Нью-Гэмпшыр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{значэнні|Нью-Гэмпшыр}}
{{Штат ЗША
{{Штат ЗША
| Назва =Нью-Гэмпшыр
| Назва =Нью-Гэмпшыр

Версія ад 08:06, 25 чэрвеня 2018

Нью-Гэмпшыр
англ.: State of New Hampshire
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн Old New Hampshire[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 21 чэрвеня 1788
Кіраўнік Крыс Сунуну[d]
Насельніцтва 1,236 млн
Шчыльнасць 53,2 чал./км²
Плошча 24 239 км²
Вышыня
над узроўнем мора
305 м
Нью-Гэмпшыр на карце
Часавы пояс Усходні час: ЧГМ-5/-4
Код ISO 3166-2 US-NH
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нью-Гэмпшыр, таксама Нью-Хэмпшыр[2] (англ.: New Hampshire) — штат на паўночным усходзе ЗША, у рэгіёне Новая Англія. Плошча 24 тыс.км². Насельніцтва 1.315.000 (2007). Неафіцыйная назва — «Гранітны штат». Сталіца штата — горад Конкард. Найбуйнейшыя гарады — Манчэстэр, Нашуа. Першы штат у краіне, які абвясціў незалежнасць ад Вялікабрытаніі. Большая частка штата занята адгор’ямі Апалачаў (масіў Уайт-Маўнтынс, вышыня да 1916 м — гара Вашынгтон), на паўднёвым усходзе штата — берагавая нізіна. Клімат умераны, марскі. Тэмпература паветра ад −5 °C у студзені да 22 °C у ліпені. Ападкаў каля 800—1000 мм за год. Галоўныя рэкі Канектыкут і Мерымак. Возера Уініпесокі. Большая частка тэрыторыі штата пад лесам (хвоя, хемлак, дуб, бяроза).

Эканоміка

Прамысловасць: машынабудаўнічая (электратэхнічная, электронная, вытворчасць прамысловага абсталявання), гарбарна-абутковая, тэктыльная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая. Лесанарыхтоўкі. Здабыча будаўнічых матэрыялаў (граніт і інш.).

У сельскай гаспадарцы дамінуюць малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, цяплічныя гаспадаркі, якія спецыялізуюцца на журавінах, чарніцах.

Адзіны акіянічны порт — Портсмут. Значная частка насельніцтва (да 15 %) занята ў сферы паслуг і турызму.

Літаратура

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. арт. Нью-ГэмпшырБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).