Сільмарыліян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36: Радок 36:


На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на [[тэнгвар]]ы. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі [[Маргот]] пасяліўся ў Міжзем’і і [[эльфы (Міжзем’е)|эльфы]] пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменара і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».
На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на [[тэнгвар]]ы. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі [[Маргот]] пасяліўся ў Міжзем’і і [[эльфы (Міжзем’е)|эльфы]] пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменара і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».

== Сюжэт ==
{{Сільмарыліян}}

=== Айнуліндалэ ===
{{main|Айнуліндалэ}}
Першы раздзел «Сільмарыліяна», «Айнуліндалэ» («Музыка [[Айнур]]»), выкладзены ў форме аповесці пра стварэнне сусвету. Эру («Адзіны»), інакш [[Эру Ілуватар|Ілуватар]] («Бацька ўсяго»), спачатку стварыў айнур, групу вечных духаў, ці [[дэміург]]аў, празваных «патомствам яго думкі». Ілуватар злучыў айнур і паказаў ім мелодыю, з якой прапанаваў скласці цудоўную музыку. [[Маргот|Мелькор]] — якога Ілуватар надзяліў «найвялікшай моцай і ведамі» з усіх айнур — вылучыўся з гармоніі музыкі, каб стварыць уласны спеў. Некаторыя з айнур далучыліся да яго, а іншыя засталіся з Ілуватарам, што выклікала дысананс у музыцы. Так адбывалася тройчы, і кожны раз Эру Ілуватар паспяхова пераўзыходзіў свайго непаслухмянага падначаленага новай тэмай. Пасля гэтага Ілуватар спыніў музыку і прдаставіў айнур сваё бачанне [[Арда (Міжзем’е)|Арды]] і яе жыхароў. Праз пэўны час гэты відзеж знік, і Ілуватар прапанаваў айнур увайсці ў Арду і кіраваць у новым свеце.

Мноства айнур спусціліся, набылі фізічную форму і сталі прывязаныя да гэтага свету. Вышэйшыя айнур сталі звацца [[валар]], а ніжэйшыя — [[маяр]]. Валар пачалі рыхтаваць свет для будучых насельнікаў (эльфаў і [[Чалавек (Міжзем’е)|людзей]]), а Мелькор, які сам хацеў валодаць Ардай, пастаянна знішчаў іх працу; так працягвалася тысячагоддзямі, пакуль гэтыя хвалі стварэння/разбурэння не сфармавалі канчатковы выгляд свету.

=== Валаквента ===
{{main|Валаквента}}
«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мэлькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць [[Саўрон]]ам ды [[балраг]]амі — на свой бок.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 21:26, 25 ліпеня 2018

Сільмарыліян
The Silmarillion
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Дж. Р. Р. Толкін
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 1977
Наступны Няскончаныя паданні[d]
Персанажы Саўран, Мелькар[d], Эру Ілуватар, Tuor[d] і Voronwë[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сільмары́ліян» (англ.: The Silmarillion, прамаўляецца sɪlməˈrɪlɨən) — зборнік Толкінавых мітатворчых[en] прац, адрэдагаваных і выдадзеных у 1977, пасля яго смерці, сынам Крыстаферам. «Сільмарыліян» у сукупнасці з іншымі творамі Дж. Р. Р. Толкіна ствараюць пашыраную, хоць і няпоўную, гісторыю сусвету Эа, у якім знаходзяцца Валінор, Белерыянд, Нуменар і Міжзем’е.

Толкін адаслаў першыя накіды «Сільмарыліяна» ў выдавецтва яшчэ пасля поспеху «Хобіта», аднак выдавец, цалкам не дачытаўшы твор, адрынуў яго. У выніку пісьменнік узяўся за працу над «Доўгачаканай вечарынай» — першым раздзелам таго, што ён называў тады «новай гісторыяй пра хобітаў» і таго, што ў выніку ператварылася ва «Уладара Пярсцёнкаў»[1].

«Сільмарыліян» складаецца з пяці раздзелаў. Першы, «Айнуліндалэ», распавядае гісторыю стварэння Эа. Другая частка, «Валаквента», апісвае Валар і Маяр, звышнатуральныя стварэнні ў Эа. Наступная цэнтральная частка, «Квента Сільмарыліян», змяшчае гісторыю падзей да пачатку і цягам Першай эпохі, у тым ліку войны за сільмарылі, ад якіх і паходзіць назва кнігі. У чацвертай частцы, «Акалабет», апісана гісторыя падзення Нуменара і яго насельнікаў у Другой эпосе. Заключная частка, «Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху» — кароткая характарыстыка абставін, якія прывялі да апісаных ва «Уладары пярсцёнкаў» падзей.

Напачатку ўсе пяць частак былі асобнымі творамі, аднак пазней Толкін выказаў жаданне апублікаваць іх разам. Яго смерць спыніла давядзенне ў адно ўсіх легенд, тады яго сын Крыстафер дапоўніў кнігу матэрыяламі з ранейшых бацькоўскіх накідаў. У асобных выпадках яму давялося выдумляць абсалютна новы матэрыял, каб запоўніць прагалы і неадпаведнасці ў сюжэце[2].

Апісанне

«Сільмарыліян», падобна да іншых твораў Толкіна пра Міжзем’е, павінен быў заняць месца ў гісторыі Зямлі[3]. Таму ў адпаведнасці з гэтай ідэяй «Сільмарыліян» нібыта быў перакладзены з Більбавага трохтомніка «перакладаў з эльфійскай», якія ён напісаў падчас перабывання ў Рывендэле[4].

Найбольш значныя раздзелы кнігі:

На абароце тытульнай старонкі размешчаны надпіс на тэнгвары. На агульнай мове ён азначае «Паданні з Першай эпохі, калі Маргот пасяліўся ў Міжзем’і і эльфы пайшлі на яго вайной дзеля таго, каб вярнуць сільмарылі, да якіх дададзеныя падзенне Нуменара і гісторыя Пярсцёнкаў улады і Трэцяй эпохі, у якой гэтыя паданні сканчаюцца».

Сюжэт

Шаблон:Сільмарыліян

Айнуліндалэ

Першы раздзел «Сільмарыліяна», «Айнуліндалэ» («Музыка Айнур»), выкладзены ў форме аповесці пра стварэнне сусвету. Эру («Адзіны»), інакш Ілуватар («Бацька ўсяго»), спачатку стварыў айнур, групу вечных духаў, ці дэміургаў, празваных «патомствам яго думкі». Ілуватар злучыў айнур і паказаў ім мелодыю, з якой прапанаваў скласці цудоўную музыку. Мелькор — якога Ілуватар надзяліў «найвялікшай моцай і ведамі» з усіх айнур — вылучыўся з гармоніі музыкі, каб стварыць уласны спеў. Некаторыя з айнур далучыліся да яго, а іншыя засталіся з Ілуватарам, што выклікала дысананс у музыцы. Так адбывалася тройчы, і кожны раз Эру Ілуватар паспяхова пераўзыходзіў свайго непаслухмянага падначаленага новай тэмай. Пасля гэтага Ілуватар спыніў музыку і прдаставіў айнур сваё бачанне Арды і яе жыхароў. Праз пэўны час гэты відзеж знік, і Ілуватар прапанаваў айнур увайсці ў Арду і кіраваць у новым свеце.

Мноства айнур спусціліся, набылі фізічную форму і сталі прывязаныя да гэтага свету. Вышэйшыя айнур сталі звацца валар, а ніжэйшыя — маяр. Валар пачалі рыхтаваць свет для будучых насельнікаў (эльфаў і людзей), а Мелькор, які сам хацеў валодаць Ардай, пастаянна знішчаў іх працу; так працягвалася тысячагоддзямі, пакуль гэтыя хвалі стварэння/разбурэння не сфармавалі канчатковы выгляд свету.

Валаквента

«Валаквента» («Апісанне валар») дэталёва апісвае Мелькора і кожнага з 14 валар, а таксама асобных маяр. Тут таксама тлумачыцца, чаму Мэлькор спакусіў шматлікіх маяр — сярод іх будуць і тыя, хто пазней стануць Саўронам ды балрагамі — на свой бок.

Зноскі

  1. J.R.R. Tolkien. The Lays of Beleriand / Christopher Tolkien. — Ballantine. — С. 433–4. — ISBN 0-345-38818-6.
  2. Raphaëlle Rérolle.. My father's "eviscerated" work -- son of Hobbit scribe J.R.R. Tolkien finally speaks out (англ.). Le Monde. Праверана 28 снежня 2013.
  3. The Letters of J. R. R. Tolkien / Carpenter, Humphrey. — Boston: Houghton Mifflin, 1981. — ISBN 0-395-31555-7.
  4. Tolkien, J. R. R. Foreword // The Book of Lost Tales 1 / Christopher Tolkien. — Boston: Houghton Mifflin, 1984. — ISBN 0-395-35439-0.