Вікіпедыя:Да перайменавання: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 42: Радок 42:
:::::: Вашы прынцыпы мяне асабіста мала цікавяць. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 15:42, 12 жніўня 2018 (MSK)
:::::: Вашы прынцыпы мяне асабіста мала цікавяць. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 15:42, 12 жніўня 2018 (MSK)
::::::: «Нашы» прынцыпы перадачы на беларускую мову іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў з «й + галосны» мусяць Вас асабіста цікавіць, бо, на хвіліначку, гэта Вікіпедыя на беларускай мове. --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 15:51, 12 жніўня 2018 (MSK)
::::::: «Нашы» прынцыпы перадачы на беларускую мову іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў з «й + галосны» мусяць Вас асабіста цікавіць, бо, на хвіліначку, гэта Вікіпедыя на беларускай мове. --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Размовы з удзельнікам:Чаховіч Уладзіслаў|размовы]]) 15:51, 12 жніўня 2018 (MSK)
:::::::: Рэч у тым, што Вы не маеце манаполіі на беларускую мову. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 15:55, 12 жніўня 2018 (MSK)


== [[Нарвежская лясная котка]] → [[Нарвежскі лясны кот]] ==
== [[Нарвежская лясная котка]] → [[Нарвежскі лясны кот]] ==

Версія ад 15:55, 12 жніўня 2018

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

На гэтай старонцы ўдзельнікі прапануюць старонкі для перайменавання.

Выстаўленне старонкі да перайменавання

  1. Дадайце ў пачатку старонкі шаблон {{Перанесці}} з кароткім апісаннем, чаму яна выстаўлена да перайменавання.
  2. Стварыце тэму на гэтай старонцы ў фармаце:
== [[Старая назва]] → [[Новая назва]] ==
Апісанне аргументацыі... --~~~~

Значкі для галасавання

Дзеля большай яснасці пры галасаванні выкарыстоўваюцца наступныя значкі:

Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць — шаблон {{Перайменаваць}};
Сімвал голасу «нейтральны» Нейтральны — шаблон {{Нейтральны}};
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць — шаблон {{Не пераймяноўваць}}.

Пры галасаванні, калі ласка, патлумачце ваш выбар.

Першапачаткова быў створаны як Агадзір, перанесены пад Агадыр. Калі паглядзець Беларуская мова. Тэхнічная лексіка, трэба вяртаць Агадзір.--VladimirZhV (размовы) 06:40, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

У БелЭн (т. 10, с. 126, карта Марока) ужываецца "Агадыр". Ды і звычайна замежнае "di" перадаецца як "ды", тым больш не ў пачатку і не ў канцы слова. Падкажыце, калі ласка, старонку ў гэтым дапаможніку, бо цяжка знайсці.--Artsiom91 (размовы) 10:50, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Старонка 33. Дарэчы, Google транслітэруе ў пошуку Агадзір у Agadzir (у Рувікі Агадир), а Агадыр у Агадырь.--VladimirZhV (размовы) 19:02, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вёска Вулька Драгунская была перайменавана ў гонар Героя Савецкага Саюза В. М. Усава. Чаму Вусава?--Dzianis Niadbajla (размовы) 00:09, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Таму што такая назва замацавана ў нарматыўным даведніку. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:13, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А даведнікі, што, не памыляюцца? На сайце Гродзенскага раённага выканкама → Усава.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:37, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Даведнікі можа і памыляюцца, а вось нарматыўныя даведнікі не памыляюцца, бо менавіта яны ўсталёўваюць норму. У Беларусі каля 25000 населеных пунктаў, і сярод іх даволі шмат спрэчных назваў, якія могуць ужывацца ў розных крыніцах па-рознаму. Менавіта таму мы карыстаемся назвамі з нарматыўнага даведніка і кропка, бо інакш аднымі спрэчкамі і будзем займацца і высвятляць якая крыніца аўтарэтытней. На старонцы ў maps.by ёсць альтэрнатыўны варыянт Усава, можаце дадаць яго ў артыкул са спасылкамі на maps.by і райвыканкам, стварыць перасылку, дадаць таксама інфармацыю пра перайменаванне і Героя Савецкага Саюза, гэта будзе куды карысней, чым нейкае перайменаванне.--Artsiom91 (размовы) 11:28, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Спадар Artsiom91, ніводзін орган не мае манаполіі на беларускую мову, нарматыўныя акты РБ дзейнічаюць толькі ў межах юрысдыкцыі РБ. Даведнік Лемцюговай для вікіпедыстаў — аўтарытэтная крыніца, адна з шэрагу… (шматкроп’е) --JerzyKundrat (размовы) 11:36, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Аднак справа мова, другая справа нарматыўныя назвы населеных пунктаў, трэцяя справа назва артыкула ў вікіпедыі. Мэта вікіпедыі ствараць энцыклапедычны змест, а не высвятляць якая назва правільная, гэта не кампетэнцыя вікіпедыі. Таму назвы артыкулаў з адной крыніцы, у тэксце можна падаць усе назвы, якія ў розных аўтарытэтных крыніцах сустракаюцца. Калі будзе ў артыкуле напісана што ёсць альтэрнатыўны варыянт «Усава» (з крыніцамі на ўсе назвы), напісана ў гонар каго названа і існаваць перасылка, то чытач можа сам зрабіць вывады аб тым, якая назва лепей.--Artsiom91 (размовы) 12:16, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я б паставіў перад усім пазнавальнасць назвы; і калі ў нарматыўнай крыніцы ёсць відавочныя адхіленні ад практыкі, нам нішто не замінае аддаць прыярытэт іншаму варыянту назвы. --JerzyKundrat (размовы) 13:35, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Магчыма так, але не думаю што ва ўмовах Вікіпедыі хтосьці можа аўтарытэтна па кожнаму населенаму пункту вызначыць, якая назва найбольш пазнавальная. Таму лепей проста падаваць вядомыя назвы ў артыкуле, а спрэчкі аб тым як лепей назваць артыкул нічога добрага не дадуць.--Artsiom91 (размовы) 14:02, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Спрэчкі нічога добрага не дадуць, а вось спробы пошуку касенсуса — гэта да нас… --JerzyKundrat (размовы) 14:15, 6 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Міёры і Ліёзна вельмі пазнавальныя назвы. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:07, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Сп. Artsiom91, ніхто не спрачаецца, а канстатуецца факт. Хто Вам сказаў, што існуе нейкі «нарматыўны" даведнік»... А выданне «Гарады і вёскі Беларусі» (пад грыфам НАН), дзе пазначана Усава гэта «нарматыўнасць»? Хто, адкажыце, калі ласка, вылучыў гэтую нарматыўнасць? Шчыра кажучы, здзіўлены. А калі Вам прадставіць фота, дзе 2 дарожных знака з назвай Усава на тым месцы, дзе «Вусава», Вы таксама будзеце з «даведнікам», прабачце, «бегаць», ды яшчэ казаць пра нейкую міфалагічную «нарматыўнасць», якую прыдумаў Сп. Уладзіслаў:-)--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:35, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
"Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: нарматыўны даведнік / пад рэд. В. П. Лемцюговай." нарматыўны па назве, зацверджаны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці і Рэспубліканскай геадэзічнай камісіяй, якія (у адрозненні ад НАН) афіцыйна зацвярджаюць назвы геаграфічных аб’ектаў у Беларусі. Вядома НАН і мясцовыя ўлады могуць карыстацца іншымі, калі захочуць. Дарожныя знакі на беларускай мове і літару "Щ" нярэдка маюць, гэта ўвогуле не крыніца.--Artsiom91 (размовы) 23:43, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
«Гарады і вёскі Беларусі» таксама аўтарытэтная крыніца. Як выглядае за Усава аргументаў шмат. "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь" у гэтым выпадку, як выглядае, памлку ўтрымліваюць з акадэмічнага пунку погляду. --JerzyKundrat (размовы) 08:41, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Крыніца аўтарытэтная, але гэта не нарматыўны даведнік па назвах, у гэтай энцыклапедыі трошкі іншая накіраванасць. Вядома аргументаў каб дадаць назву ў артыкул са спасылкамі шмат і гэта можна смела рабіць. А наконт "памылка з акадэмічнага пункту погляду" гэта ўжо ўласнае даследаванне, так і назвы Мсціслаў, Заслаўе і Яраслаўль можна патрабаваць прывесці да адзінага выгляду. Калі будуць аўтарытэтныя крыніцы, дзе будзе яўна сказана што ў даведніку ці на maps.by менавіта памылка, то можна будзе перанесці, інакш сэнсу не бачу. Яшчэ раз, калі ў артыкуле будзе некалькі назваў з крыніцамі і расказана пра тое што названа ў гонар Усава, то адукаваны чытач і сам зможа вырашыць, якой назвай лепш карыстацца, мы не павінны гэта за яго рабіць, абіраючы ў розных выпадках назвы з розных крыніц па незразумелых падставах.--Artsiom91 (размовы) 10:31, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Таксама і для пераносу пад назву "Усава" дастаткова аргументаў, у сэнсе крыніц. --JerzyKundrat (размовы) 10:50, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ёсць аўтарытэтныя крыніцы на дзве ці больш розныя назвы, то менавіта ў самой вікіпедыі трэба вырашаць, якой з іх карыстацца для назвы артыкула. Зараз кансэнсус "па змоўчанні" на назвы даведніка Лемцюговай і maps.by (бо менавіта з гэтых крыніц рабілася заліўка і ўдакладняліся назвы артыкулаў, якія ўжо існавалі). Калі камусьці вельмі хочацца, то можна прыняць іншы кансэнсус (напрыклад браць назвы з "Гарадоў і вёсак Беларусі", калі яна там ёсць — хоць адна вёска можа ў ім згадвацца пад рознымі назвамі, ці "мерацца аўтарытэтнасцю крыніц" у кожным канкрэтным выпадку). На мой погляд гэта абсалютна бессэнсоўна, можа прывесці толькі да выстаўлення на перайменаванне процьмы артыкулаў пра населеныя пункты Беларусі і пустых спрэчак на гэты конт. Мы нават для гарадоў Украіны так да адзінага кансэнсусу не прыйшлі, перанеслі два артыкула і ўсё, лепей спачатку тую справу завяршыць, чым брацца за нешта новае (тым больш у гэтым новым, у адрозненні ад Украіны, ёсць адна афіцыйная найбольш аўтарытэтная крыніца, згодна з якой зараз усё і ўжываецца).--Artsiom91 (размовы) 11:05, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Як бачыце, няма кансенсусу. "Мерацца аўтарытэтнасцю крыніц" у кожным канкрэтным выпадку мае сэнс. Брацца за нешта новае ў Вікіпедыі мае права кожны ахвотны. --JerzyKundrat (размовы) 11:45, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Прапаную зрабіць прасцей, у т. л. з мэтай спрашчэння пошуку камусьці вядомай назвы. У артыкул Вусава дадаць дадаць назву Усава са спасылкай на крыніцу і зрабіць перанакіраванне з Усава (Гродзенскі раён) на Вусава (Гродзенскі раён), а на старонцы Усава дадаць радок * [[Вусава (Гродзенскі раёна)|Усава]] — вядомая назва вёскі [[Вусава (Гродзенскі раён)]].--VladimirZhV (размовы) 19:33, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Зроблена — мяркую, гэтым можна абмежавацца (ГВБ, дарэчы дае абодва варыянты). --JerzyKundrat (размовы) 15:15, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

А вы ўпэўнены, што ў момант перайменавання вёскі, на беларускую мову прозвішча перадавался як Усаў, а не Вусаў? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:36, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Мяркую, трэба прывесці ў адпаведнасць з фактычна існуючай назвай газеты, т.б. памяняць старонкі месцамі: першую зрабіць перасылкай, а другую асноўным артыкулам. Віт; размовы 09:21, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

12 чэрвеня 2018 года прапанована перайменаваць удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў. Віт; размовы 12:50, 13 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Чаховіч Уладзіслаў, ідзіце ў кнігарню, як Вы і казалі, ды шукайце сучасную беларускамоўную карту Расіі. --JerzyKundrat (размовы) 21:09, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы: «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», § 9, п. 1 — у прыкладах акурат ёсць Іашкар-Ала. --JerzyKundrat (размовы) 21:43, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
А яшчэ там ёсць Іаркшыр (як раз перад Іашкар-Ала), мы звярталіся ў НАН Беларусі, каб патлумачылі гэты момант:
Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

— Адказ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:35, 15 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Ёсць падставы пісаць шмат як, а патрэбна так як у Правілах. Дарэчы, у прыведзеным вышэй лісце няма Яшкар-Алы. --JerzyKundrat (размовы) 09:42, 15 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
І шмат якіх іншых гарадоў, бо прынцып зразумелы і без іх --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 19:09, 9 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вашы прынцыпы мяне асабіста мала цікавяць. --JerzyKundrat (размовы) 15:42, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
«Нашы» прынцыпы перадачы на беларускую мову іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў з «й + галосны» мусяць Вас асабіста цікавіць, бо, на хвіліначку, гэта Вікіпедыя на беларускай мове. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:51, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Рэч у тым, што Вы не маеце манаполіі на беларускую мову. --JerzyKundrat (размовы) 15:55, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Прапанована 7 снежня 2017‎ да пераносу. Віт; размовы 00:50, 24 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Сэнс ёсць, паколькі існуе артыкул Кот свойскі. --Artificial123 (размовы) 09:14, 24 лютага 2018 (MSK)[адказаць]
Калі замяняць "котка" на "кот", то ва ўсіх артыкулах, яшчэ ёсць напрыклад Маскарадная неўская котка, Балінезійская котка, Руская блакітная котка, Гімалайская котка. Шэраг артыкулаў ужо перанесены, таму лагічна давесці да канца.--Artsiom91 (размовы) 11:53, 4 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі гаворка толькі пра адзін гэты артыкул, то Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць, калі падыходзіць сістэмна - інша справа. Віт; размовы 20:40, 16 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Сімвал голасу «не пераймяноўваць» Не пераймяноўваць. Ёсць шмат артыкулаў, дзе у назвах выкарыстоўваецца гэтае слова. З павагай, Севастополец (размовы) 10:47, 2 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць сістэмна, г.зн. усе аналагічныя артыкулы таксама. Слова "котка" абласное (дыялектызм) і для энцыклапедычнага стылю не вельмі падыходзіць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 12:01, 13 мая 2018 (MSK)[адказаць]
Сімвал голасу «перайменаваць» Перайменаваць усе --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:54, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Архіў

Не дапускайце да перапаўнення!

Радкі закрытых тэм перамяшчаюцца ў архіў.