Стэфан II (герцаг Баварыі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 70: Радок 70:


[[Катэгорыя:Герцагі баварскія]]
[[Катэгорыя:Герцагі баварскія]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Вітэльсбахаў]]
[[Катэгорыя:Род Вітэльсбахаў]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя]]

Версія ад 20:14, 17 красавіка 2018

Стэфан II
ням.: Stephan II.
герцаг Баварыі
1347 — 1349
Папярэднік Людвіг Баварскі
Пераемнік унія з Ніжняй і Верхняй Баварыяй
герцаг Ніжняй Баварыі
1349 — 1353
Папярэднік унія Баварыі-Ландсгут і Баварыі-Штраўбінг
герцаг Баварска-Ландсгуцкі
1353 — 1375
Пераемнік Ёган II,
Фрыдрых,
Стэфан III
герцаг Верхняй Баварыі
1363 — 1363
Папярэднік Мейнхард III
Пераемнік канец уніі

Нараджэнне 1319(1319)
Смерць 13 мая 1375(1375-05-13)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Людвіг IV Баварскі
Маці Беатрыкс Сілезская[d]
Жонка Лізавета Сіцылійская[d][2] і Margarete von Nürnberg[d][2]
Дзеці сыны: Стэфан III,
Фрыдрых,
Іаан II дачка: Агнэс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стэфан II Баварскі (ням.: Stephan II mit der Hafte, Herzog von Bayern; 1319 — 13 мая 1375, Ландсгут) — герцаг Баварыі. Стэфан быў другім сынам імператара Людвіга IV Баварскага ад першай жонкі Беатрысы Сілезска-Свідніцкай, член дынастыі Вітэльсбахаў.

Біяграфія

Яго бацька, Людвіг IV Баварскі ўз’яднаў Баварыю ў 1340 годзе, а калі ў 1347 годзе ён памёр, Стэфан змяніў яго ў якасці кіраўніка Баварскага герцагства разам са сваімі пяццю братамі. Ужо ў 1349 годзе краіна зноў была падзелена паміж братамі на Верхнюю Баварыю і Ніжнюю Баварыю, якая, у сваю чаргу, распалася на герцагствы Баварска-Ландсгуцкае і Баварска-Штраўбінгскае. Стэфан II кіраваў з 1349 па 1353 гады разам з братамі Вільгельмам I і Альбрэхтам I у Галандыі, Ніжняй Баварыі і Ландсгуце, з 1353 года толькі ў Ландсгуце.

Пасля часавага прымірэння Вітэльсбахаў з Карлам IV, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, які, нарэшце, прызнаў усе ўладанні Вітэльсбахаў, Стэфан II прыняў удзел у паходзе Карла ў Італію ў 1354 годзе. Але неўзабаве Залатая була 1356 года выклікала новы канфлікт, таму што толькі Пфальцкая галіна Вітэльсбахаў і яго брат Людовік VI атрымалі курфюрсцкі статус. Стэфан II быў апошнім сынам імператара Людовіка IV, які быў вызвалены ад адлучэння ў 1362 годзе.

Калі герцаг Мейнхард, сын яго старэйшага брата Людвіга V Брандэнбургскага, памёр у 1363 годзе, Стэфану II удалося ўстанавіць кантроль над Верхняй Баварыяй і ўварвацца ў Ціроль. Але пасля, у 1369 годзе, баварскі герцаг адмовіўся ад прэтэнзій на Ціроль у абмен на вялікую выплату. Таксама Стэфан II пазбавіўся Брандэнбурга.

Ён пахаваны ў Фраўэнкірхэ ў Мюнхене.

Жонка і дзеці

27 чэрвеня 1328 года Стэфан ажаніўся з Лізаветай Сіцылійскай, дачкой сіцылійскага караля Федэрыга II. У іх было чацвёра дзяцей:

14 лютага 1359 года Стэфан ажаніўся з Маргарытай, дачкой нюрнбергскага бургграфа Ёгана II. Дзяцей у іх не было.

Спасылкі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.