Нарвская трыумфальная брама: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: clean up з дапамогай AWB
др →‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 92: Радок 92:
{{Славутасці Санкт-Пецярбурга}}
{{Славутасці Санкт-Пецярбурга}}


[[Катэгорыя:Вароты]]
[[Катэгорыя:Брамы]]
[[Катэгорыя:Вароты Расіі]]
[[Катэгорыя:Вароты Расіі]]
[[Катэгорыя:Трыўмфальныя аркі]]
[[Катэгорыя:Трыўмфальныя аркі]]

Версія ад 01:23, 11 мая 2018

Славутасць
Нарвскія трыўмфальныя вароты
59°54′03″ пн. ш. 30°16′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль ампір
Скульптар
Архітэктар В. П. Стасаў
Дата заснавання 1814
Будаўніцтва 18271834 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810230000№ 7810230000
Сайт gmgs.ru/narva_gate
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810230000аб'ект № 7810230000

На́рвскія трыумфа́льныя варо́ты — помнік архітэктуры стылю ампір ў Санкт-Пецярбургу. Размешчаны на плошчы Стачак паблізу станцыі метро «Нарвская».

Трыумфальныя вароты пабудаваныя ў 1827—1834 (архітэктар Васіль Пятровіч Стасаў, скульптары С. С. Піменаў, В. І. Дэмут-Маліноўскі (калясніца ў групе Славы, постаці воінаў і двух коней), П. К. Клот (першая сур'ёзная праца) у памяць пра герояў Айчыннай вайны 1812 года. Вышыня больш за 30 м, шырыня 28 м, шырыня пралёта больш за 8 м, вышыня пралёта 15 м.

Драўляныя трыўмфальныя вароты

Першапачаткова трыўмфальныя вароты былі пабудаваныя для сустрэчы рускіх войскаў, якія вярталіся з Еўропы ў 1814 на Нарвскую заставу  (руск.), непасрэдна ля мяжы горада паблізу Абводнага канала  (руск.) па праекту Джакама Кварэнгі з дрэва і алебастру. Тэрмін узвядзення склаў адзін месяц[1]

Вароты ўпрыгожвалі калясніца з шасцю коньмі, кіраваная багіняй Славы, скульптуры рымскіх воінаў.

Кварэнгі прадставіў два праекты брамы: з архітраўным перакрыццем і з аркай. З абедзьвух бакоў ад аркі змяшчаліся трыбуны для гледачоў і аркестраў. Расійскія войскі ў 1814 годзе прайшлі пад аркай 4 разы: 30 ліпеня, 8 верасня, 18 кастрычніка, 25 кастрычніка[1].

Аднак збудаваныя ў 1814 годзе па праекце Джакама Кварэнгі з дрэва і алебастру вароты хутка прыйшлі ў непрыдатнасць. Генерал-губернатар Санкт-Пецярбурга удзельнік вайны М. А. Міларадавіч устаў на іх абарону, і на самым высокім узроўні Мікалаем I было прынята рашэнне аб пабудове новых каменных варот на беразе ракі Тараканаўкі, некалькі на поўдзень ад ранейшага месца.

Аднаўленне ў метале

Нарвскія трыўмфальныя вароты і плошча Стачак.
А. Г. Гараўскі. «Від на Нарвскія вароты з Екацерынгофскага парку», 1851. НММ РБ

Архітэктар Стасаў захаваў у цэлым задуму Кварэнгі і 26 жніўня 1827 у гадавіну Барадзінскай бітвы быў закладзены першы камень. Асаблівасць праекту новых варот складалася ў тым, што канструкцыю стваралі з цаглянага мура, абшытага меднымі лістамі. З медных лістоў створана і скульптурная група: шасцёрка коней (П. К. Клот) і фігура Славы (С. С. Піменаў).

Скульптуры рымскіх воінаў замянілі меднымі старажытнарускімі віцязямі. (Піменаў і Дэмут-Маліноўскі). Крылатыя жаночыя фігуры, барэльефы з геніямі Славы — скульптар І. Лепэ[2].

Мастацтвазнаўцы адзначаюць, што скульптура Нарвскіх варот адрозніваецца строгасцю і прастатой, яна пазбаўленая алегарычнага ўскладнення вобразаў, гэтак характэрнага для манументальна-дэкаратыўных твораў таго часу[3].

Абапал брамы маюцца надпісы: Пачаты 26 жніўня 1827. Адкрыты 17 жніўня 1834 года. Таксама маюцца надпісы аб месцах вырашальных бітваў, аб воінскіх злучэннях.

Паглядзець на новыя вароты прыбыла імператарская сям'я. Таксама быў выпушчаны бронзавы медаль.

Этапы рэстаўрацыі

Скульптура воіна

Эфектная спачатку медзь, ужо праз некалькі гадоў пасля адкрыцця ва ўмовах пецярбургскага клімату стала карадзіраваць. Да канца XIX стагоддзя вароты рэстаўрыравалі, замяніўшы медныя лісты на жалезныя, што толькі ўзмацніла карозію. У 1925 была пачатая новая рэстаўрацыя, аднак яе перапыніла Вялікая Айчынная вайна, падчас якой вароты моцна пацярпелі ад артабстрэлаў і бамбёжак. Пасля вайны вароты рэстаўрыраваліся яшчэ тройчы: 1949-51, 1979-80, 2002—2003. З 1987 года ў верхняй частцы варот адкрыты музей, у якім прадстаўлена атрыбутыка Айчыннай вайны 1812 года, праводзяцца тэматычныя выстаўкі.

Музей-помнік «Нарвскія трыўмфальныя вароты»

Уваход у музей

З'яўляецца філіялам Музея гарадской скульптуры  (руск.). У памяшканнях варот, куды вядуць дзве вітыя лесвіцы, працуе Музей вайсковай славы. Музей створаны ў 1978 годзе рашэннем Галоўнага ўпраўлення культуры г. Ленінграда. У 1987 годзе ў Дзяржаўным музеі гарадской скульптуры з'явіўся новы аддзел — «Нарвскія трыўмфальныя вароты».

Зноскі

  1. а б Газета «Нарвская застава» 19(299) май 2012.
  2. Энциклопедия Санкт-Петербурга. Нарвские триумфальные ворота
  3. 50 биографий мастеров русского искусства. — Л: Аврора, 1970. — С. 80.

Літаратура

  • Гусаров А.Ю. Памятники воинской славы Петербурга. — СПб, 2010. — ISBN 978-5-93437-363-5.

Спасылкі