Джаан Роўлінг: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
| Гады актыўнасці = |
| Гады актыўнасці = |
||
| Кірунак = [[фэнтэзі]] |
| Кірунак = [[фэнтэзі]] |
||
| Жанр = [[Раман |
| Жанр = [[Раман, жанр|раман]] |
||
| Дэбют = [[Гары Потэр і філасофскі камень]] |
| Дэбют = [[Гары Потэр і філасофскі камень]] |
||
| Прэміі = Прэмія Х’юга ([[2001]]) |
| Прэміі = Прэмія Х’юга ([[2001]]) |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
* Джаан Роўлінг працавала сакратаром у дабрачыннай арганізацыі [[Amnesty International]]. |
* Джаан Роўлінг працавала сакратаром у дабрачыннай арганізацыі [[Amnesty International]]. |
||
* Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старай пішучай машынцы. |
* Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старай пішучай машынцы. |
||
* Астэроід № 43844 па прапанове астранома з [[Чыкага]] Марка Хаммергрена, які адкрыў яго, будзе насіць імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.<ref>[http://www.wondrous-world.narod.ru/ У гонар |
* Астэроід № 43844 па прапанове астранома з [[Чыкага]] Марка Хаммергрена, які адкрыў яго, будзе насіць імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.<ref>[http://www.wondrous-world.narod.ru/ У гонар Джаан Роўлінг назвалі астэроід]</ref> |
||
* У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «самай вялікай з аўтараў цяперашняга часу». Джаан Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы амаль у тры разы больш галасоў, чым Тэры Пратчэт, аўтар твораў у жанры [[фэнтэзі]]. |
* У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «самай вялікай з аўтараў цяперашняга часу». Джаан Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы амаль у тры разы больш галасоў, чым Тэры Пратчэт, аўтар твораў у жанры [[фэнтэзі]]. |
||
Версія ад 15:21, 5 ліпеня 2009
Шаблон:Вызнч (англ.: Joanne Rowling) — англійская пісьменніца, якая піша пад псеўданімам Джаан Кэтлін Роўлінг (англ.: Joanne Katheline Rowling), аўтар серыі (1997—2007) раманаў пра Гары Потэра, якія перакладзеныя больш чым на 60 моў, у тым ліку і на беларускую (толькі электронны варыянт). У 2001 годзе Джаан Роўлінг за кнігу «Гары Потэр і Кубак Агню» атрымала прэмію Х’юга. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2009)[5].
Імя
Сапраўднае імя пісьменніцы — Джаанна Мюрэй Роўлінг, а не Джаан Кэтлін Роўлінг, як многія мяркуюць. Перад першай публікацыяй выдавецтва баялася, што хлопчыкі будуць неахвотна купляць кнігу, якая напісана жанчынай. Таму Роўлінг папрасілі скарыстацца ініцыяламі замест поўнага імя. Пры гэтым, у выдавецтве жадалі, каб ініцыялы складаліся з дзвюх літар. Роўлінг абрала для другога ініцыяла імя сваёй бабулі, Кэтлін. Таксама яна абрала гэта імя яшчэ з-за сугучнасці — у англійскай мове літара "К" вымаўляецца сугучна з "J".
Творы
- 1997 — «Гары Потэр і філасофскі камень»
- 1998 — «Гары Потэр і таемны пакой»
- 1999 — «Гары Потэр і вязень Азкабана»
- 2000 — «Гары Потэр і Кубак Агню»
- 2001 — «Чароўныя істоты і дзе іх шукаць»
- 2001 — «Квідыш скрозь стагоддзі»
- 2003 — «Гары Потэр і ордэн Фенікса»
- 2005 — «Гары Потэр і прынц-паўкроўка»
- 2007 — «Гары Потэр і рэліквіі смерці»
- 2007 — «Казкі барда Бідля»
- 2008 — «Гары Потэр: прыквел»
Экранізацыі
Па загаду Роўлінг усе фільмы здымаліся ў Брытаніі і акторы таксама ўсе брытанскія. Кампанія Warner Bros. строга прытрымліваецца данага загаду.[6]
- «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001)
- «Гары Потэр і таемны пакой» (2002)
- «Гары Потэр і вязень Азкабана» (2004)
- «Гары Потэр і Кубак Агню» (2005)
- «Гары Потэр і ордэн Фенікса» (2007)
- «Гары Потэр і прынц-паўкроўка» (2009)
- «Гары Потэр і рэліквіі смерці: частка I» (2010, ідуць здымкі)
- «Гары Потэр і рэліквіі смерці: частка II» (2011, на стадыі падрыхтоўкі)
Гульні
- «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001, ЗША)
- «Гары Потэр і таемны пакой» (2002, ЗША)
- «Гары Потэр: чэмпіянат свету па квідышу» (2003, ЗША)
- «Гары Потэр і вязень Азкабана» (2004, ЗША)
- «Гары Потэр і Кубак Агню» (2005, ЗША)
- «Гары Потэр і ордэн Фенікса» (2007, ЗША)
- «Гары Потэр і прынц-паўкроўка» (30 чэрвеня 2009, ЗША)
Камерцыйны поспех
Кнігі былі перакладзены больш чым на 60 моў. Прададзена больш 400 млн асобнікаў [7].
- ЗША: 80 млн.
- Германія: 15,5 млн.
- Расія: 13,5 млн.
- Вялікабрытанія: 8 млн.
- Канада: 6 млн.
- Аўстралія і Новая Зеландыя: 5,3 млн.
- Італія: 3,7 млн.
- Польшча: 2,2 млн.
- Літва : 2,1 млн.
Па дадзеных брытанскай газеты Sunday Times, маёмасць пісьменніцы ў 2008 годзе ацэньвалася ў 560 млн фунтаў стэрлінгаў, 12 месца сярод самых багатых жанчын у Вялікабрытаніі[8].
Цікавыя факты
- Джаан Роўлінг працавала сакратаром у дабрачыннай арганізацыі Amnesty International.
- Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старай пішучай машынцы.
- Астэроід № 43844 па прапанове астранома з Чыкага Марка Хаммергрена, які адкрыў яго, будзе насіць імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.[9]
- У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «самай вялікай з аўтараў цяперашняга часу». Джаан Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы амаль у тры разы больш галасоў, чым Тэры Пратчэт, аўтар твораў у жанры фэнтэзі.
У Сеціве
Зноскі
- ↑ JK Rowling: From rags to riches — (untranslated), 2008. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ J. K. Rowling // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://web.archive.org/web/20171006143544/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/joanne-k-rowling
- ↑ а б geni.com — 2006.
- ↑ http://news.bigmir.net/entertainment/99142/
- ↑ Інтэрв’ю Роўлінг газеце The Times з сайта www.quick-quote-quill.org (англ.)
- ↑ http://www.thebookseller.com/news/61161-page.html
- ↑ http://business.timesonline.co.uk/tol/business/specials/rich_list/article3761853.ece
- ↑ У гонар Джаан Роўлінг назвалі астэроід
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Кавалеры Пашаны
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі