Алба-Юлія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др removed Category:Алба (жудзец); added Category:Алба-Юлія using HotCat |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
|мова сайта 5 = |
|мова сайта 5 = |
||
}} |
}} |
||
'''А́лба-Ю́лія''' ({{lang-ro|Alba Iulia}}, {{lang-de|Karlsburg}}, {{lang-hu|Gyulafehérvár}}) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў [[Трансільванія|Трансільваніі]] і ўсёй [[Румынія|Румыніі]]. Размешчаны ў [[Жудзецы Румыніі|жудзецы]] [[жудзец Алба|Алба]], на рацэ [[рака Мурэш|Мурэш]], |
'''А́лба-Ю́лія''' ({{lang-ro|Alba Iulia}}, {{lang-de|Karlsburg}}, {{lang-hu|Gyulafehérvár}}) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў [[Трансільванія|Трансільваніі]] і ўсёй [[Румынія|Румыніі]]. Размешчаны ў [[Жудзецы Румыніі|жудзецы]] [[жудзец Алба|Алба]], на рацэ [[рака Мурэш|Мурэш]], за 270 км на паўночны захад ад [[Бухарэст]]а. Насельніцтва 58 681 жыхароў (2011). |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
=== Сярэднявечча === |
=== Сярэднявечча === |
||
[[Выява:Alba Iulia Orthodox Cathedral.jpg|thumb|150px|злева|Праваслаўны сабор у Алба-Юліі.]] |
[[Выява:Alba Iulia Orthodox Cathedral.jpg|thumb|150px|злева|Праваслаўны сабор у Алба-Юліі.]] |
||
Горад фігуруе ў сярэдневяковых крыніцах пад славянскім імем Балград, ці Бялград у часы [[славяне|славянізацыі]] Трансільваніі IX—XI стагоддзяў. Назва была перакладзена на [[лацінская мова|латынь]] як Алба-Юлія і ўпершыню згадваецца ў такой форме ў 1097 годзе. З XI стагоддзя горад уваходзіць у склад [[Венгерскае каралеўства|Венгерскага каралеўства]] пад назвай Дзюлафехервар. У XII—XIII стагоддзя ў горадзе |
Горад фігуруе ў сярэдневяковых крыніцах пад славянскім імем Балград, ці Бялград у часы [[славяне|славянізацыі]] Трансільваніі IX—XI стагоддзяў. Назва была перакладзена на [[лацінская мова|латынь]] як Алба-Юлія і ўпершыню згадваецца ў такой форме ў 1097 годзе. З XI стагоддзя горад уваходзіць у склад [[Венгерскае каралеўства|Венгерскага каралеўства]] пад назвай Дзюлафехервар. У XII—XIII стагоддзя ў горадзе пабудаваны каталіцкі сабор, які потым быў перабудаваны пры [[Янаш Хуньядзі|Янашы Хуньядзі]]; там жа ён і пахаваны. У 1541—1690 гг. Алба-Юлія служыла сталіцай княства [[Трансільванія]], хоць [[Міхай Храбры|Міхаю Храбраму]] ўдалося ў [[1599]] годзе на кароткі час аб'яднаць пад сваёй уладай усе тры дунайскія княствы і каранавацца ў Алба-Юліі. |
||
=== Новы час === |
=== Новы час === |
Версія ад 15:52, 25 ліпеня 2018
Горад
Алба-Юлія
Alba Iulia
| ||||||||||||||||||||||||||||||
А́лба-Ю́лія (рум.: Alba Iulia, ням.: Karlsburg, венг.: Gyulafehérvár) — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Трансільваніі і ўсёй Румыніі. Размешчаны ў жудзецы Алба, на рацэ Мурэш, за 270 км на паўночны захад ад Бухарэста. Насельніцтва 58 681 жыхароў (2011).
Гісторыя
Антычнасць
Алба-Юлія мела палітычную вагу ўжо ў глыбокай старажытнасці. У акрузе былі выяўлены Тэртэрыйскія надпісы, у якіх амерыканскі археолаг Марыя Гімбутас бачыць першую ў гісторыі пісьменнасць. У старажытнасці тут знаходзілася сталіца ваяўнічага племя дакаў, на месцы якой рымляне разбілі ваенны лагер Апулум (Apulum). Гэтае паселішча згадваецца антычным географам Пталамеем, а разваліны яго знаходзяцца ў 10 км ад сучаснага горада. Дзякуючы шматлікім раскопкам, мясцовы краязнаўчы музей мае багатую калекцыяю антычных старажытнасцей.
Сярэднявечча
Горад фігуруе ў сярэдневяковых крыніцах пад славянскім імем Балград, ці Бялград у часы славянізацыі Трансільваніі IX—XI стагоддзяў. Назва была перакладзена на латынь як Алба-Юлія і ўпершыню згадваецца ў такой форме ў 1097 годзе. З XI стагоддзя горад уваходзіць у склад Венгерскага каралеўства пад назвай Дзюлафехервар. У XII—XIII стагоддзя ў горадзе пабудаваны каталіцкі сабор, які потым быў перабудаваны пры Янашы Хуньядзі; там жа ён і пахаваны. У 1541—1690 гг. Алба-Юлія служыла сталіцай княства Трансільванія, хоць Міхаю Храбраму ўдалося ў 1599 годзе на кароткі час аб'яднаць пад сваёй уладай усе тры дунайскія княствы і каранавацца ў Алба-Юліі.
Новы час
У XVIII стагоддзі ўвагу на добраўпарадкаванні Алба-Юліі — аднаго з самых паўднёвых гарадоў габсбургскіх уладанняў — звярнулі аўстрыйскія Габсбургі. Пры імператары Карле VI была пабудавана вялікая крэпасць у форме зоркі, па ўзоры Вабанавых умацаванняў Францыі, а сам горад атрымаў нямецкае імя Карлсбург. У 1794 г. высілкамі біскупа з роду Бацьяні была адкрыта першая ў Румыніі бібліятэка, жамчужынай якой лічыцца створаны пры Карле Вялікім Залаты кодэкс з Лорша.
1 снежня 1918 года ў Алба-Юліі было абвешчана пра далучэнне Трансільваніі да Румыніі, а праз чатыры гады у мясцовым саборы адбылося вянчанне Фердынанда I на трон аб'яднанай дзяржавы.
Выхадцы
- Эрнст Мангел (1800, Алба-Юлія — 13 студзеня 1887, Афіны) — венгерскі музыкант, кампазітар і філэлін кіраўнік першага ваеннага аркестра рэвалюцыйнай Грэцыі і Грэчаскага каралеўства .
Зноскі
- ↑ Comunicat de presă privind rezultatele provizorii ale Recensământului Populaţiei şi Locuinţelor – 2011 . Alba County Regional Statistics Directorate (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2012. Праверана 3 ліпеня 2012.
Літаратура
- Liviu Stoica, Gheorghe Stoica, Gabriela Popa. Castles & fortresses in Transylvania: Alba County. Castele și cetăți din Transilvania: Județul Alba. Cluj-Napoca, 2009. — ISBN 978-973-0-06141-3, ISBN 978-973-0-06143-3 (памылк.)
- Heinz Heltmann, Gustav Servatius, Reiseführer Siebenbürgen, Thaur bei Innsbruck 1993, pag. 183.
- Recensământul general al populației României din 29 Decemvrie 1930, vol. II, pag. 522.
- Bălan, Șt.; Mihăilescu, N. Șt. — Istoria științei și tehnicii în România, date cronologice, Editura Academiei Republicii Socialiste România, București, 1985, p. 34.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алба-Юлія
- Афіцыйны сайт горада Алба-Юлія (рум.), (англ.), (ням.)