Віталь Віталевіч Шапятоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Новая старонка: '{{футбаліст | імя = Віталь Шапятоўскі | поўнае імя = Віталь Віталевіч...'
 
(Няма розніцы)

Версія ад 20:37, 2 красавіка 2018

Футбол
Віталь Шапятоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Віталевіч Шапятоўскі
Нарадзіўся 27 верасня 1983(1983-09-27)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Прамень
Клубная кар’ера[* 1]
2000 Сцяг Беларусі Трактар (Мінск) 12 (0)
2000 Сцяг Беларусі Дынама-2 (Мінск) 3 (0)
2001 Сцяг Беларусі Камунальнік (Слонім) 10 (0)
2001 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Мінск) 3 (0)
2002 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 22 (1)
2003 — 2004 Сцяг Беларусі Тарпеда-СКА (Мінск) 5 (0)
2004 — 2005 Сцяг Беларусі Зорка-БДУ (Мінск) 22 (3)
2005 — 2008 Сцяг Беларусі Дарыда (Мінскі раён) 71 (6)
2008 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 4 (0)
2009 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 3 (0)
2009 Сцяг Беларусі Смаргонь 11 (0)
2010 Сцяг Беларусі Гарадзея 28 (4)
2011 Сцяг Польшчы Алімпія (Эльблёнг) 7 (0)
2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 13 (1)
2012 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск) 25 (7)
2013 Сцяг Беларусі Смаргонь 23 (2)
2014 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 13 (1)
2014 — 2015 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 41 (2)
2016 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 11 (1)
2016 — Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 40 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 красавіка 2018.

Віталь Шапятоўскі (нар. 27 верасня 1983) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Промня».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, пачынаў кар’еру ў «Трактары», пазней выступаў у іншых клубах ніжэйшых ліг. У 2003 годзе далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Пазней выступаў у элітным дывізіёне за «Зорку-БДУ» і «Дарыду», дзе быў ігракоў асновы. У 2008 годзе перайшоў у крыварожскі «Крыўбас», аднак не здолеў замацавацца ва Украіне і на наступны год вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за «Нёман» і «Смаргонь». У 2010 годзе дапамог «Гарадзеі» дапамагчы ў Другой лізе, пасля чаго адправіўся ў Польшчу, дзе гуляў за эльблёнгскую «Алімпію». Неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, разам з мінскім «Партызанам» выйшаў у Вышэйшую лігу, але клуб быў расфармаваны.

У 2012—2013 гадах гуляў у Першай лізе за СКВІЧ і «Смаргонь». У пачатку 2014 года далучыўся да новастворанага клуба «Крумкачы», дзе стаў адным з лідараў і ўжо ўлетку перайшоў у першалігавую «Іслач». У 2015 годзе разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе, але пасля гэтага пакінуў клуб і сезон 2016 пачынаў у «Тарпеда», аднак пазней перайшоў у «Прамень». У 2017 годзе ў якасці асноўнага іграка прывёў сталічны клуб да перамогі ў Першай лізе.

У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[3].

Дасягненні

Зноскі

  1. Vitali Shepetovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vital Shapyatowski // FBref.com
  3. Три футболиста пополнили ряды «Луча»

Спасылкі

Шаблон:Склад ФК Прамень Мінск