Васілька (князь слонімскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Паходжанне: пам.друку
Радок 76: Радок 76:


== Паходжанне ==
== Паходжанне ==
Паходжанне і імя па бацьку князя Васількі невядомы. Пачынаючы з [[Мікалай Аляксандравіч Баўмгартэн|М. Баўмгартэна]]<ref>{{артыкул|аўтар=Баумгартен Н. А.|загаловак=Вторая ветвь князей Галицких: Потомство Романа Мстиславича|выданне=Летопись историко-родословного общества|месца={{М.}}|нумар=1|старонкі=3—46}}</ref>, некаторыя даследчыкі (у т.л. {{нп5|Генадзь Аляксандравіч Уласьеў|Г. Уласьеў|ru|Власьев, Геннадий Александрович}}<ref name="Vlas">''Власьев Г. А.'' Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной. — Пг., 1918. — Т. 2. Князья Владимиро-Волынские. Вып. 1-й.</ref>, Л. Вайтовіч<ref name="Vojt">''Войтович Л.'' Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)</ref><ref name="Vojt-2006">''Войтович Л.'' Княжа доба на Русi: портрети еліти. — Біла Церква: Видавець Олександр Пшонківський, 2006. — 783 с. — С. 509—510.</ref>) лічылі яго сынам навагрудскага князя [[Раман Данілавіч|Рамана Данілавіча]], бо Слонім на іх думку ўваходзіў ва ўладанні апошняга, і т.ч унукам галіцкага князя [[Даніла Раманавіч|Даніла]] і ваўкавыскага князя [[Глеб (князь ваўкавыскі)|Глеба]]. Таксама ёсць думка, што яго бацькам могу быць іншы сын галіцкага князя Даніла — луцкі князь [[Мсціслаў Данілавіч]]<ref name="ESBE">{{ВТ-ЭСБЕ|Василько Мстиславич}}</ref><ref name="Kogan">''Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И.'' Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 297—298.</ref><ref name="Bogusl">Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 155.</ref>. Аднак, як паказаў {{нп5|Дарыюш Дамброўскі|Д. Дамброўскі|pl|Dariusz Dąbrowski}}, называнне летапісам кн. Васількі «ваяводам» цалкам супярэчыць меркаванню пра яго як непасрэднага нашчадка кн. Даніла, ён мог паходзіць з гарадзенскіх ці турава-пінскіх князёў, або нават з [[Ізяславічы Галіцкія|Ізяславічаў Галіцкіх]], але не галоўнай іх лініі<ref>''Dąbrowski D.'' Rodowód Romanowiczów książąt halicko-wołyńskich. Poznań — Wrocław, 2002. — 347 s. — S. 137, 271—275</ref>.
Паходжанне і імя па бацьку князя Васількі невядомы. Пачынаючы з [[Мікалай Аляксандравіч Баўмгартэн|М. Баўмгартэна]]<ref>{{артыкул|аўтар=Баумгартен Н. А.|загаловак=Вторая ветвь князей Галицких: Потомство Романа Мстиславича|выданне=Летопись историко-родословного общества|месца={{М.}}|нумар=1|старонкі=3—46}}</ref>, некаторыя даследчыкі (у т.л. {{нп5|Генадзь Аляксандравіч Уласьеў|Г. Уласьеў|ru|Власьев, Геннадий Александрович}}<ref name="Vlas">''Власьев Г. А.'' Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной. — Пг., 1918. — Т. 2. Князья Владимиро-Волынские. Вып. 1-й.</ref>, Л. Вайтовіч<ref name="Vojt">''Войтович Л.'' Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)</ref><ref name="Vojt-2006">''Войтович Л.'' Княжа доба на Русi: портрети еліти. — Біла Церква: Видавець Олександр Пшонківський, 2006. — 783 с. — С. 509—510.</ref>) лічылі яго сынам навагрудскага князя [[Раман Данілавіч|Рамана Данілавіча]], бо Слонім на іх думку ўваходзіў ва ўладанні апошняга, і т.ч унукам галіцкага князя [[Даніла Раманавіч|Даніла]] і ваўкавыскага князя [[Глеб (князь ваўкавыскі)|Глеба]]. Таксама ёсць думка, што яго бацькам мог быць іншы сын галіцкага князя Даніла — луцкі князь [[Мсціслаў Данілавіч]]<ref name="ESBE">{{ВТ-ЭСБЕ|Василько Мстиславич}}</ref><ref name="Kogan">''Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И.'' Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 297—298.</ref><ref name="Bogusl">Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 155.</ref>. Аднак, як паказаў {{нп5|Дарыюш Дамброўскі|Д. Дамброўскі|pl|Dariusz Dąbrowski}}, называнне летапісам кн. Васількі «ваяводам» цалкам супярэчыць меркаванню пра яго як непасрэднага нашчадка кн. Даніла, ён мог паходзіць з гарадзенскіх ці турава-пінскіх князёў, або нават з [[Ізяславічы Галіцкія|Ізяславічаў Галіцкіх]], але не галоўнай іх лініі<ref>''Dąbrowski D.'' Rodowód Romanowiczów książąt halicko-wołyńskich. Poznań — Wrocław, 2002. — 347 s. — S. 137, 271—275</ref>.


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 22:02, 23 мая 2018

Васілька
князь слонімскі
2-я палова XIII ст.

Нараджэнне 1-я палова XIII ст.
Смерць пасля 1285
Род Рурыкавічы
Бацька Раман Данілавіч

Васілька (1-я палова XIII ст. — пасля 1285) — князь слонімскі (XIII ст.)[1].

Паходжанне

Паходжанне і імя па бацьку князя Васількі невядомы. Пачынаючы з М. Баўмгартэна[2], некаторыя даследчыкі (у т.л. Г. Уласьеў[ru][3], Л. Вайтовіч[4][5]) лічылі яго сынам навагрудскага князя Рамана Данілавіча, бо Слонім на іх думку ўваходзіў ва ўладанні апошняга, і т.ч унукам галіцкага князя Даніла і ваўкавыскага князя Глеба. Таксама ёсць думка, што яго бацькам мог быць іншы сын галіцкага князя Даніла — луцкі князь Мсціслаў Данілавіч[6][7][8]. Аднак, як паказаў Д. Дамброўскі[pl], называнне летапісам кн. Васількі «ваяводам» цалкам супярэчыць меркаванню пра яго як непасрэднага нашчадка кн. Даніла, ён мог паходзіць з гарадзенскіх ці турава-пінскіх князёў, або нават з Ізяславічаў Галіцкіх, але не галоўнай іх лініі[9].

Біяграфія

Гіпатэтычна, з'яўленне кн. Васількі на слонімскім стальцы магло быць вынікам міру, заключанага ў канцы 1276 -- пачатку 1277 года, князёў уладзімір-валынскага Уладзіміра Васількавіча і галіцкага Льва Данілавіча з вялікім князем літоўскім Трайдзенем. Перад гэтым вял.кн. Трайдзень напаў на Драгічын, які належаў кн. Льву, і спрабаваў пасяліць прусаў каля Слоніма, на мяжы з ўладаннямі кн. Уладзіміра. У адказ, сярод іншага, кн. Уладзімір паслаў войскі да Слоніма і захапіў прусаў. Для міру, на думку У. Пашуты, вял.кн. Трайдзень адмовіўся да прэтэнзій на Драгічын[10], а таксама, на думку А. Дубоніса, ад Слоніма і Ваўкавыска[11]. Аднак, кн. Васілька мог сядзець на слонімскім стальцы і раней.

Упершыню кн. Васілька ўспамянуты у падзеях 1283 года, сярод князёў, якія найбольш верна служылі кн. Уладзіміру Васількавічу -- Галіцка-Валынскі летапіс двойчы называе яго «ваяводам» кн. Уладзіміра і тройчы пад тытулам «князь Вослонимский» (Іпацьеўскі летапіс, слп. 884, 885, 887, 889[12]). Гэтая згадка — адзінае сведчанне пра Слонімскае княства[7].

У 1283 годзе кн. Васілька быў адным з кіраўнікоў валынскага войска, якое кн. Уладзімір Васількавіч адправіў на дапамогу чэрскаму князю Конраду супраць плоцкага князя Баляслава[1], падчас паходу саюзнікі разрабавалі горад Гастынін?! за Сахачавым?! у Раўскай зямлі. У 1285 годзе ваяваў каля Вышагруду[pl] на Вісле і ўзяў «вялікі палон». Пасля 1285 года кн. Васілька крыніцамі не ўспамінаецца[7].

Версіі пра нашчадкаў

Пра шлюб і дзяцей кн. Васількі нічога не вядома. Некаторыя даследчыкі (г.ч. Л. Вайтовіч) прапануюць лічыць яго дзецьмі розных асоб, паходжанне якіх з крыніц пэўна не вядома. У т.л. ад слонімскага кн. Васількі прапануюць выводзіць род князёў Астрожскіх[3], паходжанне якіх дыскусійнае. Часта яго дзецьмі называюць:

  • Ганну, у манастве Лізавету (пам. каля 1345), жонку князя полацкага і пінскага Нарымонта-Глеба Гедзімінавіча (пам. 1345), якая згадваецца ў двух сінодзіках — Холмскім (паз. 1) і Кіева-Пячэрскім (паз. 91, 303)[4]
  • Даніла (пам. 1366/1370), князя астрожскага і холмскага, паходжанне якога застаецца дыскусійным, ён згадваецца ў Кіева-Пячэрскім сінодзіку (паз. 81, 264)[4]
  • Івана, вядомы толькі па Кіева-Пячэрскім сінодзіку (паз. 265)[4]

Зноскі

  1. а б Василько // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.
  2. Баумгартен Н. А. Вторая ветвь князей Галицких: Потомство Романа Мстиславича // Летопись историко-родословного общества. — М. — № 1. — С. 3—46.
  3. а б Власьев Г. А. Потомство Рюрика. Материалы для составления родословной. — Пг., 1918. — Т. 2. Князья Владимиро-Волынские. Вып. 1-й.
  4. а б в г Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)
  5. Войтович Л. Княжа доба на Русi: портрети еліти. — Біла Церква: Видавець Олександр Пшонківський, 2006. — 783 с. — С. 509—510.
  6. Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. а б в Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — С. 297—298.
  8. Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — Т. 1. — С. 155.
  9. Dąbrowski D. Rodowód Romanowiczów książąt halicko-wołyńskich. Poznań — Wrocław, 2002. — 347 s. — S. 137, 271—275
  10. Пашуто В. Т. Образование Литовского государства. -- М.: Изд-во АН СССР, 1959. -- 533 с. -- С. 388.
  11. Dubonis A. Traidenis. Monarcho valdžios atkūrimas Lietuvoje (1268-1282). -- Vilnius: LII Leidykla, 2009. -- 241 р. -- P. 116-117
  12. Полное собрание русских летописей. — СПб.: Типография М. А. Александрова, 1908. — Т. II. Ипатьевская летопись / под ред. А. А. Шахматова. 938 стб.

Літаратура

  • Ипатьевская летопись // ПСРЛ. М., 1962. Т. 2.
  • Славянская энциклопедия. Киевская Русь — Московия: в 2 т. / Автор-составитель В. В. Богуславский. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — Т. 1. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 5-224-02249-5
  • Войтович Л. Волинська гілка Мономаховичів. Болохівські князі. Князі Острозькі та Заславські // Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1 (укр.)
  • Коган В. М., Домбровский-Шалагин В. И. Князь Рюрик и его потомки: Историко-генеалогический свод. — СПб.: «Паритет», 2004. — 688 с. — 3000 экз. — ISBN 5-93437-149-5
  • Василько Мстиславич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.