Мікалай Іванавіч Каспяровіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{цёзкі2|Каспяровіч}}
{{Навуковец
{{Навуковец
|Фота = Mikałaj Kaśpiarovič4.jpg
|Фота = Mikałaj Kaśpiarovič4.jpg
|Шырыня =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Подпіс =
|Месца нараджэння = в. [[Вёска Ізабалёва|Ізабалёва]], [[Ігуменскі павет]]
|Месца нараджэння =
|Месца смерці =
|Месца смерці =
|Грамадзянства =
|Грамадзянства =
Радок 22: Радок 21:
|Вікікрыніцы =
|Вікікрыніцы =
}}
}}
{{цёзкі2|Каспяровіч}}
[[Выява:Mikałaj Kaśpiarovič dictionary.jpg|150px|left|thumb|[[Віцебскі краёвы слоўнік]]]]
[[Выява:Mikałaj Kaśpiarovič dictionary.jpg|150px|left|thumb|[[Віцебскі краёвы слоўнік]]]]
[[Выява:Экслібрыс М. Каспяровіча (1925) мастака Я. Мініна..jpg|left|150px|thumb|Экслібрыс М. Каспяровіча мастака [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]]]]
[[Выява:Экслібрыс М. Каспяровіча (1925) мастака Я. Мініна..jpg|left|150px|thumb|Экслібрыс М. Каспяровіча мастака [[Яфім Сямёнавіч Мінін|Я. Мініна]]]]
Радок 53: Радок 53:
[[Катэгорыя:Постаці беларусазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларусазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай лексікаграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай лексікаграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці лексікаграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага краязнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага краязнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мовазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтвазнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]]
[[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]]

Версія ад 14:24, 27 ліпеня 2018

Мікалай Іванавіч Каспяровіч
Дата нараджэння 9 (22) мая 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 26 снежня 1937(1937-12-26) (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, перакладчык
Навуковая сфера гісторык, лексікограф, краязнавец, мастацтвазнавец, літаратуразнавец, перакладчык
Месца працы
Альма-матар Мінскі інстытут народнай асветы
Партыя
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Віцебскі краёвы слоўнік
Экслібрыс М. Каспяровіча мастака Я. Мініна

Мікалай Іванавіч Каспяровіч (9 (22) мая 1900, в. Ізабалёва Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі раён — 26 снежня 1937) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікаграф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.

Біяграфія

Скончыў Мінскі інстытут народнай асветы (1921). У 1915-17 знаходзіўся ў бежанстве ў Кастрамской губерні, вучыўся ў Кастрамской мужчынскай гімназіі. У 1917-21 настаўнічаў у Ігуменскім павеце, у 1919—20 быў інструктарам Часовага беларускага нацыянальнага камітэта і Цэнтральнай беларускай школьнай рады, арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падполлі. У 1918—20 вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным інстытуце, у 1921—22 — у БДУ, быў выключаны. Член арганізацыі «Маладая Беларусь». Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей, БПС-Р у 1918—24. 3 1921 інструктар Наркамасветы БССР, з 1922 інспектар Слуцкага, з 1924 — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. 3 1926 навуковы сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратар краязнаўчага часопіса «Наш край». Аўтар «Беларуска-расійскага слоўнічка» (1925), «Віцебскага краёвага слоўніка» і «Слоўнічка уласных найменняў» (1927). Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку (арт. «Беларускае малярства ў Польшчы (XIV—XVI стст.)», «Асноўныя моманты гісторыі беларускага дойлідства», «Мінск у графіцы А. М. Тычыны» і інш.). Цікавіўся гісторыяй тэатра, навукі (нарысы «Уладзіслаў Галубок», «Беларускі тэатр у Гродна», «Беларуская навука да Кастрычніка і пасля яго», «Беларуская культура: Да дзесяцігоддзя абвяшчэння БССР»). Склаў бібліяграфію твораў К. Каганца, даследаваў асобныя праблемы развіцця беларускай літаратуры (нарыс «Карусь Каганец», арт. «Матывы барацьбы ў творчасці М. Багдановіча», «Беларуская літаратура ў Латвіі»). Укладальнік першага беларускага дапаможніка па тэорыі літаратуры «Узоры для літаратурных гурткоў пры „Маладняку“ і гурткоў селькораў» (1927). Арыштаваны ДПУ БССР 29.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10.4.1931 зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў (Асінкі Кемераўскай вобл.). Пасля вызвалення ў 1935 жыў у Новасібірску, выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. Паўторна арыштаваны 28.8.1937; па пастанове ад 17.12.1937 прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 19.9.1960, па другім — 14.2.1958.

Памяць

21 мая 2013 года ў Віцебску на доме № 4 па вуліцы Крылова ўсталявана мемарыяльная дошка.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Мікалай Іванавіч Каспяровіч
  • Германовіч І. К. Жыццё праляцела знічкай // ЛіМ. 1980, 22 жн.
  • Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: нарысы жыцця і навук. дзейнасці. — Мн., 1985. С. 141—162.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. — Мн., 1994. Т. 3. С. 208—211.
  • Лісаў А. Г., Падліпскі А. М. Краязнавец Мікалай Каспяровіч. — Віцебск, 2000.
  • [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.