Прылівы і адлівы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
др Праўкі аўтарства Cumadin (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства M.L.Bot
Радок 18: Радок 18:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Прылівы і адлівы // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.
* Прылівы і адлівы // {{Крыніцы/БЭ|13}}


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 22:51, 19 мая 2018

Заліў Фандзі ў час прыліву і адліву

Прылівы і адлівы — перыядычныя ваганні ўзроўню акіяна (мора), абумоўленыя сіламі прыцяжэння Месяца і Сонца ў спалучэнні з цэнтрабежнымі сіламі.

Пад дзеяннем сіл, што ўзнікаюць пры абарачэнні Месяца вакол Зямлі і Зямлі вакол Сонца адбываецца дэфармацыя цвёрдага цела Зямлі і ваганні атмасфернага ціску. Зямля пад дзеяннем прыліваўтваральных сіл Месяца і Сонца набывае форму эліпсоіда вярчэння. Водная абалонка Зямлі расцягваецца ўздоўж лініі, накіраванай да Месяца. Прыліваўтваральная сіла Сонца амаль у 2,2 раза меншая, чым Месяца, таму прылівы і адлівы ў большай ступені залежаць ад Месяца.

Прыліваўтваральнае ўздзеянне Месяца

Пры сутачным абарачэнні Зямлі прылівы і адлівы паслядоўна абыходзяць зямны шар; за месячныя суткі (24 гадз. 50 мін.) назіраюцца 2 прылівы і 2 адлівы. Іх велічыня і характар залежаць ад узаемнага размяшчэння Зямлі, Месяца і Сонца, ад геаграфічнай шыраты, глыбіні мора, формы берагавой лініі і іншых умоў. Прыліў найбольшы, калі Зямля, Месяц і Сонца размяшчаюцца на адной прамой (сізігія), найменшы, калі Месяц, Зямля і Сонца ўтвараюць вугал 90° (квадратура).

Найвышэйшы ўзровень у час прыліву называюць поўнай вадой, ніжэйшы ў час адліву — малой вадой. У залежнасці ад перыяду адрозніваюць прылівы і адлівы паўсутачныя, сутачныя і мяшаныя (няправільныя). Пры паўсутачных прылівах назіраюцца 2 поўныя вады і 2 малыя, пры сутачных — 1 поўная і 1 малая вада. Пры мяшаных найбольш пашыраны няправільныя паўсутачныя і няправільныя сутачныя прылівы.

Велічыня прыліваў у адкрытым акіяне да 1 м, у залівах і бухтах, берагі якіх паступова звужаюцца, пад'ём вады дасягае 18 м (заліў Фандзі ў Атлантычным акіяне каля берагоў Канады). Звычайныя вышыні прыліваў каля берагоў акіянаў 2—4 м, ва ўнутраных морах (Чорнае, Балтыйскае) некалькі сантыметраў.

Энергія прыліваў можа выкарыстоўвацца на прыліўных электрастанцыях.

У выніку зямных прыліваў адбываюцца вертыкальныя плаўныя зрушэнні паверхні да 50 см, змены сілы цяжару да 0,25x10-5 м/с² на экватары і іншыя з'явы, вывучэнне якіх дазваляе даследаваць унутраную будову Зямлі і асаблівасці будовы зямной кары.

Атмасферныя прылівы выклікаюць паўсутачныя змены атмасфернага ціску і адыгрываюць вялікую ролю ў дынаміцы верхняй атмасферы.

Літаратура

Спасылкі