Раздзяленне ўлад: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Раздзяленне ўлад''' — адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзяржаўная ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.
'''Раздзяленне ўлад''' — адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзяржаўная ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.


Гэтакі падзел улады ў краіне на тры галіны, прапанаваны французскім мысліцелем [[эпоха асветы|эпохі асветы]], [[Шарль Луі Мантэск'ё|Мантэск’ё]]. Згодна з яго прапановамі ўлада дзеліцца на:
Гэтакі падзел улады ў краіне на тры галіны, прапанаваны французскім мысліцелем [[Асветніцтва|эпохі Асветніцтва]], [[Шарль Луі Мантэск'ё|Мантэск’ё]]. Згодна з яго прапановамі ўлада дзеліцца на:


* [[заканадаўчая ўлада]] — прадстаўлена [[парламент]]ам, які прымае [[Закон, фізіка|законы]] краіны;
* [[заканадаўчая ўлада]] — прадстаўлена [[парламент]]ам, які прымае [[Закон, фізіка|законы]] краіны;

Версія ад 23:14, 29 красавіка 2018

Раздзяленне ўлад — адзін з асноватворных прынцыпаў канстытуцыяналізму, паводле якога адзіная дзяржаўная ўлада падзяляецца на самастойныя і незалежныя адна ад адной заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады.

Гэтакі падзел улады ў краіне на тры галіны, прапанаваны французскім мысліцелем эпохі Асветніцтва, Мантэск’ё. Згодна з яго прапановамі ўлада дзеліцца на:

Усе тры галіны ўлады павінны быць роўнымі, незалежнымі адна ад адной і адначасова супрацоўнічаць. Дзякуючы гэтай сістэме дзяржаўны апарат функцыянуе без перашкод. Пераход улады да адной асобы ці галіны ўлады вядзе да злоўжыванняў. Эфектыўнасць падзелу ўлады была прызнаная яшчэ ў XVIII стагоддзі.

Вялікі ўплыў на тэорыю Мантэск’ё мела канцэпцыя Марсіліюса з Падуі, аб мясцовым самакіраванні і роўнасці людзей. Прынцып раздзялення ўлад упершыню і найбольш паслядоўна ўвасоблены ў Канстытуцыі ЗША (1787), дзе тры ўлады не толькі раздзелены, але і кантралююць адна адну праз т.зв. сістэму «стрымак і процівагаў». Менш паслядоўна прынцып раздзялення ўлад праведзены ў парламенцкіх дзяржавах, дзе парламенту належыць вяршэнства над органамі выканаўчай улады. У наш час падзяленне ўлады — гэта найбольш распаўсюджаная сістэма ўлады на свеце.

Літаратура