікі КДБ СССР
- Кіраўнікі органаў бяспекі Расіі
- Кавалеры ордэна Каштоўнага жазла
- Разведчыкі СССР
- Юрысты СССР
- Юрысты Расіі
- Юрысты XX стагоддзя
- Постаці палітыкі XX стагоддзя
- Постаці палітыкі XXI стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга
- Ганаровыя грамадзяне Казані
- Ганаровыя грамадзяне Астрахані
- Узнагароджаныя імянной зброяй
- Узнагароджаныя медалём А. М. Гарчакова
- Ганаровыя дактары Ерэванскага ўніверсітэта
- Філатэлісты Расіі
- Філатэлісты СССР
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Чырванасцяжнага інстытута КДБ
- Члены КПСС
- Члены НДР
- Адзіная Расія
- Эканамісты Расіі
- Самбісты паводле алфавіта
- Самбісты СССР
- Дзюдаісты паводле алфавіта
- Дзюдаісты СССР
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў