Ігар Іванавіч Шаўчук: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:


== Гл. Таксама ==
== Гл. Таксама ==
* Яўген Сямёнавіч Разенблат
*[[Яўген Сямёнавіч Разенблат]]


{{Зноскі}}
{{Зноскі}}

Версія ад 17:51, 21 чэрвеня 2018

Ігар Іванавіч Шаўчук
Дата нараджэння 21 жніўня 1959(1959-08-21) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

Ігар Іванавіч Шаўчук (рус. Игорь Иванович Шевчук; нар. 21 жніўня 1959, Брэст, Беларусь) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, дацэнт, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі[1] Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Біяграфія

Файл:15 shevchuk.jpg
Ігар Іванавіч Шаўчук, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі БрДУ імя А.С. Пушкіна

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Скончыў гістарычны факультэт Цверскага (Калінінскага) універсітэта у 1981. Пасля заканчэння працаваў выкладчыкам прафтэхвучылішча, служыў у Савецкай Арміі (1981—1983). У 1983—1985 г. — інспектар Брэсцкай мытні. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1985—1988 г.), дзе працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развіццё гістарычнай навукі ў БССР (1970-я гады)» абараніў у 1989. З 1991 — старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Брэсцкага дзяржпедінстытута. У 1992—1999 г. загадваў кафедрай гісторыі славянскіх народаў, знаходзіўся ў дактарантуры Інстытута гісторыі НАНБ (1999—2002 г.). З 2002 — дацэнт згаданай кафедры, з 2010 — прафесар кафедры. Выканаў і абараніў у ІГ НАНБ дысертацыю «Кадры гуманітарных навук БССР: станаўленне, фарміраванне, развіццё (20-30-я гады ХХ ст.)». Навуковая ступень доктара гістарычных навук прысуджана 5.5.2010.

Аўтар больш 100 навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных публікацый. Даследуе праблемы гісторыі гістарычнай навукі, станаўлення і развіцця гуманітарных навук у Беларусі ў ХХ ст.

Гл. Таксама

Зноскі