Брыз: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5: Радок 5:


[[File:SeaBreeze.svg|thumb|left|Утварэнне фронту марскога брызу]]
[[File:SeaBreeze.svg|thumb|left|Утварэнне фронту марскога брызу]]
Дзённы марскі брыз часта ўтварае [[атмасферны фронт]], таксама вядомы як зона канвергенцыі. Халоднае паветра з мора сустракаецца з паветрам, нагрэтым ад зямлі і ўзнікае мяжа ў выглядзе неглыбокага халоднага фронту. Калі розніца тэмпературы паветраных масаў значная, гэты фронт стварае кучавыя [[аблокі]], а калі паветра вільготнае і нестабільнае, фронт можа нарадзіць [[навальніца|навальніцу]].
Дзённы марскі брыз часта ўтварае [[атмасферны фронт]], таксама вядомы як зона канвергенцыі. Халоднае паветра з мора сустракаецца з паветрам, нагрэтым ад зямлі і ўзнікае мяжа ў выглядзе неглыбокага халоднага фронту. Калі розніца тэмпературы паветраных масаў значная, гэты фронт стварае кучавыя [[Воблакі|аблокі]], а калі паветра вільготнае і нестабільнае, фронт можа нарадзіць [[навальніца|навальніцу]].


У эпоху паруснага суднаходства брызамі карысталіся для пачатку плавання. У наш час [[Энергія ветру|ветравыя фермы]] будуюцца на ўзбярэжжах у тым ліку для таго, каб скарыстацца перавагамі, якія дае брызавая цыркуляцыя. Далёкія ж афшорныя ветракі будуюць без аглядкі на брызы, але ўлічваючы напрамак пануючага ветру.
У эпоху паруснага суднаходства брызамі карысталіся для пачатку плавання. У наш час [[Энергія ветру|ветравыя фермы]] будуюцца на ўзбярэжжах у тым ліку для таго, каб скарыстацца перавагамі, якія дае брызавая цыркуляцыя. Далёкія ж афшорныя ветракі будуюць без аглядкі на брызы, але ўлічваючы напрамак пануючага ветру.

Версія ад 15:59, 22 красавіка 2018

Схема ўтварэння брызу

Брыз (франц. Brise — лёгкі вецер) — мясцовы вецер невялікай хуткасці, які змяняе кірунак двойчы ў суткі. Узнікае на берагах мораў, азёр, часам вялікіх рэк. Днём суша награецца хутчэй, чым вада, і над ёй усталёўваецца больш нізкі атмасферны ціск. Таму дзённы брыз дзьме з акваторыі на нагрэтае ўзбярэжжа. Начны (берагавы)брыз дзьме з астуджанага ўзбярэжжа на прагрэтую ваду. На большай вышыні назіраецца адваротнае цячэнне — антыбрыз.

Асабліва добра брызы выяўлены летам падчас ўстойлівага антыцыкланальнага надвор’я, калі розніца ў тэмпературы сушы і вады найбольш значная. Брызы на морах дзейнічаюць ў межах некалькіх дзесяткаў кіламетраў і ахопліваюць тоўшчу паветра ў некалькі соцень метраў. Марскі брыз паніжае тэмпературу паветра ў дзённы час і робіць паветра больш вільготным. [1]

Утварэнне фронту марскога брызу

Дзённы марскі брыз часта ўтварае атмасферны фронт, таксама вядомы як зона канвергенцыі. Халоднае паветра з мора сустракаецца з паветрам, нагрэтым ад зямлі і ўзнікае мяжа ў выглядзе неглыбокага халоднага фронту. Калі розніца тэмпературы паветраных масаў значная, гэты фронт стварае кучавыя аблокі, а калі паветра вільготнае і нестабільнае, фронт можа нарадзіць навальніцу.

У эпоху паруснага суднаходства брызамі карысталіся для пачатку плавання. У наш час ветравыя фермы будуюцца на ўзбярэжжах у тым ліку для таго, каб скарыстацца перавагамі, якія дае брызавая цыркуляцыя. Далёкія ж афшорныя ветракі будуюць без аглядкі на брызы, але ўлічваючы напрамак пануючага ветру.

Зноскі