Пскоўская рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 32: Радок 32:
|плошча =
|плошча =
|насельніцтва =
|насельніцтва =
|форма_кіравання =
|форма_кіравання = [[Дэмакратыя|Дэмакратычная]] [[Рэспубліка|рэспубліка]]
|дынастыя =
|дынастыя =
|тытул_кіраўнікоў =
|тытул_кіраўнікоў =

Версія ад 19:08, 8 ліпеня 2018

рэспубліка
Пскоўская рэспубліка
Псковская земля
Пскоўская рэспубліка ў 1400 годзе
Пскоўская рэспубліка ў 1400 годзе
< 
< 
 >
1200 — 1510

Сталіца Пскоў
Мова(ы) Старажытнапскоўскі дыялект[1] старажытнарускай мовы
Афіцыйная мова царкоўнаславянская мова
Форма кіравання Дэмакратычная рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пскоўская рэспубліка існавала паміж другой паловай XIII ст. і першай паловай XVI ст. на тэрыторыі ўздоўж рэк Вялікая і Нарова (сучасн. Пскоўская вобласць Расіі).

Гісторыя

У VІІ—VIІI ст. акрэсленую тэрыторыю, аж да паўднёвых берагоў Чудскага возера засялілі крывічы. Яны ўвесь час кантактавалі з мясцовымі фіна-ўгорскімі плямёнамі і таму склалі асобную групу пскоўскіх крывічоў. Упершыню пскоўскія крывічы згадваюцца ў «Аповесці мінулых часоў» пад 859 у сувязі з іх сумесным паходам на Візантыю ў складзе войска кіеўскіх князёў Алега і Ігара. Пад 862 у летапісе згадваецца вараг Трувор, што пасяліўся сярод пскоўскіх крывічоў на гарадзішчы, якое ў яго гонар названае Труворавым. Пазней (у 1329) тут будуецца каменная цвярдыня, што дайшла да нашых дзён і ўзнікае горад Ізборск, які ў кан. XIV — пач. XV ст. меў пасады і гарадскі могільнік.

У VІІІ ст. ўзнікае горад Пскоў, на высокай скале ў сутоцы рэчак Вялікай і Пскавы. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам у крывіцкіх землях. Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903 годам. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць Наўгародскай дзяржаве. У 1240 г. горад захапілі крыжакі, але праз два гады яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя Аляксандра Неўскага.

Вялікі ўклад у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноўгарада зрабіў князь Даўмонт. Гэты Нальшчанскі князь у 1263 забіў Міндоўга, заснавальніка ВКЛ і ў 1265 з дружынай у 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга — Войшалка. У 1266 г. ён прымае хрысціянства і імя Цімафей і абіраецца князем. Доўгі час ён ваюе з крыжакамі, а таксама з Полацкам і нават забівае Полацкага князя Гердзеня. Пасля смерці князя кананізавалі як Святога Цімафея — абаронцу Пскова, а яго меч лічыўся сімвалам незалежнасці.

У часы Гедзіміна Пскоў хацеў канчаткова вызваліцца ад залежнасці Ноўгарада, і таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна дапамагаў пскоўцам зяць Гедзіміна Давыд Гарадзенскі. Калі крыжакі ў 1323 г. асадзілі Пскоў, ён адагнаў іх ад горада і знішчыў сценабітныя машыны крыжакоў.

У 1341 г. пскоўцы звярнуліся па падтрымку да Альгерда, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з Кейстутам. Сын Альгерда Андрэй быў ахрышчаны і стаў пскоўскім князем з 1342 па 1345 гг. Яго намеснікам быў таксама выхадзец з ВКЛ — Юрый Вітаўтавіч. У 1342 г. пры абароне Пскова ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна — Любка.


У выніку ўдзелу Пскова ў барацьбе супраць Лівонскага ордэна яго ўплыў істотна павялічыўся, што прывяло да яго фактычнай аўтаноміі. У 1348 пасля падпісання з Ноўгарадам Болатаўскага дагавора, Пскоўская дзяржава канчаткова стала незалежнай. Аднак духоўная ўлада засталася ў руках наўгародскага ўладыкі, які раз у тры гады прыязджаў у Пскоў і здзяйсняў царкоўны суд.

Пскоўская дзяржава была невялікай і займала тэрыторыю ўздоўж рэк Вялікая і Нарова. З поўдня на поўнач яна мела даўжыню каля 300 км пры шырыні каля 100 км. Акрамя рэчак, Пскоўская зямля мела і два буйныя возеры — Чудскае і Пскоўскае.

Вышэйшы орган улады — народнае веча, якое выбірала спачатку аднаго, а потым з 1420 — двух пасаднікаў, канчанскіх стараст і соцкіх. Існавала ўрадавая рада на чале з запрошаным (наёмным) князем, які кіраваў баявой дружынай і служыў за грошы (корм). Была і судовая калегія — гаспода, у якую ўваходзілі выбарныя сябры з ліку баяр.

Пскоўскае грамадства складалася з баяр, але не вельмі багатых, купцоў, рамеснікаў і вольных сялян, якіх звалі земцы, альбо сябры. Сяляне бедныя бралі зямлю ў арэнду і называліся ізорнікі. Аднак халопаў тут не было.

У XV ст. эканоміка Пскова знаходзілася на ўздыме. Сяляне вырошчвалі шмат жыта, а таксама пшаніцу, авёс, ячмень. На гародах збіралі добрыя ўраджаі рэпы, цыбулі і капусты. Пскоўскі лён актыўна вывозіўся ў краіны Прыбалтыкі. Актыўна развівалася рыбалоўства, вырабляліся вялікія лодкі — уганы. Славіліся і мясцовыя рамеснікі, якія шылі адзенне, апрацоўвалі металы і скуры, выраблялі солад і малолі муку. Пскоўскія муляры запрашаліся на працу ў Масковію і іншыя краіны Усходняй Еўропы. У Пскове таксама квітнеў выраб званоў. Актыўна развіваўся і гандль з суседзямі — Цвярской дзяржавай, Ноўгарадам, Разанню, ВКЛ, а таксама з нямецкімі краінамі. З 1424 Пскоў наладзіў чаканку ўласнай срэбранай манеты з выявай рысі — герба горада.

У XV ст. Пскоў стаў праводзіць прамаскоўскую палітыку і спадзяваўся такім чынам захаваць сваю незалежнасць. Ён падтрымліваў Масковію ў войнах з Ноўгарадам і ВКЛ, асабліва ў час вайны 1500—1503. Але гэта не дапамагло пскоўцам, бо Масковія не хацела мець у сябрах незалежную рэспубліку.

13 студзеня 1510 маскоўскае войска ўвайшло ў Пскоў, быў спушчаны са званіцы Вечавы звон як сімвал волі і незалежнасці. 300 самых багатых сямей пскоўскіх баяр і купцоў адправілі ў ссылку. Ім дазвалялі ўзяць з сабою толькі тое, што апранута на целе. Таму на дзяцей апраналі па 2-3 футры, хавалі залатыя манеты ў жаночую бялізну і нават у задні праход.

Да сённяшняга часу захаваліся пскоўскія летапісы XIV—XVII ст. у колькасці 25 спісаў. Найбольш цікавы летапісны збор 1450-60-х гг., які вёўся пры Троіцкім манастыры.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі