Розніца паміж версіямі "Сільмарыліян"

Jump to navigation Jump to search
7 357 байтаў дададзена ,  3 гады таму
Эарэндыль і Эльвінг мелі двох дзяцей: [[Эльранд]]а і Эльраса. Як нашчадкі бессмяротнай эльфійкі і смяротнага чалавека, яны атрымалі магчымасць абраць, да якой расы будуць належаць: Эльранд абраў эльфаў, а яго брат людзей. Эльрас стаў першым каралём [[Нуменар]]а і ў якасці ўзнагароды за выбар чалавецтва атрымаў магчымасць дажыць да 500 гадоў.
 
=== Акалабэт ===
{{main|Акалабэт}}
''Акалабэт'' («The Downfallen») складаецца прыкладна з 30 старонак і апавядае пра ўзвышэнне і заняпад астраўнога каралеўства [[Нуменар]], населенага [[дунадан]]амі. Пасля перамогі над Мелькорам Валар надалі востраў [[Эдайн|тром родам людзей]], якія дапамаглі эльфам у вайне з ім. З ласкі валар дунаданы атрымалі мудрасць і моц, а таксама большую [[працягласць жыцця]], чым якая-кольвек іншая раса, наблізіўшыся да вышэйшых эльфаў [[Аман]]а. І насамрэч Нуменар ляжаў бліжэй да Амана, чым да Міжзем’я. Аднак іх моц заключалася ў задавальненні і прызнанні факта смяротнасці. Падзенне Нуменора ў значнай ступені адбылося з-за ўплыву разбэшчанага мая [[Саўрон]]а (галоўнага Мелькоравага паслужніка), які ўзвялічыўся падчас Другой эпохі і вырашыў заваяваць Міжзем’е.
 
Нуменарцы вырушылі на Саўрона, які, пераканаўшыся, што не зможа адолець іх сілай, дазволіў паланіць сябе. У Нуменары ён неўзабаве зачараваў караля, [[Ар-Фаразон]]а, падбухторыўшы яго дамагацца бесьсмяротнасці, якой пазбавілі яго валар, пасеяўшы такім чынам зерне зайздрайсці ў сэрцах нуменарцаў, якія паступова настроіліся супраць эльфаў Захаду і валар. Такім чынам, усе веды і магутнасць Нуменара былі павернутыя на пошукі шляхоў уратавання ад смерці; аднак гэта толькі паслабіла іх і паскорыла паступовы працэс змяншэння працягласці жыцця ў бок усіх астатніх людзей. Саўрон параіў пайсці на валар вайной і адваяваць у іх бессмяротнасць, і пакланіцца яго гаспадару Мелькору, які, паводле яго слоў, зможа выканаць іх жаданне. Ар-Фаразон сабраў найвялікшае войска і флот, якія кольвек меў Нуменар, і выправіўся да Амана. Валар і эльфы Амана, ушчуваныя смуткам з прычыны чалавечай здрады, паклікалі на дапамогу [[Ілуватар]]а. Калі Ар-Фаразон высадзіўся, Ілуватар знішчыў яго флот і затапіў Нуменар у пакаранне за паўстанне супраць праведнага кіравання валар. У вялікай хвалі загінулі і ўсе дунаданцы, акрамя тых, якія сплылі на ўсход. Пасля патаплення Нуменара форма Зямлі была змененая з [[Плоская Зямля|плоскай]] на сферычную.
 
Пры пагібелі Нуменара загінула таксама і фізічнае аблічча Саўрона, аднак яго дух мая вярнуўся ў Міжзем’е, хоць і няздольны болей прымаць прыгожы выгляд, як дагэтуль. Адданыя валар нуменарцы таксама былі ўратаваныя і выплылі да берагоў Міжзем’я, дзе заснавалі каралеўствы [[Арнар]] на поўначы і [[Гондар]] на поўдні. Іх правадыром быў [[Элендыль]] і два яго сыны, [[Ісільдур]] і [[Анарыян]], які збярог насенне з нуменарскага белага дрэва, продка гондарскага. Элендыль быў абвешчаны найвышэйшым каралём абодвух каралеўстваў, аднак перадаў кіраванне над Гондарам сваім сынам. Моц абодвух каралеўстваў-выгнаннікаў была мізернай у параўнанні з былой моцай Нуменара, «аднак дзікім людзям Міжзем’я яна ўсё ж падавалася вялізнай».
 
Напрыканцы згадана, што затоплены Нуменар пачалі называць «Аталантэ». З гэтага шматлікія чытачы зрабілі выснову, што Нуменар — гэта [[Атлантыда]]; аднак гэтая наўпроставая сувязь была абвергнутая самім Толкінам, які сцвярджаў, што гэта натуральнае слова з мовы [[квенья]].
 
=== Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху ===
{{main|Пра Пярсцёнкі ўлады і Трэцюю эпоху}}
Заключны раздзел кнігі, які складаецца прыкладна з 20 старонак, апісвае падзеі, якія адбываліся ў Міжзем’і ў Другую і [[Трэцяя эпоха Міжзем’я|Трэцюю эпохі]]. У Другую эпоху Саўрон з’явіўся ў Міжзем’і, а эльфы на чале з [[Келебрымбар]]ам выкавалі [[Пярсцёнкі ўлады]]. Саўрон сакрэтна выканаў [[Адзіны пярсцёнак|яшчэ адзін для сябе]], які мог кіраваць усімі астатнімі, з-за чаго разгарэлася вайна паміж людам Міжзем’я і Саўронам, якая вылілася ў Вайну апошняга саюза. Аб’яднанае войска эльфаў і рэшты нуменарцаў разбіла Саўрона, чым завяршаецца Другая эпоха Міжзем’я.
 
Трэцяя эпоха пачынаецца пераходам Саўронавага пярсцёнка да [[Ісільдур]]а, які неўзабаве трапіў у засаду і быў забіты оркамі. Пярсцёнак згубіўся недзе ў водах [[Андуйн]]а. Урэшце гэта частка падводзіць да падзей, якія адбываліся ва «[[Уладар Пярсцёнкаў|Уладары Пярсцёнкаў]]», у прыватнасці, заняпад Гондара, паўстанне Саўрона, [[Белы савет]], здраду [[Саруман]]а і канчатковае знішчэнне Пярсцёнка і самога Саўрона.
 
{{зноскі}}

Навігацыя