Сацыялогія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Сацыялогія''' (ад {{lang-la|socius}} — грамадскі і {{lang-el|λόγος}} — слова), [[навука]] аб заканамернасцях станаўлення і развіцця сацыяльных сістэм, супольнасцей, груп, асоб. Прадмет сацыялогіі — сацыяльная спецыфіка развіцця [[грамадства]]. Асноўная мэта сацыялогіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Метадалагічна сацыялогія ў значнай ступені базіруецца на эмпірычных даследваннях.
'''Сацыялогія''' (ад {{lang-la|socius}} — грамадскі і {{lang-el|λόγος}} — слова) [[навука]] пра [[грамадства]], законы функцыянавання і развіцця сацыяльных супольнасцей і працэсаў, пра сацыяльныя адносіны як механізмы ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння паміж гэтымі супольнасцямі. Аб'ектам сацыялагічнага пазнання з'яўляецца грамадства, якое разглядаецца як адзіны сацыяльны арганізм.


Сацыялогію адносяць да [[грамадскія навукі|грамадскіх]] альбо [[гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]].
Асноўная мэта сацыялогіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Метадалагічна сацыялогія ў значнай ступені базіруецца на эмпірычных даследваннях. Сацыялогію адносяць да [[грамадскія навукі|грамадскіх]] альбо [[гуманітарныя навукі|гуманітарных навук]].

== Гісторыя ==
Тэрмін увёў стваральнік гэтай навукі [[А. Конт]], які сінтэзаваў найбольш плённыя ідэі ў суцэльную праграму новай навукі пра грамадства, вылучыў у ёй сацыяльную статыстыку і сацыяльную дынаміку. Паводле Конта, грамадства развіваецца па «законе трох стадый»: тэалагічнай, метафізічнай і пазітыўнай.

Сістэматызаваны выклад прадмета, задач і праблематыкі сацыялогіі ажыццявіў [[Г. Спенсер]], які стварыў канцэпцыю сацыяльных інстытутаў як механізмаў самаарганізацыі сумеснага жыцця людзей.

Канцэпцыя сацыялагізму найбольш поўна адлюстравана ў працах [[Э. Дзюркгейм]]а, які вызначаў прадмет сацыялогіі як сацыяльныя факты, што існуюць па-за індывідам і ў адносінах да яго валодаюць прымусовай сілай.

Імкненне знайсці аб'ектыўныя заканамернасці сацыяльных з'яў абумовіла неабходнасць выкарыстання ў сацыялогіі статыстыкі. [[М. Вебер]] вызначаў сацыялогію як навуку, якая вывучае дзеянне сацыяльнае, пры ўмове суб'ектыўнай матывацыі індывіда або групы. Паводле Вебера, асэнсаванае мэтарацыянальнае дзеянне — той ідэальны тып, узор сацыяльнага дзеяння, з якім суадносяцца іншыя тыпы.

[[П. А. Сарокін]] развіў вучэнне пра «інтэгральную» сацыялогію і вылучыў 4 яе раздзелы: агульнае вучэнне пра грамадства, вывучэнне сацыяльных заканамернасцей яго развіцця, вывучэнне асноўных тэндэнцый у развіцці грамадства і грамадскіх інстытутаў, сацыяльная палітыка, задача якой — пошук сродкаў паляпшэння грамадскага жыцця.

Працэс фарміравання сацыялогіі адзначаны пераходам ад гісторыка-эвалюцыйнага да структурна-аналітычнага падыходу, тэарэтычныя пабудовы якога цесна звязаны з эмпірычнымі даследаваннямі. У межах агульнай праблематыкі фарміраваліся розныя тэарэтычныя арыентацыі ў адпаведнасці з пануючымі ў пэўны перыяд філасофскіі плынямі. Так, «сацыялагізм» Дзюркгейма, які прапанаваў разглядаць факты «як рэчы», парадзіў лінію пазітывісцкага аб'ектывізму. «Разумеючая» сацыялогія Вебера (імкненне расшыфраваць унутраны сэнс сацыяльных дзеянняў) абапіралася на ідэі неакантыянства і філасофіі жыцця. У 1950-х гады ў сацыялогіі існавала некалькі тэарэтычных арыентацый, самая ўплывовая з іх — структурны функцыяналізм ([[Т. Парсанс]], [[Р. К. Мертан]]), які ставіў на першы план прынцып цэласнасці і інтэграцыі сістэмы і тлумачыў прыватныя з'явы тымі функцыямі, якія яны выконваюць у межах гэтага цэлага.


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 21:47, 28 красавіка 2018

Сацыялогія (ад лац.: socius — грамадскі і грэч. λόγος — слова) — навука пра грамадства, законы функцыянавання і развіцця сацыяльных супольнасцей і працэсаў, пра сацыяльныя адносіны як механізмы ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння паміж гэтымі супольнасцямі. Аб'ектам сацыялагічнага пазнання з'яўляецца грамадства, якое разглядаецца як адзіны сацыяльны арганізм.

Асноўная мэта сацыялогіі — аналіз структуры сацыяльных адносін у тым выглядзе, у якім яны складваюцца ў ходзе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Метадалагічна сацыялогія ў значнай ступені базіруецца на эмпірычных даследваннях. Сацыялогію адносяць да грамадскіх альбо гуманітарных навук.

Гісторыя

Тэрмін увёў стваральнік гэтай навукі А. Конт, які сінтэзаваў найбольш плённыя ідэі ў суцэльную праграму новай навукі пра грамадства, вылучыў у ёй сацыяльную статыстыку і сацыяльную дынаміку. Паводле Конта, грамадства развіваецца па «законе трох стадый»: тэалагічнай, метафізічнай і пазітыўнай.

Сістэматызаваны выклад прадмета, задач і праблематыкі сацыялогіі ажыццявіў Г. Спенсер, які стварыў канцэпцыю сацыяльных інстытутаў як механізмаў самаарганізацыі сумеснага жыцця людзей.

Канцэпцыя сацыялагізму найбольш поўна адлюстравана ў працах Э. Дзюркгейма, які вызначаў прадмет сацыялогіі як сацыяльныя факты, што існуюць па-за індывідам і ў адносінах да яго валодаюць прымусовай сілай.

Імкненне знайсці аб'ектыўныя заканамернасці сацыяльных з'яў абумовіла неабходнасць выкарыстання ў сацыялогіі статыстыкі. М. Вебер вызначаў сацыялогію як навуку, якая вывучае дзеянне сацыяльнае, пры ўмове суб'ектыўнай матывацыі індывіда або групы. Паводле Вебера, асэнсаванае мэтарацыянальнае дзеянне — той ідэальны тып, узор сацыяльнага дзеяння, з якім суадносяцца іншыя тыпы.

П. А. Сарокін развіў вучэнне пра «інтэгральную» сацыялогію і вылучыў 4 яе раздзелы: агульнае вучэнне пра грамадства, вывучэнне сацыяльных заканамернасцей яго развіцця, вывучэнне асноўных тэндэнцый у развіцці грамадства і грамадскіх інстытутаў, сацыяльная палітыка, задача якой — пошук сродкаў паляпшэння грамадскага жыцця.

Працэс фарміравання сацыялогіі адзначаны пераходам ад гісторыка-эвалюцыйнага да структурна-аналітычнага падыходу, тэарэтычныя пабудовы якога цесна звязаны з эмпірычнымі даследаваннямі. У межах агульнай праблематыкі фарміраваліся розныя тэарэтычныя арыентацыі ў адпаведнасці з пануючымі ў пэўны перыяд філасофскіі плынямі. Так, «сацыялагізм» Дзюркгейма, які прапанаваў разглядаць факты «як рэчы», парадзіў лінію пазітывісцкага аб'ектывізму. «Разумеючая» сацыялогія Вебера (імкненне расшыфраваць унутраны сэнс сацыяльных дзеянняў) абапіралася на ідэі неакантыянства і філасофіі жыцця. У 1950-х гады ў сацыялогіі існавала некалькі тэарэтычных арыентацый, самая ўплывовая з іх — структурны функцыяналізм (Т. Парсанс, Р. К. Мертан), які ставіў на першы план прынцып цэласнасці і інтэграцыі сістэмы і тлумачыў прыватныя з'явы тымі функцыямі, якія яны выконваюць у межах гэтага цэлага.

Гл. таксама

Звязаныя дысцыпліны

Цэнтральныя паняцці

Літаратура

  • Гідэнс Э. Сацыялогія. Кароткія і крытычныя уводзіны: Пер. з анг. мовы / Гідэнс Энтані. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 120 с. ISBN 985-458-086-5
  • Ігнатовіч П. Р. Сацыялогія. Вучэб. дапам. — Мн.: Бел. дзярж. ўн-т культуры і мастацтваў, 2001. — 261 с. ISBN 985-6579-38-4
  • Сакалова Г. М. Сацыялогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).