Алена Васілеўна Ванкевіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
| Подпіс =
| Подпіс =
| Дата нараджэння = 13.05.1966
| Дата нараджэння = 13.05.1966
| Месца нараджэння = [[Горад Масква|Масква]]
| Месца нараджэння =
| Дата смерці =
| Дата смерці =
| Месца смерці =
| Месца смерці =
| Грамадзянства = {{Беларусь}} [[Беларусь]]
| Грамадзянства =
| Навуковая сфера = [[эканоміка]]
| Навуковая сфера = [[эканоміка]]
| Месца працы = [[Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт]]
| Месца працы =
| Альма-матэр = [[Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт]]
| Альма-матэр =
| Навуковы кіраўнік =
| Навуковы кіраўнік =
| Знакамітыя вучні =
| Знакамітыя вучні =

Версія ад 20:15, 8 жніўня 2018

Алена Васілеўна Ванкевіч
Дата нараджэння 13 мая 1966(1966-05-13) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці эканаміст, педагог
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар

Алена Васілеўна Ванкевіч (нар. 13 мая 1966 г. у Маскве) — беларускі вучоны-эканаміст, педагог, доктар эканамічных навук, прафесар.

Біяграфія

У 1987 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Планаванне прамысловасці".

У 1991—1994 гадах навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, пасля чаго абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук.

У 2001 годзе скончыла дактарантуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» і паспяхова абараніла ў тым жа ўніверсітэце доктарскую дысертацыю на тэму «Эканамічныя адносіны занятасці і іх рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь».

У 2005 годзе прысвоена вучонае званне прафесара.

У 1987—1991 гг. з'яўлялася выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Наваполацкага палітэхнічнага інстытута.

У 1994—1996 гг. была дацэнтам кафедры эканомікі і фінансаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1996 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Займае пасаду дацэнта, пазней - прафесара кафедры менеджмента. З 2005 па 2011 гг. узначальвае гэтую кафедру.

У 2011 годзе прызначана на пасаду прарэктара па навуковай рабоце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 200 навуковых публікацый па праблемах рынку працы, занятасці, беспрацоўя і менеджменту арганізацыі (у тым ліку ў Расіі, Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне), з іх - 8 манаграфій.

Прымала ўдзел у праектах Праграмы Развіцця ААН (ПРААН) і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у якасці нацыянальнага эксперта па рынку працы:

  • Развіцце дыялогу і партнерства на рэгіянальным узроўні па прадухіленні росту беспрацоўя і беднасці пры рэструктурызацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў;
  • Садзейнічанне Ўраду Рэспублікі Беларусь у распрацоўцы сістэмы ранняга папярэджання росту беспрацоўя і беднасці пры рэструктурызацыі горадаўтваральных прадпрыемстваў;
  • Садзейнічанне ў падрыхтоўцы асноўных напрамкаў нацыянальнай стратэгіі папярэджання беднасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Распрацоўка мадэлі комплекснай сацыяльнай палітыкі для прадухілення беднасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Садзейнічанне сацыяльна-адказнаму реструктурированию прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь.

Прыцягваецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у якасці эксперта пры падрыхтоўцы аналітычных матэрыялаў па аналізе і рэгуляванні рынку працы, да распрацоўкі праграм і тэм міжнароднага і рэспубліканскага значэння, для павышэння кваліфікацыі работнікаў міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З'яўляецца членам двух саветаў па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным эканамічным ўніверсітэце, з'яўляецца членам Савета ВМА па эканамічным адукацыі і ВМА вышэйшых навучальных устаноў Беларусі па адукацыі ў галіне кіравання.

Узнагароды

  • 2005 г. — стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • 2005 г. - Грамата адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска
  • 2006 г. — Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • 2009 г. — ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны"
  • 2014 г. - ганаровы доктар Даўгаўпілскага ўніверсітэта

Бібліяграфія

  • Ванкевич, Е.В. Экономические отношения занятости: закономерности развития и регулирования/ Е.В. Ванкевич. - мн.: БГЭУ, 2000. - 238 с.
  • Ванкевич, Е.В. Управление региональным рынком труда при переходе к рыночной модели социальной политики в Беларуси / Е.В. Ванкевич, А.П. Морозова, И.В. Новикова. - Витебск: УО «ВГТУ», 2004. - 303 с.
  • Ванкевич, Е.В. Проблемы адаптации предприятий легкой промышленности к условиям внешней среды/ Е.В. Ванкевич [и др.]; под науч. ред. Е.В. Ванкевич. - Витебск: министерство образования Республики Беларусь, УО «ВГТУ», 2005. - 237 с.
  • Ванкевич, Е.В. Перспективы формирования рынка труда Союзного государства/ Е.В. Ванкевич. - Витебск: УО «ВГТУ», 2008. - 120 с.
  • Ванкевич, Е.В. Рынок труда Республики Беларусь : особенности формирования и развития/ под науч. ред. Е.В. Ванкевич. - Витебск: УО «ВГТУ», 2008. - 302 с.
  • Ванкевич, Е.В. Современные проблемы организации производства, труда и управления на предприятиях легкой промышленности Республики Беларусь / Е.В. Ванкевич [и др.]; под. науч. ред. Е.В.Ванкевич, В.А. Скворцова. - Витебск: УО «ВГТУ», 2010. - 284 с.
  • Ванкевич, Е.В. Рынок образовательных услуг и рынок труда Республики Беларусь: направления согласования/ Е.В. Ванкевич [и др.]; под науч. ред. Е.В. Ванкевич. - Витебск: УО «ВГТУ», 2010. - 206 с.
  • Ванкевич, Е.В. Теоретические основы менеджмента: Учебное пособие/ Ванкевич Е.В., Шарстнев В.Л., Савицкая Т.Б., Бабеня И.Г., Коробова Е.Н. - Витебск: ВГТУ, 2009. - 416 с.

Спасылкi