Маладняк (літаратурнае аб’яднанне): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Pauk (размовы | уклад)
Радок 29: Радок 29:
}}
}}
{{DEFAULTSORT:Маладняк}}
{{DEFAULTSORT:Маладняк}}

[[ru:Маладняк]]

Версія ад 01:42, 7 ліпеня 2009

Шаблон:ВызнчШаблон:Вызнч: аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк». Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча. Назву «Усебеларускае аб'яднанне...» гурток узяў па стварэнні філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве. Меліся філіі ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі, Клімавічах («Калінінская філія»), Магілёве, Оршы, Полацку, Слуцку, Смаленску, Ленінградзе, Празе, Рызе; студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У склад аб'яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

Кіравальны орган: Прэзідыум, потым — Цэнтральнае Бюро (з лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі М. Чарот, А. Вольны, У. Дубоўка, П. Галавач. Друкаваны орган — часопіс «Маладняк» (нумары з 9/1926 да 11/1928). Многія філіі мелі ўласныя часопісы або альманахі. З мая 1925 аб'яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў (выйшла каля 60).

Сябрамі аб'яднання ў розны час былі К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва, У. Дубоўка, У. Галубок, Я. Журба, А. Гурло, М. Лынькоў, П. Трус, П. Броўка, П. Глебка, М. Зарэцкі, Н. Чарнушэвіч, А. Якімовіч, М. Аляхновіч, Р. Мурашка, І. Барашка, В. Казаль, В. Сташэўскі, А. Звонак, С. Шушкевіч, К. Губарэвіч, У. Жылка, М. Нікановіч, Т. Кляшторны, У. Хадыка, З. Бандарына, Ю. Гаўрук, В. Гарбацэвіч, В. Маракоў, В. Родзевіч і інш.

З цягам часу ў аб'яднанні выспеў крызіс, вынікам якога стаў расклад арганізацыі і выхад з яе складу ў маі 1926 многіх сяброў (Чорны, Крапіва, Дубоўка, Бабарэка, Глебка, Пушча, Лужанін і інш.) а на мяжы 1927–1928 — і асноўнага кіравальнага ядра (Чарот, Зарэцкі, Вольны, Дудар, Сташэўскі і інш.). Аб'яднанне было рэарганізаванае ў БелАПП.

Творчая праграма была сфармуляваная ў дэкларацыі (снежань 1924): «...ідэі матэрыялізму, марксізму і ленінізму ажыццявіць у беларускай мастацкай творчасці»; мастацкі вобраз павінен аб'ектыўна адпавядаць рэальнасці. Праграма ўдакладнялася новымі дэкларацыямі (1925, 1926) у кірунку размежавання творчай і культурна-масавай працы, барацьбы за развіццё марксісцкай крытыкі і інш.

Дзейнасць

Аб'яднанне праводзіла вялікую выхаваўчую працу сярод моладзі, садзейнічала выяўленню талентаў, наладжвала сувязі з літаратурнымі арганізаццямі іншых ССР (Украінскай, Расійскай, Грузінскай), кнігаабмен з іншымі краінамі.

Савецкая крытыка адзначала, што творчасць маладнякоўцаў была прасякнутая пафасам сцвярджэння сацыялістычнага ладу, вызначалася пошукамі новых мастацкіх форм і сродкаў. Аднак многія з сяброў абвяшчалі літаратурную спадчыну перажыткам старога грамадства, захапляліся арыгінальнічаннем, фармалістычным штукарствам («Шаблон:Вызн2»). У сваёй дзейнасці аб'яднанне кіравалася ўказаннямі кампартыі, было цесна звязанае з камсамолам і стаяла на цвёрдай ідэалагічнай платформе, хоць і дапускала пралікі і памылкі.[1]

Зноскі

  1. (Хромчанка 1987)...

Шаблон:Літ